Жаўця́к1 ’жоўты пясок’ (ТСБМ). Ад прыметніка жоўты (гл.) быў утвораны адцягнены назоўнік на ‑ь (žьltь > жоўць), адкуль з суфіксам ‑ак назва носьбіта адзнакі (параўн. жвірак ’від глебы’).
*Жаўця́к2, жовтя́к, жовте́к ’грыб махавік, Xerocomus’ (камян., драг., Жыв. сл., 189, 190). Утварэнне, як і жаўцяк1, магчыма, пад уздзеяннем мадэлі назваў грыбоў сіня́к, пазня́к, якія ўтвараліся непасрэдна ад прыметніка з мяккай асновай (гл. Сцяц., Афікс. наз., 131).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зброй ’свавольнік’ (Нас.). Параўн. брой, бройка ’тс’ (Нас.); гл. броіць ’сваволіць’, адкуль з прэфіксам зброіць. Прасл. корань *broj‑ ітэратыў да briti (гл. брыць) ’рэзаць’. Магчыма, аднак, што ў зброй адлюстравалася уздзеянне (кантамінацыя) слоў з тым самым значэннем зброд (гл.) і збой (ст.-рус. XV ст. събои ’разбойнік’, укр.збій, польск.zbój ’разбойнік’, чэш., славац.zboj ’разбой’, бел.збойца ’разбойнік’ (Нас.), дзе корань бой, біць, гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зіхаце́ць ’блішчаць, пералівацца’ (ТСБМ), зехаце́ць ’часта дыхаць, раскрываючы пашчу’ (Сл. паўн.-зах.). Відаць, тут адбываецца далейшае сумяшчэнне каранёў, прадстаўленых у ззяць2 ’блішчаць’ і ззяць1 ’быць адкрытым’ (адкульзяваць). З ззяць1 суадносіцца зяхаць (гл.) і зіхаць (гл.). Ад дзеяслова з суф. ‑ot‑ утвараецца назоўнік (параўн. рогат) zěxot‑, ад якога з суф. ‑ě‑ti — дзеяслоў zěxoteti > зехацець, які ўжываецца ў абодвух значэннях. Параўн. жухацець ’гарэць, свяціць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сабарно́ ’вялізны сабака’ (ТС, Скарбы), сабо́рно ’сабака’ (Мат. Гом.). Укр.соба́рний ’сабачы’; сюды ж, відаць, рус.пск.соба́рник ’буян, грубіян’, соба́рничать ’буяніць’. Нейкі складаны словаўтваральны варыянт ад сабака1. Магчыма, першапачаткова частка ‑ака ў гэтым слове была заменена экспрэсіўным суфіксам ‑ара (‑ор) (аб суф. гл. SP, 21 і наст.), адкуль быў утвораны прым. з суф. ‑н‑, гл. украінскі прыклад. Прыметнік быў субстантываны суф. ‑о. Няпэўна.
|| незак.праганя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е (да 1—3, 5 і 6 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пазбіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.
1.што. Збіць, прымусіць адваліцца ўсё, многае.
П. яблыкі.
2.каго-што. Паваліць, прымусіць упасці ўсіх, многіх; падстрэліўшы, прымусіць упасці ўсё, многае або ўсіх, многіх.
П. людзей з ног.
П. качак.
3.каго-што. Рэзкім рухам зрушыць з пэўнага месца, адцясніць адкуль-н. усё, многае або ўсіх, многіх; збіць з дарогі, з правільнага напрамку ўсіх, многіх.
П. прыцэлы ў кулямётаў.
П. людзей з курсу.
4.каго. Моцна пабіць, знявечыць пабоямі ўсіх, многіх.
5.што. Сапсаваць ударамі, зрабіць нягодным усё, многае; абадраць скуру, кару і пад. ў многіх месцах.
П. капыты.
П. калені.
6.што. Збіваючы, прымацаваць адно да другога ўсё, многае.
П. скрынкі цвікамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
БЫЧКО́ВЫ,
удзельнікі нарадавольскага руху 1870—80-х г., браты.
Яўген Іванавіч (1858, г. Горкі Магілёўскай вобл. — ?). Вучыўся ў Горным ін-це і Кіеўскім пях. вучылішчы, арганізоўваў ваен. гурткі нарадавольцаў. 30.3.1881 арыштаваны і сасланы пад нагляд паліцыі ў Падольскую губ., адкуль падтрымліваў сувязі з ваен. арг-цыяй «Народнай волі». У студз. 1884 прыцягнуты да следства па справе забойства жандарскага падпалк. Судзейкіна — фактычнага кіраўніка тайнага паліт. вышуку ў Расіі.
Уладзімір Іванавіч (1861, г. Горкі Магілёўскай вобл. — 18.8.1883). У рэв. рух уключыўся ў 1878 у Кіеўскім ун-це. У 1879 арганізаваў тэрарыст. гурток, які прыняў праграму «Народнай волі». Вёў прапаганду сярод рабочых, вайскоўцаў, вучнёўскай моладзі, падрыхтаваў замах на жандарскага падпалк. Судзейкіна. Арыштаваны 30.3.1881 і сасланы на 5 гадоў ва Усх. Сібір. 19.12.1882 уцёк з турмы, узначаліў харкаўскую групу нарадавольцаў. У 1883 у Томску спрабаваў наладзіць уцёкі ссыльных, пры арышце застрэліўся.
Аляксандр Іванавіч (1862, с. Ябланаўка Лысянскага р-на Чаркаскай вобл., Украіна — 27.9.1925). Як дзеяч кіеўскай групы нарадавольцаў 30.3.1881 арыштаваны і сасланы на 3 гады ў Магілёўскую губ. пад нагляд паліцыі. У студз. 1881 прыгавораны ваен. судом да 10 гадоў катаржных работ і на пажыццёвае пасяленне ў Сібіры. 24.12.1887 уцёк з турмы, намагаўся аднавіць «Народную волю». У вер. 1888 зноў арыштаваны і зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць. Удзельнік рэв. 1905—07. У 1918 чл. Харкаўскага Савета рабочых дэпутатаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЮ́ТНАЯ БІ́РЖА,
арганізацыйна аформлены пастаянна дзеючы цэнтр па куплі-продажу валюты розных краін. Пакупнікі і прадаўцы на валютнай біржы — пераважна банкі, якія ажыццяўляюць здзелкі за свой кошт ці па даручэнні кліентаў. Заснавальнікам валютнай біржы могуць быць цэнтр. (нац.) банк краіны і камерцыйныя банкі, якія маюць ліцэнзію на вядзенне аперацый з валютай.
Зачаткі валютнай біржы з’явіліся ў 15—16 ст. у Італіі, дзе на аснове мануфактурнай вытв-сці ў Венецыі, Генуі і Фларэнцыі пашыраўся знешні гандаль. У бельгійскім г. Бруге вэксальны гандаль адбываўся на плошчы перад домам сям’і van der Burse, адкуль сходы купцоў на плошчы атрымалі назву Borsa (біржа). У 1608 створана Амстэрдамская біржа, якая і цяпер захавала характар універсальнай — фондавай, таварнай і валютнай. Сучасныя валютныя біржы — дзярж. ці акцыянерныя ўстановы, знаходзяцца пад кантролем дзяржавы. Мэты: рэгуляванне валютных курсаў (у т. л. і шляхам валютнай інтэрвенцыі), ажыццяўленне валютнай палітыкі цэнтр. (нац.) банкам краіны, дыверсіфікацыя валютных рэзерваў банкаў, прадпрыемстваў, дзяржавы, страхаванне валютнай і крэдытнай рызыкі, атрыманне прыбытку шляхам валютнай спекуляцыі. На валютнай біржы традыцыйна па некалькі разоў на працягу дзелавога дня фіксуюць валютныя курсы і публікуюць іх у афіцыйных біржавых бюлетэнях. Найб. вядомыя валютныя біржы — у ФРГ, Францыі, Японіі, краінах Бенілюкса. У Мінску з 1993 адкрыта Міжбанкаўская валютная біржа Беларусі. У цэлым значэнне валютнай біржы ў міжнар. гандлі валютай невялікае з-за пашырэння прамога міжбанкаўскага гандлю валютай праз валютныя рынкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЛА́ЙЛ, Карлейль (Carlyle) Томас (4.12.1795, Эклфехан, каля г. Дамфрыс, Вялікабрытанія — 5.2.1881), англійскі філосаф, гісторык, літаратар. Скончыў Эдынбургскі ун-т (1814). Погляды К. фарміраваліся пад уплывам шатл. пурытан і рэліг.-філас. канцэпцыі ням. рамантыкаў. У працы «Героі, шанаванне герояў і гераічнае ў гісторыі» (1841) К. увёў у гістарыясофію і этыку 19 ст. паняцці «героі» і «культ герояў»; на яго думку, свет — гэта эманацыя боскага духа, які найб. ярка выяўляецца ў дзейнасці вял. людзей, а гісторыя — барацьба памкненняў асобных індывідуальнасцей — герояў, што яе ствараюць, пераадольваючы сваёй актыўнасцю і энергіяй супраціўленне мас. У маральна-этычных поглядах быў праціўнікам геданізму, утылітарызму і эгалітарызму; сцвярджаў, што слабыя людзі павінны саступаць мацнейшым, а больш слабыя народы — мацнейшым народам, адкуль рабіў выснову пра тое, што «мае рацыю той, хто перамагае» і матываваў поспехі боскай воляй («Французская рэвалюцыя», 1837; «Пісьмы і прамовы Олівера Кромвеля», 1845). У працы «Гісторыя Фрыдрыха Вялікага» (1858—65) апраўдваў дзейнасць прускага караля Фрыдрыха II, у т. л. называў падзелы Рэчы Паспалітай актам «боскай справядлівасці». У літ. дзейнасці пераважна папулярызаваў у Англіі ням. культуру (пераклады твораў І.В.Гётэ, ням. рамантыкаў, царк. песень М.Лютэра). Апублікаваў аўтабіягр. твор «Sartor Resartus» (1833—34).
Тв.:
Рус.пер. — Французская революция: История. М., 1991;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫРО́ВІЦКІ АБРА́З МА́ЦІ БО́ЖАЙ,
адна з гал. хрысціянскіх святынь Беларусі. Ушаноўваецца правасл. і грэка-каталіцкай цэрквамі як цудатворны. Знаходзіцца ў Жыровіцкім Успенскім манастыры. Абраз — авал з яшмы, на адным баку якога рэльефная выява Маці Божай тыпу Замілаванне з дзіцем на правай руцэ. Паводле царк. падання, з’явіўся ў 1470 пастушкам у лесе на грушы-дзічцы. Гісторык П.М.Жуковіч лічыў больш верагоднымі датамі падзеі 1493—95. З пач. 17 ст. абраз стаў славіцца за цудоўныя вылячэнні. Пакланіцца яму прыязджалі людзі розных саслоўяў, у т. л. каралі Рэчы Паспалітай Уладзіслаў IV, Ян Казімір, Ян III Сабескі, Аўгуст II, Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. У 1730 на абраз ускладзены прывезеныя з Рыма кароны, зроблены дарагі абклад, кароны аздоблены каштоўнымі камянямі, падараванымі Ганнай Сангушкай. У 1660 абраз вывозілі ў Быценскі кляштар базыльян, у 1915 — у Маскву, адкуль ён вярнуўся без большасці аздоб. З яго шматразова рабіліся жывапісныя копіі на дошках і палатне, выконваліся гравюры, найб. вядомая Л.Тарасевіча (1682) па малюнку П.Бацэвіча. Абраз пашкоджаны пажарам, верагодна, у 1-й пал. 16 ст. Свята абраза адзначаецца 7(20) мая.
Літ: Пуцко В. Жыровіцкі рэльеф // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1989. № 2; Жировицкая святыня: (По материалам митрополита Антония Мельникова) // Вестн. Бел. Экзархата. 1990. № 3; Карнілава Л. Цудатворныя абразы Гродзеншчыны: Абраз Маці Божай Жыровіцкай // Гарадзенскія запісы. Гародня, 1993. Вып. 1.