4) (gegen A) прыня́ць ме́ры (супроць каго-н., чаго-н.)
5) адбыва́цца, здара́цца;
was geht hier vor? што тут адбыва́ецца?
6) папярэ́днічаць
7) (D) перасяга́ць, перавыша́ць, быць больш ва́жным (чым што-н.)
8) спяша́цца (пра гадзіннік)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
даказа́ць, ‑кажу, ‑кажаш, ‑кажа; зак.
1.што і без дап. Скончыць гаварыць; давесці да канца сваю гаворку. — Наперад, хлопцы!.. Бі штыкамі!.. — Начдыў не даказаў, Ён паў над жоўтымі пяскамі, Як быццам задрамаў.Броўка.Пры гэтым Лабановіч зазірае ў вочы Вользе Віктараўне з хітраватаю ўсмешкаю, каб сказаць гэтым поглядам тое, чаго не даказаў словамі.Колас.Ганна не даказала — нервовасць скрала словы.Гартны.
2.што і здадан.сказам. Пацвердзіць правільнасць чаго‑н. фактамі, пераканаўчымі довадамі. Даказаць тэарэму. Даказаць сваю вернасць радзіме. □ Не трэба баяцца З жыццём паспрачацца І праўду сваю даказаць.Чарнушэвіч.Дакажам працаю, што можам Мы гаспадарыць на зямлі, І ўраджаем упрыгожым Нашы калгасныя палі.Чарот.// Паказаць, выявіць. Сусветная сістэма сацыялізма менш чым за чвэрць стагоддзя свайго існавання даказала ва ўсіх сферах чалавечай дзейнасці сваю велізарную перавагу над аджываючай сістэмай капіталізму.«Звязда».
3.накаго. Разм. Данесці, нагаварыць. — Гэта ж я даказала на .. [дэзерціраў], калі і хто дома будзе.Крапіва.
4.(звычайназадмоўем). Разм. Зраўняцца з кім‑н. у чым‑н., зрабіць так, як хто‑н. Была Марылька такая смелая, што і хлопец другі не дакажа.Якімовіч.
•••
Даказаць сваё — пераканаць каго‑н. у сваёй праваце.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Рмн. ‑лак; ж.
Частка тонкага ствала або галіны, ачышчаная ад парасткаў. Выразаць палку. □ Неўзабаве вёскаю, пасярод вуліцы, ішоў чалавек — у лапцях, шарачковых портках і старым суконным палітоне. На плячы, на сукаватай палцы, торбачка з хлебам.Крапіва.Двое другіх калгаснікаў насыпалі сечку ў цабэркі.., нанізвалі цабэркі на доўгую тоўстую палку і неслі каровам.Колас.// Аб такім адпаведна апрацаваным прадмеце, які ўжываецца як апора пры хадзьбе або для іншых мэт. Клопікаў апранаўся ў лепшы свой пінжак, насоўваў на галаву стары, [пазелянелы] ад старасці і часу кацялок і, абапіраючыся на такую ж старую палку-крывулю,.. важна выходзіў на вуліцу.Лынькоў.Зіна палезла на палкі, вырвалася на [лыжах] наперад.Шыцік.//звычайнамн. (па́лкі, ‑лак); перан. Пра палачныя ўдары, пабоі. Свату першая чарка і першая палка.Прыказка.//перан. Пра гвалт, прымус. Вам з нараджэння невядома Нядоля палкі і ярма.Глебка.
•••
З-пад палкі — быць вымушаным, пад прымусам (рабіць, выконваць што‑н.).
Не кіем дык палкай; ці кіем ці палкайгл. кій.
Палка з двума канцамі — пра тое, што можа скончыцца і добра і дрэнна.
Перагнуць палкугл. перагнуць.
Устаўляць (ставіць) палкі ў колыгл. устаўляць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Перайсці ў другі стан, набыць зусім іншы выгляд, форму; змяніцца якім‑н. чынам. — Гэтыя азёры зарастаюць, з цягам часу яны ператварацца ў суцэльныя балоты.В. Вольскі.На дарозе ўсюды вада, маленькія ручаіны ператварылася ў рэкі.С. Александровіч.Усе бачаць, як бусел.. раптам узляцеў угору і доўга лятаў, робячы ўсё большыя і большыя кругі, узнімаючыся вышэй і вышэй, пакуль не ператварыўся ў маленькую белую мецінку.Лынькоў.— Як ператварылася, як далёка пайшло наперад наша Палессе за гады савецкай улады!Краўчанка.// Набыць іншы змест, сэнс. Гэты невялікі куток ператварыўся ў маёй дзіцячай фантазіі ў казачны лес з незвычайнымі істотамі.Бядуля.// Стаць кім‑, чым‑н. для каго‑, чаго‑н. Былы камісар Міцька Векшын.. ператварыўся ў перашкоду на шляху рэвалюцыі.Адамовіч.Вузкія палявыя дарогі, залітыя веснавою вадою, ператварылася ў пасткі для кожнай машыны.Грахоўскі.
2. Ажыццявіцца, набыць значэнне рэчаіснасці. Планы ператварыліся ў рэальнасць.
3.укаго-што. У казках, паданнях — змяніць свой твар, выгляд, перавярнуцца ў каго‑, што‑н. з дапамогай чараў.
•••
Ператварыцца ў слых — пачаць вельмі ўважліва слухаць што‑н., прыслухоўвацца да чаго‑н. Салаўёў прыслухоўваецца. Хлопцы і самі ўсе ператварыліся ў слых.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Адзецца прыгожа, лепш, чым звычайна. Ігар прапусціць лекцыю, але затое прыбярэцца ў інстытут: надушыцца, выпрасуе кант, на тоўсты вузел завяжа гальштук.Карпюк.Мяне здзівіла толькі перамена ў настроі, але не тое, што цётка Матруна прыбралася.Лось.// Адзецца ў якую‑н. адзежу. Успамінаюць [казакі] асабліва пра тое, як.. [Паўло Сямёнавіч] у адну з найцяжэйшых гадзін ліпеньскай блакады, ідучы на разведку далёка наперад, прыбраўся чамусьці ў спадніцу і хустку.Брыль.Прыбраўся Кудлаты ў боты, у сярмягу.Танк.//перан.; ушто. Пакрыцца чым‑н.; упрыгожыцца чым‑н. Зышліся і скучыліся каля гасцінца кусты алешніку. Прыбраліся яны ў белыя мяккія вопраткі і пра нешта раяцца паміж сабою.Галавач.У гэты дзень, 6 студзеня, з самае раніцы прыбраўся горад у чырвоныя сцягі.Гарэцкі.
2.Разм. Прыбраць дзе‑н., навесці парадак. Прыбралася, памылася, зварыла бульбы, а бацькі ўсё не было.Савіцкі.// Давесці што‑н. да ладу. Прыбрацца з сенакосам.
3.Разм. Сабрацца зрабіць што‑н., заняцца чым‑н. — У горад хачу паехаць на які тыдзень, праветрыцца трэба, ды не прыбяруся ніяк.Чорны.[Сымон:] — Я даўно, дзядок, збіраўся Дзеду нештачка сказаць, Ды ніяк не прыбяруся, Не асмелюся ніяк.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тлу́сты, ‑ая, ‑ае.
1. Які ўтрымлівае шмат тлушчу. Тлустая свініна. □ Зямлянка напоўнілася смачным пахам тлустага баршчу.Шамякін.Магчыма нават, разважаў дзед,.. [Белалобая] таму і дае так многа тлустага малака, што ходзіць асобна, выбірае лепшую траву.Шуцько.// Які атрымаўся ад тлушчу. Тлустая пляма.
2. Тоўсты, укормлены, сыты. Наперад праціснулася Тэкля .. Яе тлусты падбародак затросся.П. Ткачоў.Ля Колі Жураўскага ляжаў добры тузін тлустых акунёў.Курто.Заяц тлусты, але паляжаў цэлы дзень і скура не адстае.Жычка.// Сакавіты, мясісты (пра расліны). Грыбоў — хоць касой насі: на імшарынах — махавікі, .. ваўнянкі і сыраежкі.. А яшчэ лісічкі-драбнухі, а тлустыя казлякі, а яркія падасінавікі на крэпкіх ножках!Лось.
3.перан. Насычаны карыснымі рэчывамі. Запраўленае ў тлустую і пульхную глебу насенне хутка і дружна прарасло.Паслядовіч./ Пра голас. Галасок Зэліка не [гарманіраваў] з яго .. магутнай фігурай. Такі чалавек павінен быў, здаецца, гаварыць тлустым, грудным басам.Бядуля.
4. Тоўсты, з тоўстымі лініямі (пра лініі, друкарскія знакі, літары і пад.). А адну заметку з «Звязды» ўпрыгожвалі нават не рыскі, а тлусты клічнік.Мехаў.«У палоне навуковасці», — прачытаў .. [Рыгор] набраны тлустым шрыфтам загаловак артыкула.Арабей.
•••
Тлусты кусок (кавалак) — тое, што і смачны кусок (кавалак) гл. кусок.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штык1, ‑а, м.
1. Халодная колючая зброя ў выглядзе вялікага нажа, якая насаджваецца на канец ствала вінтоўкі, карабіна, аўтамата. Дзям’ян яшчэ раз нырнуў штыком.. [ворага] ў грудзі і, забраўшы зброю, выйшаў на ганак.Кавалёў.Напарнік тым часам вырваў штык з кудзелі, адступіўся ў сенцы, завярнуў вінтоўку штыком наперад і рынуўся ў хату.Лецка.//перан. Ужываецца для абазначэння ваеннай сілы як сімвал яе. Браты, мы ведаем — Няроўнае змаганне: Супроць вас штык, Астрогі, катаванне.Колас.Бізун, штык і куля царскіх катаў пераконвалі сялян, што памешчыкі і чыноўнікі дзейнічаюць заадно.Лушчыцкі.// У спорце — плоская сталёвая пласцінка з шляпкай ці цыліндрам на тонкім канцы, якая надзяецца на ствол стрэльбы, карабіна. Фехтаванне на штыках.
2.Спец. Узброены баец, салдат (ужываецца як адзінка падліку пяхоты). Як атрад партызанскі ішоў з баёў, Небагата ў атрадзе было штыкоў: Хто скалечаны, Хто паранены...Лужанін.
•••
Прымкнуць штыкгл. прымкнуць.
Падняць (узняць) на штыкігл. падняць.
Сустрэць (прыняць) у штыкігл. сустрэць.
Як штык — поўнасцю, зусім (гатовы да чаго‑н., здаровы і пад.).
[Ад польск. sztych.]
штык2, ‑а, м.
Спец. Асобы марскі вузел пры звязванні тоўстых вяровак, канатаў.
штык3, ‑а, м.
Пласт зямлі на глыбіню палатна рыдлёўкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
notice
[ˈnoʊtəs]1.
n.
1) назіра́ньне n., ува́га f.
to take notice — назіра́ць, заўважа́ць
to take no notice of it — не зварача́ць зусі́м ува́гі на гэ́та
2) заўча́снае паведамле́ньне, перасьцяро́га
3) абве́стка f.
4) папярэ́джаньне n.
to give notice — паведамля́ць; папераджа́ць (аб звальне́ньні з пра́цы)
to give somebody a month’s notice — папярэ́дзіць каго́-н. (аб звальне́ньні з пра́цы) ме́сяц напе́рад
at (on) short notice — за́раз жа, незадо́ўга, за каро́ткі тэ́рмін
5) агля́д -у m., рэцэ́нзія f.
2.
v.
1) заўважа́ць, прыкмяча́ць каго-што; зварача́ць ува́гу на каго́-што
2) зга́дваць пра што, спасыла́цца на каго́-што
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
вы́ставіць карці́ну ein Bild [ein Gemälde] áusstellen;
5. (адзнакіі г. д.) gében*vt;
6.разм. (прагнаць) an die Luft sétzen;
◊
вы́ставіцькаго-н за дзве́рыj-m die Tür wéisen;
7. (ахарактарызаваць) hínstellen vt, zéigen vt;
вы́ставіцькаго-н у до́брым све́цеj-n in ein günstiges Lícht sétzen [rücken, stéllen];
вы́ставіцькаго-н на смех [пасме́шышча] j-n lächerlich máchen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
зае́хаць, ‑еду, ‑едзеш, ‑едзе; заг. заедзь; зак.
1. Прыехаць куды‑н., да каго‑н. ненадоўга, пабыць дзе‑н. праездам. Вэня раздумваў і меркаваў — ці ехаць проста ў вялікую вёску, ці заехаць на край лесу да чалавека, у якога ён часамі падначоўваў, бываючы тут.Чорны.//пакаго-што,атаксамазінф. Прыехаць з якой‑н. мэтай. Заехаць па дзяцей. Заехаў развітацца.// Уехаць куды‑н., у што‑н. Заехалі ў двор разгрузіць воз. Заехаць у гумно.
2. Едучы, апынуцца далёка або не там, дзе трэба. Заехаць на край свету. Заехаць у роў. □ Стары расказаў мне, што мы ехалі няправільна, і, каб не ён, то заехалі б да немцаў.Шамякін.
3. Едучы, дасягнуць патрэбнага месца. Завідна заехаць дадому.//перан.Разм. Зрушыўшыся са свайго месца, апынуцца дзе‑н. Ад прыемных ціхіх смехаў Чуць не да вуха вус заехаў.Колас.
4. Пад’ехаць не прама, а збоку, аб’ездам. Заехаць з левага боку. Заехаць наперад.
5. Едучы, завярнуць за што‑н., апынуцца за чым‑н. Заехаць за гару. Заехаць за дом. Заехаць за лес.
6.ушто, пачым і без дап.Разм.груб. Ударыць. Заехаць у вуха. □ Пабольвала толькі пераноссе, па якім добра заехаў адзін увішны трактарыст.Дамашэвіч.
•••
Далёка не заедзешчым або начым — не дасягнеш многага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)