Не́вук ’неаб’езджаны конь’ (лельч., Жыв. сл.; ТС), ’неадукаваны, недасведчаны чалавек’ (Некр. і Байк., БРС, ТСБМ, Бяльк.), ’гультай, хто не хоча вучыцца’ (Растарг.), не́ук ’гультай; непрывучаны да вупражы (пра каня і пад.)’ (Нас.), ’малады бык ад 2 да 3 год’ (Гарб.), укр. не́ук ’неадукаваны чалавек; неаб’езджаны конь’, рус. не́ук ’тс’, ст.-рус. неукъ ’тс’, польск. nieuk ’тс’, славен. neuk ’нявучаны; нявопытны’, серб.-харв. нѐук ’неадукаваны; непрывучаны (пра жывёлу)’, балг. неу̀к ’неадукаваны; нявучаны’, макед. неук ’нявучаны’. Да вучыць, параўн. на‑вука (Фасмер, 3, 69), той жа корань у смал. безук ’добры цясляр’ (без‑ук, ад прасл. *uk‑ ’вучыцца, навука’), якое Краўчук (БЛ, 5, 1974, 64) тлумачыць як ’той, хто (добра працуе, добры цясляр) без навукі’ (мае прыродны дар), самавук і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Немярэ́ча (міжяреча) ’непраходнае балота’ (Яруш.), межя‑ рэч (межеречь) ’непраходнае месца ў лесе; балоцістае месца сярод лесу, заваленае ламаччам’ (Нас.), межерача, межіріч, ніжярэч, міжярэчча ’непралазныя зараслі ў лесе’ (Бяльк.), міжярэч ’нетры’ (Яруш.), нежарэча ’гушчар лесу’ (Сцяшк. Сл.). Этымалагічна звязана з жярэча ’непраходнае балота, багна; нетры’ (гл.), з якім можа выступаць як сінонім, параўн. мижя‑ реча, жяреча ’балота’ (Максимов, Смол.); для этымалогіі слова паказальна смал. нежерёчча ’непраходнае месца ў лесе’ і ’дрэннае надвор’е’ (Дабр.), што дазваляе звязаць яго з жорам ’змрок’ з іншай ступенню вакалізму (Талстой, Геогр., 187–188), параўн. нежарач (гл.). Пачатковае не- тлумачыцца як паказчык адмоўнай прыкметы (Талстой, там жа) або як словаўтваральны элемент ці «пусты» прэфікс, параўн. рус. неклем ’чарнаклён’ і пад. (Фасмер, 3, 60; 2, 447).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паласа́ ’тонкі, доўгі кавалак якога-н. матэрыялу (металу, тканіны, паперы і пад.); доўгая, параўнальна вузкая частка якой-н. прасторы, паверхні, якая вылучаецца чым-н.’ (ТСБМ, Нас.), полоса́ ’тс’ (ТС), пало́ска ’шнур зямлі’, пало́сна ’палосамі’ (Бяльк.), палаза́ ’паласа’ (Сл. ПЗБ), полоса ’назва меры мяса, сала’ (КЭС, слуц.). Агульнаслав. (рус., укр. полоса ’паласа’, польск. plosa ’палоска зямлі, поле’, серб.-харв. пла̏са ’кавалак лёду, пляма’ і г. д. Прасл. polsa. Роднасныя с.-н.-ням. falge, ’поле пад парам’, бав. falg, англ.-сакс. fealg, англ. fallow, с.-в.-ням. valgen ’пераворваць’, гальск.-лац. olca ’зямля, прыгодная пад раллю’ (гл. Фасмер, 3, 315). Іншыя версіі лічацца менш верагоднымі: роднасць з літ. pàlšas ’бляклы’ (Міклашыч, 256), або з полаз, паўзці (Праабражэнскі, 2, 96).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Панёва ’спадніца з некалькіх нясшытых удаўжыню полак’ (Нас.), ’суконная саматканая спадніца’ (Бяльк.), ’спадніца з саматканай тканіны ў клетку’ (ДАБМ, 934), ’суцэльная сукня без рукавоў’ (Інстр. I), ’жаночы цёплы пінжак’ (Сцяшк. Сл.). Рус. поня́ва ’пакрывала, накідка; павязка на галаву, хустка’, зах. і паўдн. поня́ва, понёва ’саматканая спадніца’, укр. поня́ва ’від спадніцы’, ст.-рус. понѧва, понева ’кавалак тканіны; пакрывала; завеса; ніжняя спадніца’, ст.-слав. понꙗва, серб.-харв. по́њава ’падсцілка, грубая коўдра’, славен. ponjȃva ’палатно, прасціна, коўдра’. Слова праславянскага паходжання; яно было распаўсюджана ў Паноніі, на што ўказвае яго наяўнасць у вянгерскай і румынскай мовах (Скок, 2, 8). Як мяркуюць даследчыкі (Остэн–Сакэн, SF, 33, 238; Фасмер, 3, 326), звязана з апона, пяць 2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пасабі́ць, пасо́біць, пасо́біці, пособы́ты ’дапамагчы’ (Грыг., Касп., Бяльк., Др.-Падб., Бір., Сл. ПЗБ; бялын., Янк. Мат.), пасобнік ’памочнік’, пасоба, пасобка ’дапамога’ (Нас., Касп.). Укр. пособити ’дапамагчы’, рус. пособить ’тс’, пособие ’дапамога’, серб.-харв. пособа ’тс’, ст.-слав. пособие ’дапамога ў вайне’, ’саюзнікі’, ст.-чэш. zpósobiti, чэш. (z)působit, славац. pôsobiť ’дзейнічаць, выклікаць (радасць, смутак і інш.), рабіць (уражанне), працаваць у якасці каго-н.’ Утвораны ад выразу po sobě ’рабіць нешта ў належным парадку, упарадкаваць адзін за адным’ (Міклашыч, 331; Голуб-Копечны, 306; Голуб-Ліер, 406; Фасмер, 3, 340). Махэк₂ (500) мяркуе, што спачатку ст.-чэш. zpósobiti было вайсковым тэрмінам, абазначаўшым ’ставіць, складаць адзін за адным’. Няясна, аднак, як развілося значэнне ўсх.- і паўд.-слав. лексем.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́сека, пасе́ка, па́сіэка, па́сіка, па́сяка ’поле на месцы расчышчанага лесу’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сл. ПЗБ, Бес.), ’поле ў лесе’ (Выг.), ’невялікая купа дрэў або гай у полі (дубняк, алешнік)’ (ТС), ’месца, дзе нядаўна быў высечаны лес’ (Некр., Серб.), ’папялішча’ (Маш.), ’месца, дзе стаяць вуллі’ (ТСБМ, Грыг., Маш., Сл. ПЗБ). Укр. па́сіка, рус. па́сека, польск. pasieka, чэш. paseka. Прасл. po‑sěka, якое з po‑sěkti ’пасячы’ — першапачаткова ’высечаныя кусты, якія спальваліся, і на іх месцы рабілася поле’ (Махэк₂, 436), пазней і ’расчышчанае месца для вулляў’ (Праабражэнскі, 2, 26; Брукнер, 398; Фасмер, 3, 211). Сюды ж бяроз. па́сек ’пчаляр’ (Сл. ПЗБ). Больш падрабязна гл. таксама Мюллер (ZSl., 17, 1972 (1), 27), Каткоў (УЗ МОПИ, 341 (1969), 139).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пастаро́нак, пастаро́нкі, стол. посторо́нкі; па́старанкі, пастронак, шчуч. пастронка; пастронкі, пастронькі, пастромкі, пустро́нок ’пастронкі’ (ТСБМ, Нас., Шпіл., Маш., Янк. 2, Выг., Шат., Мат. Гом., Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл., Сл. Брэс.). Укр. посторо́нок, рус. постро́мка, постромки́, постро́нка, посторо́нка, польск. postronek, каш. pöstrònk, н.-луж. póstronk, в.-луж. postronk, чэш. (яшчэ ст.-чэш.) postronek, народн. p(r)ostraněk, паўд.-усх. vostraňky, славац. postranok ’тс’. Паўн.-слав. postorn‑ъkъ ’вяроўка, рамень, прывязаныя да вужоў хамута, якія ідуць збоку цяглавай жывёлы’ (Брукнер, 432; Голуб-Копечны, 287; Махэк₂, 474). Наяўнасць ‑м‑ тлумачыцца па-рознаму (гл. яшчэ Фасмер, 3, 342). Да старана́ (гл.). Паводле Булыкі (Лекс. запазыч., 121), ст.-бел. постронокъ (пастронокъ, постромокъ) (1598 г.) запазычаны са ст.-польск. postronek ’тс’. Няма падстаў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Патлу́міць 1 ’пабалакаць, пагаварыць’ (Нас.). Да тлу́міць ’празмерна дакучаць гаворкай, шумам’, ’марочыць, задурваць галаву’, тлу́мны ’шумны, гаманлівы’, тлум ’шум, гоман’ (Шамякін), якія да польск. tłumić, tłumny, tłum < прасл. tъlp‑m (Брукнер, 572), роднаснага да польск. tłopić < прасл. tъlpa/tьlpa > бел. на‑тоўп. Семантычны пераход ’натоўп’ > ’шум, гоман’, як у гоман (прасл. gomonъ < гоц. gaman ’натоўп’) (Мартынаў, вусн. паведамл.).
Патлуміць 2, ‑цца ’падавіцца (у праклёнах)’ (Шат.). Укр. потлуми́ти ’заглушыць, задавіць’, ’пабіць’, ’знішчыць’. Да тлу́міць (гл.). Запазычаны з польск. tłumić (чэш. tlumiti з польск.). Польск. і славац. tlmiť з прасл. tъlmiti, роднаснага да літ. stel̃bti ’заглушаць ценем (аб раслінах)’, stil̃bti ’слабець, гінуць ад заглушэння’, якое адпавядала б літ. фактытыву *stilbinti ’рабіць, каб што-небудзь слабела’ (Махэк₂, 646).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́цер, па́церы, па́ціры ’малітва наогул і асабліва «Ойча наш» (Нас., ТСБМ, Яруш., Кліх, Мядзв., Др.-Падб.; мін., гродз., Шн. 2; Сл. ПЗБ), ’ружанец, пацеркі, з якімі моляцца’ (Сцяшк.), ст.-бел. пацеръ, патеръ ’тс’ (1516 г.) запазычаны са ст.-польск. pacierz, pacierze ’тс’, якое прыйшло (у X ст.) са ст.-чэш. páteř, дзе азначала лац. малітву, што пачынаецца словамі pater noster ’Ойча наш’. Пазней, калі малітваў чыталі некалькі, іх адлічвалі на ружанцы — пацерках (шарыках з ружовага дрэва, нанізаных на нітку). Таму пазней pater noster стала азначаць ’адна пацерка’, а выраз скараціўся да pater. Адсюль паходзіць і па́церка (гл.) (Насовіч, 395; Брукнер, 390; Махэк₂, 437; Шцібер, RÉS, 1961, 39, 8; Булыка, Лекс. запазыч., 180).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Плюшча́ць ’бурна цячы’ (Сцяшк. Сл.), плюшчаць ’цячы (аб крыві), ліць ліўнем’ (Нас.), ’патроху выцякаць’ (Варл.), ’плюхаць’, ’моцна цячы’ (Юрч. Вытв.), ’моцна хлюпаць’ (мсцісл., З нар. сл.), плюшчыць ’плюхаць, хлюпаць (у ботах)’ (шчуч., Сцяшк. Сл.); плюшчэнне ’моцнае плюханне, цячэнне, вада’ (Юрч. CHJ1). Укр. плющати ’плёскаць’, рус. дыял. плюшчать ’хвастаць, ісці (аб дажджы)’, ’мокнуць, кепска зажываць’: польск. pluszczeć, pluszczyć ’цячы струменем, плысці з плёскам, хлюпаць’. Узыходзіць да прасл. *ріʼт0‑ё‑(і/рГшкаіі/рГ№кпоіі > плюскаць! (гл.). Форма з націскным э. відаць, запазычана з польск. мовы, гл. Цвяткоў (Запіскі, 56), а таксама Банькоўскі (2, 613), дзе pluszczeć ’плёскаць’ (з XV ст.). Сюды ж, магчыма, *плюшчэць (плюшчыць) ’быць напоўненым., кішэць’: лес плюшчыць ваўкамі (зэльв., Сцяшк. Сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)