Ду́дкі! выклічнік (БРС). Запазычанне з рус. ду́дки! ’тс’. Рус. слова (упершыню адзначаецца ў 1834 г.) паходзіць ад ду́дка ’дудка’ (параўн. пустую сярэдзіну дудкі). Падрабязна Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 206.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́лю-ту́лювыклічнік, які перадае ігру на дудцы (ТС), тулюлю́ — імітацыя плачу: jak dam, to zawiedziész tululú (ваўк., Федар. 4). Гукаперайманні, параўн. славен. tuliti ‘выць, раўсці’, дыял. ‘трубіць’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лясь!выклічнік у значэнні дзеяслова ляскаць, ляснуць ’ударыць па голым целе’, ’падзенне, удар’, ’бразь, плясь!’ (ТСБМ, Гарэц., Шат.; полац., мсцісл., Нар. лекс.; паст., Сл. ПЗБ). Утворана ад ля́скаць (Праабражэнскі, 1, 497).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бару́сік! (бару́сік! бару́сік!) ’падзыўное слова для барана’ (Маш.). Бясспрэчна, звязана з бар! (гл.). У аснове ляжыць выклічнік бар‑, расшыраны суфіксамі. Можна думаць таксама аб паходжанні ад не зафіксаванага *барусь, *баруся ’баран’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лакчы́вы ’прагны да яды’ (шальч., Сл. паўн.-зах.), як і ўкр. лапчивий, лапшивий ’хцівы, прагны, пажадлівы’, запазычана з польск. łapczywy, łapciwy ’тс’ Ctapczyć ’хціва хапаць’ < выклічнік lap! laps! (Слаўскі, 4, 471).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вары́ха́ць ’разгойдваць, хістаць’ (Гарэц.). Адсюль выклічнік вары́х! Рус. дыял. ворыха́ть ’кідаць’, воры́хнуться ’шавяльнуцца, упасці’. Бясспрэчна, экспрэсіўнае ўтварэнне да варушы́ць (гл.). Параўн. яшчэ рус. ворюха́ть ’гайдаць’. У рус. мове, можа, уплыў дзеяслова колыха́ть.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тупру́лькась-тупру́лькась — выгукі, якімі падклікаюць каня (ТС). Выклічнік, у аснове якога спалучэнне тпру́ля‑тпру́ля ‘падзыўныя для жарабяці’, пашыранае ласкальнымі суфіксамі ‑ка‑, -сь, а таксама ўстаўным ‑у‑ ў пачатку слоў. Гл. тпро-тпро, тпру.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зірк ’погляд’, зірк! зір! выклічнік (ЭШ, рук.). Рус. дыял. зырк дзеяслоўны выклічнік ’глянь’, укр. зірк!, зирк! ’тс’, польск. zerk ’погляд’. Параўн. макед. ѕирканье ’падглядванне ў адтуліну’. Параўн. ст.-рус. зеркало, зеркило (XVI–XVII стст.), ст.-слав. зръцало люстра’. Ад прасл. ’кораня zьr‑ (гл. зрок, зрэнкі) у ступені zir‑ з суфіксам ‑kъ ці без яго. Таго ж кораня зара (гл.). І.‑е. *gʼher‑ ’свяціць (прамяніцца), блішчаць’: літ. žėrė́ti ’блішчаць’, англ. gray ’шэры’, ст.-ірл. grían ’сонца’. Покарны, 1, 441–442, Траўтман, 336 Фасмер, 2, 105–106; Шанскі 2, З, 110–111.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту-га́, туга́ ‘вокрык, якім адганяюць ваўка’ (круп., Нар. сл., Шат.): туга́ ваўка! ‘тс’ (мсцісл., З нар. сл.), туга́‑туга́ ‘тс’ (Мова Сен.). Складанае выклічнікавае выслоўе, у якім выклічнік ту1 (гл.) мае шырокае эмацыянальнае значэнне, параўн. ату́, агату́ (Некр. і Байк.), звычайна з мэтай напалохаць, скіраваць увагу; паводле Германовіча (Междомет., 53), гэта прыслоўе ту2 ‘тут’. Выклічнік га (гл.) адносіцца да т. зв. першасных інтэр’екцый, вядомых у розных індаеўрапейскіх мовах у якасці адгоннага ці пагоннага слова (Смаль-Стоцкі, Приміт., 26). Параўн. цюга (гл.), рус. дыл. ту́га ‘слова, якім адганяюць кароў’ (СРНГ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэ-тэ-тэвыклічнік, які выражае здагадку, недавер, нечаканасць, незадаволенасць, здзіўленне і іншыя пачуцці: te‑te‑te! — każe wiecier, — pokul chwalko nachwalicsa, to budźka nabudziecsa (Пятк. 2), ‘падтакванне’ (Сержп. Прымхі). Параўн. укр. те‑те‑те — выражае здзіўленне, задавальненне, рус. те‑те‑те, тэ‑тэ‑тэ ‘тс’, польск. дыял. te‑te‑te — выражае сцвярджэнне, сюды ж ід. te‑te‑te ‘ну-ну, ну але’ (Астравух, Ідыш-бел. сл.). Першасны выклічнік паводле Смаль-Стоцкага (Приміт., 22); Копечны (ESSJ SG, 2, 630–648) пагаджаецца з невытворным паходжаннем выклічніка, сінанімічным ta‑ta‑ta, гл. та-та.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)