Санда́лі ’лёгкія летнія туфлі без абцасаў, якія зашпільваюцца раменьчыкамі’ (ТСБМ), санда́лы, сандалэ́, санда́лі (Сл. ПЗБ), санда́л (Сл. Брэс.) ’тс’. Ст.-бел. сандаль ’сандаля’, ст.-слав., рус.-ц.-слав. сан(ъ)далии, рус. санда́лии, прастамоўнае санда́ли. Першакрыніца слоў — грэч. σανδάλιον ’драўляны чаравік’, якое прыйшло з Усходу (Фасмер, 3, 556; Булыка, Лекс. запазыч., 113). У суч. бел. м. формы з мяккім ‑л‑, магчыма, запазычаны праз рускае пасрэдніцтва, з цвёрдым — праз польскае, параўн. sandały ’сандалі’, sandał адз. л., якія, як мяркуе Фасмер (там жа), запазычаны з захаду; параўн. італ. sandala ад лац. sandalium.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Се́сла ‘матня ў штаноў’ (Бяльк.), ‘верхняя задняя частка штаноў’ (Янк. 2), ‘трохвугольная ўстаўка, клін (у штанах)’ (Ян.), усе́сла ‘прарэх у сподніках’ (маг., ЛА, 4), параўн. серб.-харв. чарнаг. sjesla ‘задняя частка штаноў, на якой сядзяць’, usjesla ‘верхняя частка штаноў (без калашын)’. Паводле Борыся (Etymologie, 262–263), познепраславянскі дыялектызм *sěslo < *sěd‑slo ‘задняя частка штаноў, на якой сядзяць’, што ад *sěsti (гл. сесці), *sédati або *sěděti (гл. сядзець). Формы з у‑ (u‑) другасныя, звязаныя з прыставачнымі дзеясловамі usjesti, усесціся. У семантычных адносінах параўн. іншую назву гэтай часткі штаноў — крэсла (г. зн. на што садзяцца).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смы́каць ‘выскубваць, шчыпаць, тузаць’ (ТСБМ, Шымк. Собр., Гарэц., Байк. і Некр., Ласт., Сержп. Прымхі, Сл. ПЗБ, ТС), ‘часаць’ (Уладз.). Параўн. укр. сми́кати ‘тс’, рус. дыял. смы́кать ‘тузаць, праць, церці’, польск. smykać ‘тузаць, зрываць’, чэш. smýkati ‘цягнуць, валачыць’, славац. smýkat’ ‘тс’, в.-луж. smykać ‘слізгаць’, н.-луж. śmykaś ‘соўгаць, тачыць’, серб.-харв. сму́цати ‘сцягваць, зрываць’. Прасл. *smykati, роднаснае літ. šmùkti ‘спаўзаць, спадаць’, лат. šmukt ‘уцякаць, саслізгваць’ < і.-е. *(s)meuk‑/*(s)meug‑ (Фасмер, 3, 694–695; Шустар-Шэўц, 1325–1326; SEK, 4, 325–326). Гл. таксама формы без рухомага s‑ пад мыкаць2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таска́ ’туга’ (пух., Сл. ПЗБ), таскава́ць ’тужыць па кімсьці без надзеі ўбачыцца’ (Пятк. 2), тоскова́ць ’тужыць, нудзіцца’ (ТС), таскава́ць ’тужыць, сумаваць’ (Ласт.). Укр. то́ска́ ’туга, сум’, рус. тоска́ ’тс’, стараж.-рус. тъска ’туга, неспакой’, тоска ’тс’, польск. tęsknić ’вельмі хацець убачыць кагосьці, дасягнуць чагосьці’, ст.-польск. tesknąć ’смуткаваць’, чэш. tesknit ’тс’, славац. teskniť ’тс’. Прасл. *tъska ’туга, сум’ адпавядае і.-е. *tus‑/*teus‑ ’апаражняць, спусташаць’; формы з ‑n‑ вытворныя ад *tъsknъ ’сумны, тужлівы’. Індаеўрапейскімі адпаведнікамі лічаць літ. taučiù, taũsti ’тужыць’, tautà ’туга’ (Фасмер, 4, 88; ЕСУМ, 5, 609; Борысь, 632).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дакаці́ць, ‑качу, ‑коціш, ‑коціць; заг. дакаці; зак.

1. што. Коцячы, перамясціць да якога‑н. месца. Дакаціць бервяно да плота. Дакаціць кола да кузні.

2. Разм. Хутка даехаць куды‑н. Дакацілі на машыне да горада. // Хутка давезці каго‑н. куды‑н. У вуліцы коні і людзі пачулі сябе весялей; коні, здаецца, без Ігнатавых лейцаў, самі .. дакацілі да доўгай і шырокай, са святлом у вокнах будыніны вакзала. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бадзёрыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак., каго-што і без дап.

Надаваць сілы, энергіі, бадзёрасці; ажыўляць. З халодным ветрам урываліся частыя каплі дажджу, адганялі сон, бадзёрылі. Лынькоў. Прыемна было адчуваць, як свежае, халаднаватае ад вільгаці паветра лілося за расшпілены каўнер касавароткі, астуджвала і бадзёрыла цела. Дуброўскі. // Натхняць. [Леся:] — Стаяць над табой неадступна, Бадзёрыць і клікаць да бою, Здабыць у баі перамогу, Ці пасці, дык побач з табой! Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арыента́цыя, ‑і, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. арыентаваць, арыентавацца (у 1 знач.); вызначэнне свайго месцазнаходжання.

2. перан. Уменне разабрацца ў якіх‑н. пытаннях, абставінах і пад.; дасведчанасць у чым‑н. Добрая арыентацыя ў новай літаратуры.

3. перан.; на каго-што і без дап. Накіраванасць навуковай, грамадскай і інш. дзейнасці, якая вызначаецца разлікам на каго‑, што‑н., залежнасцю ад каго‑, чаго‑н. Арыентацыя на народную мову.

[Фр. orientation.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вужа́ка, ‑і, ДМ ‑жа́цы, ж.

1. Разм. Агульная назва паўзуноў з доўгім гнуткім целам без ног; змяя.

2. перан. Пра ліхога, каварнага чалавека. Хіба ён [ляснічы] літасць сэрца мае? Ужо двух у службу запрагае: Адзін на рыбу — той у адборку.. Няма на іх, вужак, паморку. Колас.

3. у знач. прысл. вужа́кай. Звіваючыся, выгінаючыся. Рэчка Случ.. вужакай выкручвалася паміж пералескаў. «Маладосць».

•••

Віцца вужакай гл. віцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адыгра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Іграючы, вярнуць прайгранае. Ужо смерць рукі пацірае: — Не адыграеш, брат, да дня Свайго жыцця, кісета, люлькі, Свайго мушкета і каня. Танк.

2. і без дап. Разм. Кончыць іграць. Ён [музыка] тут успомніў родны край, І што не ў кожнай хаце адгасціў, І не на ўсіх хрысцінах пабываў, І не на ўсіх вяселлях адыграў. Танк.

•••

Адыграць ролю — мець значэнне, аказаць уздзеянне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акі́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.

Перастаць займацца кім‑, чым‑н., пакінуць каго‑, што‑н. без увагі, догляду; закінуць, кінуць. [Яначка:] Скрыўдзіў нас бог: здароўе ў мяне адабраў, ёй вочы засланіў. І людзі нас акінулі. Крапіва.

•••

Акінуць вокам (вачыма) — агледзець каго‑, што‑н., глянуць на каго‑, што‑н.

Як вокам акінуць, не акінуць вокам — пра мноства каго‑, чаго‑н., пра вялікую прастору і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)