рыхтаваць 1, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.

1. Прыводзяць што‑н. у стан гатоўнасці, рабіць што‑н. годным для выкарыстання, ужывання. Рыхтаваць глебу пад пасевы. Рыхтаваць камбайны і жняяркі да ўборкі ўраджаю. ▪ [Маці:] — Распранайся і ідзі рыхтуй сабе ванну. Шамякін. З гаража далятала вуркатанне матора — шафёр рыхтаваў машыну ў рэйс. Шахавец. // Вучыць для якой‑н. мэты, даваць каму‑н. неабходныя веды. Школа механізатараў рыхтуе трактарыстаў і камбайнёраў. ▪ Абком партыі трымаў цесную сувязь з раёнамі вобласці, старанна рыхтаваў кадры для партыйнага падполля. Казлоў. [Варанецкі:] — Забела, дык той загадзя сябе ў начальнікі рыхтуе, усё практыкуецца ў мяне, як ставіць пячаткі. Скрыган.

2. Працаваць над выкананнем чаго‑н., распрацоўваць што‑н. Рыхтаваць даклад. ▪ [Сцёпка:] А пасля абеду я іду чытаць газету і вучыцца ў гурток. Тут рыхтуем на наступны раз лекцыі. Колас. У Марынкі цяпер гарачая пара — яна рыхтуе дыпломную работу. Хадкевіч.

3. Варыць ежу; гатаваць. Мікола і Ірына .. сядзелі на беразе і на агні рыхтавалі сваю няхітрую вячэру. Гаўрылкін. Гаспадыня пачастунак для памочніка рыхтуе. Дубоўка.

4. Рабіць запас чаго‑н.; набываць што‑н. загадзя, наперад. Калі Аксеня .. мыла бялізну, .. [Хомчык] рыхтаваў ёй ваду. Пестрак. Рыхтуй летам сані, а зімой калёсы. Прыказка.

5. Збірацца, намервацца зрабіць што‑н., задумваць што‑н. Вядзе іх ляснічы Праз дзікі гушчар; Ідуць партызаны, Рыхтуюць удар. Колас. [Міхееў] вывеў дывізіён з пасткі, якую нямецкае камандаванне рыхтавала для яго. Шамякін.

рыхтаваць 2, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.

Спец. Выпростваць, выраўноўваць, вывяраць.

[Ад ням. richten.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)