qubblig, qubbelig a

1) мя́ккі, студзяні́сты

2) пу́хлы (пра рукі)

3) нясма́чны, прэ́сны (пра ежу)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

адпа́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Размякчыўшы парай, гарачай вадой, аддзяліць. Твае ж рукі прапахлі смалой, Мазалёў ты з далоні сухой Не адпарыш гарачай вадой. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́пруціць, ‑пручу, ‑пруціш, ‑пруціць; зак., што.

Разм. Выпраміць, напружыць. Страшэнная сударга выпруціла і рукі і ногі. Кулакоўскі.

•••

Ногі выпруціць — тое, што і ногі працягнуць (гл. працягнуць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

золатагало́вы, ‑ая, ‑ае.

1. З пазалочанымі купаламі. Золатагаловая царква.

2. З валасамі залацістага колеру. Маленькая золатагаловая дзяўчынка працягвала да.. [Мікалая] рукі, быццам просячы адпомсціць за яе. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

валаса́ты, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты, аброслы валасамі. З валасатага твару папа зірнулі на Крушынскага жартаўлівыя вочы. Бядуля. Голыя па локаць рукі [Томі] былі валасатыя, з рудымі плямінамі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непрыкме́чаны, ‑ая, ‑ае.

Які не звярнуў на сябе ўвагі, застаўся незаўважаным. [Міколку] .. схапілі за рукі ў вагоне двое салдат-вартавых, што стаялі непрыкмечаныя ім каля выхаду. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паабма́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Абмазаць чым‑н., у што‑н. усё, многае або ўсіх, многіх. Паабмазваць сцены глінай. Паабмазваць рукі ў сажу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пама́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Папраўка ў тэксце, зробленая ад рукі. Мне не даводзілася бачыць памарак на рукапісах Чорнага, шматлікіх чарнавікоў. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

са́ква, ‑ы, ж.

Кавалерыйская сумка для аўса і прадуктаў. З адной саквы, ля самай рукі, што сціскала павады, тырчала дзяржальна пісталета, відаць, вельмі дарагога, панскага. Караткевіч.

[Ад лац. saccus, грэч. sakkos — мяшок.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

страшы́цца, ‑шуся, ‑шышся, ‑шыцца; незак.

Разм. Адчуваць страх, баяцца каго‑, чаго‑н. [Сабіна:] — Разведчыкам у нашых быў! Нічога не страшыўся... Ракітны. Вочы страшацца, а рукі зробяць. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)