аналі́тык

(гр. analytikos = які адносіцца да аналізу)

1) спецыяліст, які займаецца аналізам рэчываў;

2) перан. той, хто мае схільнасць аналізаваць падзеі навакольнага свету і свае асабістыя адчуванні і перажыванні.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

верба́льны

(лац. verbalis = слоўны)

1) вусны, слоўны;

в-ая нота — дыпламатычная нота без подпісу, якая прыраўноўваецца да вуснай заявы;

2) лінгв. які адносіцца да дзеяслова, паходзіць ад дзеяслова; дзеяслоўны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эстэ́тыка

(гр. aisthetikos = які адносіцца да пачуццёвага ўспрымання)

1) навука аб прыгожым, аб ідэйнай сутнасці і формах прыгожага ў мастацкай творчасці, у прыродзе і ў жыцці;

2) прыгажосць, мастацкасць чаго-н. (напр. э. архітэктуры, э. адзення).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Гарну́ць ’грэбці, веславаць; прытульваць, прыцягваць’ (БРС, Шат.), ’мець прыхільнасць’, ’грэбці, веславаць’ (Нас.), ’грэбці, заграбаць што-н.’ (Касп., Сцяшк., Бяльк., Сл. паўн.-зах.). Адносіцца да вялікай групы прасл. дзеясловаў *gъrtati: *gъrtnǫti (бел. гарта́цьгарну́ць) з вельмі разгалінаванай семантыкай. Агляд значэнняў у паасобных слав. мовах гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 214–215. Параўн. гарта́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Базла́ць ’моцна крычаць’ (Сцяшк. МГ). Параўн. рус. дыял. базла́ть ’ілгаць’, базли́ть, базла́нить, база́нить ’крычаць’, базло́ ’горла’. Слова няяснага паходжання. Агляд розных версій гл. Бернекер, 47; Фасмер, 1, 106. Магчыма, гукапераймальнага паходжання, як і грэч. βάζω ’гавару, базікаю’ (аб грэч. слове гл. Фрыск, 1, 206–208). Сюды ж можа адносіцца і базі́каць ’гаварыць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пара́фія ’акруга, тэрыторыя, якая адносіцца да аднаго касцёла і падпарадкоўваецца аднаму ксяндзу; прыход’ (ТСБМ), пара́хвия ’тс’ (Нас.). Таксама як рус. пара́фия, народн. пара́фея, пара́хвия, укр. пара́хвія з польск. parafia ’тс’ (Фасмер, 3, 205). Польск. з лац. parochia ад грэч. παροιχία (Міклашыч, 232; Брукнер, 395; Фасмер, Этюды, 143 і наст., Фасмер, 3, 205).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

przedrozbiorowy

przedrozbiorow|y

гіст. які адносіцца да перыяду перад падзелам Рэчы Паспалітай;

historia Polski ~ej — гісторыя Польшчы да падзелу Рэчы Паспалітай

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

litewski

1. літоўскі;

2. велікалітоўскі (які адносіцца да Вялікага княства Літоўскага);

3. літвінскі (суадносны з гістарычнай Літвой, былой заходняй часткай ВКЛ)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ВЕНЕЦЫЯ́НСКАЯ ШКО́ЛА ЖЫ́ВАПІСУ,

адна з галоўных жывапісных школ Італіі ў 14—18 ст. Для яе характэрны дасканалае валоданне магчымасцямі алейнага жывапісу, асаблівая ўвага да каларыту. Венецыянскі жывапіс 14 ст. адметны дэкар. арнаментальнасцю, святочным гучаннем колеру, перапляценнем гатычных і візант. традыцый. З сярэдзіны 15 ст. ўзнікаюць рэнесансавыя тэндэнцыі, узмоцненыя фларэнтыйскім уплывам. Найб. росквіту школа дасягнула ў 1-й пал. 16 ст. (Джарджоне, Тыцыян). У творах майстроў 2-й пал. 16 ст. віртуознасць у перадачы колеравага багацця свету спалучаецца з паэтычнай адухоўленасцю, мяккай і свабоднай жывапіснай манерай (П.​Веранезе, Я.​Тынтарэта, Джавані Беліні). У 17 ст. школа перажывала творчы спад. Новы яе росквіт у манум.-дэкар. і жанравым жывапісе (Дж.​Б.​Цьепала, Дж.​Б.​П’яцэта), арх. пейзажы (т.зв. ведута; Дж.​А.​Каналета, Б.​Белота) адносіцца да 18 ст.

Літ.:

Пиньятти Т. Венецианская школа: Альбом: Пер. с итал. М., 1983.

Да арт. Венецыянская школа жывапісу. Джавані Беліні. Мёртвы Хрыстос. Каля 1470.
Да арт. Венецыянская школа жывапісу. Я.​Тынтарэта. Дыяна і Актэон. 1556—59.

т. 4, с. 86

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІРЫ́ДЫЙ (лац. Iridium),

Ir, хімічны элемент VIII групы перыяд. сістэмы, ат. н. 77, ат. м. 192,22, адносіцца да плацінавых металаў. У прыродзе 2 стабільныя ізатопы ​191Ir (37,3%) і ​193Ir (62,7%). У зямной кары 10​−7% па масе. Адкрыты ў 1804 англ. хімікам С.​Тэнантам, назва (ад грэч. iris вясёлка) абумоўлена разнастайнай афарбоўкай І. злучэнняў.

Серабрыста-белы, цвёрды і крохкі метал, tпл 2447 °C, tкіп каля 4380 °C, шчыльн. 22650 кг/м³ Хімічна вельмі ўстойлівы. Не ўзаемадзейнічае з к-тамі і іх сумесямі, у т. л. з царскай гарэлкай, шчолачамі. Парашкападобны І. у паветры пры т-ры вышэй за 1000 °C утварае чорны дыаксід IrO2, пры награванні ўзаемадзейнічае з фторам, пры т-ры чырв. напалу — з хлорам і серай. Утварае комплексныя злучэнні, у т. л. з арган. лігандамі. Атрымліваюць з анодных шламаў медна-нікелевай вытв-сці. Выкарыстоўваюць для нанясення ахоўных пакрыццяў, вырабу электродаў, тэрмапар, тыгляў для вырошчвання монакрышталёў лазерных матэрыялаў, паўкаштоўных камянёў і інш., як кампанент сплаваў.

т. 7, с. 325

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)