2. Разное ўпрыгожанне страхі, пераважна ў выглядзе конскай галавы. «Канькі» — гэта разныя ўпрыгожанні верхняй часткі франтона [«шчыта»] пры двухскатным даху.«Беларусь».
3. Востры верхні край, грэбень страхі. Новы чырвоненькі пеўнік на каньку хаты вось-вось збіраўся кукарэкнуць на ўвесь голас.Краўчанка.
4.перан. Любімая тэма размовы, любімы занятак каго‑н. [Вярноў] горача расказваў Ніне пра новыя творы маладнякоўцаў. Літаратурнае жыццё было яго каньком.Лобан.— Скрыпка і флейта — от на чым я выязджаў. Гэта мой канёк.Чорны.
канёк2,
гл. канькі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вазі́цца, важуся, возішся, возіцца; незак.
1. Катацца. Зімою ў вольны час. [Федзька і Эдзік] вазіліся на санках.., коўзаліся на драўляных самаробных каньках, акутых тоўстым дротам.Пальчэўскі.
2.перан.Разм. Аддаваць многа часу якой‑н. справе; важдацца. Тарас купіў на дарогу пачак папярос за тры капейкі,.. каб не вазіцца з курэннем на холадзе.Колас.— Калі табе з гэтымі гузікамі вазіцца, скідай, я ўмомант прышыю, — рашуча загадвае.. [Алесю] Варвара.Васілевіч.// Гуляць, забаўляцца. [Бацька:] — Славік, мой сын, напэўна, прыбег ужо са школы і вучыць урокі або возіцца са сваімі галубкамі.Кулакоўскі.
3.Зал.да вазіць (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. Тое, што засцерагае ад чаго‑н. — Прызнацца, дагэтуль я крыху баяўся, што хто-небудзь прачытае мой дзённік. Праўда, ад гэтага засцерагалі неразборлівы почырк і беларуская, мова, якую ведаў адзін Чарняк. Але засцярога гэта не такая ўжо надзейная.Шамякін.
3. Мера, якая прымаецца для аховы, засцеражэння ад чаго‑н.; надзвычай асцярожныя адносіны да чаго‑н. Да войтавых вушэй даходзяць чуткі: па лясах бадзяюцца цёмныя людзі, змаўляюцца.. і на нешта наважваюцца. Засцярога тут не пашкодзіць.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пашчыпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Сашчыпаць усё, многае. Пашчыпаць траву.
2. Шчыпаць некаторы час. Пугач яшчэ трохі патузаўся, пасыкаў, пашчыпаў Ігната за рукаў, а потым, нібы прымірыўшыся са сваім лёсам, падкурчыў касматыя лапы, вытрашчыў жоўтыя вочы і заціх.Ляўданскі.— Пане Лабановіч, — сказаў Язэп Глынскі, — прашу вас зайсці ў мой садок ды пашчыпаць вішань.Колас.
3.перан.Разм. Нанесці некаторыя страты. — Даўно мы не турбавалі фрыцаў на чыгунцы. Яны сталі занадта нахабнымі, пускаюць паязды амаль што па раскладу. Трэба пашчыпаць іх на лініі Мінск — Маладзечна.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сухо́ты, ‑аў; адз.няма.
1. Тое, што і туберкулёз. Казінае малако лічылася найлепшым ратункам ад сухотаў, ад усякай знямогі, кашлю, болю ў грудзях.Кулакоўскі.//перан.Жарт. Пра адсутнасць грошай, безграшоўе. Цапнуў, лапнуў [Васіль] па кішэнях — сухоты.Гроднеў.
2.Разм. Клопат, непрыемнасць. — Праўда, Янка! — падтрымаў Тукалу Лабановіч і потым сур’ёзна сказаў: — Мы не цягаемся, а ідзём да пэўнай мэты, каб рабіць сухоты цару, разумееш?Колас.Бабка хуценька дастае з куфра банькі, выцірае іх ручніком. — Ой, божа ж мой, і адкуль на маю галаву сухоты такія...Каліна.
•••
Скарацечныя сухоты (уст.) — туберкулёз, які хутка развіваецца і прыводзіць да смерці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хіста́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводледзеясл. хістаць (у 1, 2 знач.); дзеяннеістанпаводледзеясл. хістацца (у 1–3 знач.). Хістанне дрэў. □ І толькі складкі сукенкі ды ледзь прыкметнае хістанне чорных кос на спіне адзначалі яе [Анежкі] рух.Броўка.
3.перан. Нерашучасць, сумненне. Ці зайздросны мой лёс? Ці шчасліва жыву? Каб такое пытанне стаяла ў анкеце, — Я, сябры, без хістання б запоўніў графу: — Так, па-мойму, я — самы шчаслівы на свеце!Гілевіч.Рады творчаму плёну, Мы працуем натхнёна, У нашым руху хістанняў няма.Журба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
я́слі, ‑яў; адз.няма.
1. Кармушка для жывёлы ў выглядзе адкрытай драўлянай скрынкі на ножках або рашоткі, нахільна прымацаванай к сцяне. Зося хутка ўправілася з канём: распрагла, напаіла, завяла ў хлеў і падкінула ў яслі ахапак свежага дзяцельніку.Гартны.[Каня] вабіў да сябе цёплы хлеў з яслямі, поўнымі мурожнага сена.Новікаў.
2. Выхаваўчая ўстанова для дзяцей узростам да трох гадоў. Дзіцячыя яслі. □ [Маці:] А я ў полі прыбіраю Жыта ў перавяслы Ды сама сябе пытаю: Як мой сын у яслях?Колас.Сваю Настачку — Дзіцё тое — Нясу ў яслі я Раніцою.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
nod1[nɒd]n. ківо́к (у знак згоды або прывітання);
give a nod ківа́ць галаво́й
♦
give smb./smth. the nodinfml выка́зваць адабрэ́нне каму́-н.; дава́ць зго́ду/дазво́л на што-н.;
The director gave my plan the nod. Дырэктар ухваліў мой план;
a nod is as good as a wink ≅ намёк зразуме́лы; до́ўга тлума́чыць не трэ́ба;
on the nodBrE, infml без фарма́льнасцей; без галасава́ння; па ўзае́мнай зго́дзе
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
walk1[wɔ:k]n.
1. шпа́цыр, прагу́лка;
go for/have/take a walk пайсці́ на шпа́цыр, прагуля́цца;
take smb. for a walk выво́дзіць каго́-н. на шпа́цыр
2. хада́, хадзьба́;
The town is an hour’s walk from here. Да горада адсюль гадзіна пешкі.
3. хада́, пахо́дка;
I recognized her by walk. Я пазнаў яе па хадзе.
4. сце́жка; (любі́мае) ме́сца для шпа́цыру;
This is my favourite walk. Гэта мой любімы маршрут.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ВЯРЫ́ГА-ДАРЭ́ЎСКІ (Арцём Ігнатавіч) (4.11.1816, в. Кублічы Ушацкага р-на Віцебскай вобл. — 1884),
бел. пісьменнік-дэмакрат. Скончыўшы Забельскую гімназію (Верхнядзвінскі р-н), служыў у розных установах Віцебска. Жыў у в. Стайкі паблізу ад Віцебска, арганізоўваў нар. школы, б-кі, чытальні. Падтрымліваў сувязь з У.Сыракомлем, А.Кіркорам, В.Дуніным-Марцінкевічам, В.Каратынскім, Я.Вулем, А.Рыпінскім і інш., якія пакінулі свае запісы ў «Альбоме» Вярыгі-Дарэўскага. У час паўстання 1863—64 адзін з арганізатараў узбр. выступлення на Віцебшчыне. У 1863 арыштаваны і зняволены ў віцебскую турму, у 1865 сасланы ва Усолле (Усх. Сібір). З 1868 на пасяленні ў Іркуцку. Памёр у Сібіры. Аўтар паэмы «Ахульга» (тэматычна звязана з вызв. барацьбой горцаў пад кіраўніцтвам Шаміля), драмы «Гордасць», камедый «Хцівасць» і «Грэх 4-ы — гнеў», дарожных нататкаў «Гутарка з пляндроўкі па зямлі латышскай» (матэрыялам паслужыла паездка Вярыгі-Дарэўскага ў інфлянцкія паветы Віцебскай губ. ў 1859), верша «Думкі хлопка з аколіц Віцебска на адглос вольнасці» (нап. 1858), твораў «Быхаў», «Паўрот Міхалка» і інш. Першы пераклаў на бел. мову паэму «Конрад Валенрод» А.Міцкевіча. Бел. творы Вярыгі-Дарэўскага з-за цэнзурных умоў не друкаваліся, рукапісы іх не знойдзены. Пры жыцці апубл. маналог-думка «Салдатка» (урывак з камедыі «Грэх 4-ы — гнеў») і верш-гімн «Бялыніцка наша маці...». У копіі захавалася вершаваная імправізацыя «Літвінам, запісаўшымся ў мой Альбом, на пажагнанне» (нап. 1858). Па-польску напісаў «Гутарку пра сваяка» (1858, пад псеўд. Беларуская Дуда), баладу пра кіраўніка паўстання на Украіне Э.Ружыцкага, верш, прысвечаны Э.Жалігоўскаму, і інш. Друкаваў допісы ў газ. «Виленский вестник», варшаўскім час. «Ruch muzyczny» («Музычны рух»), польскамоўнай пецярб.газ. «Słowo» («Слова»). Меркаванне, што Вярыга-Дарэўскі — аўтар паэмы «Тарас на Парнасе», не пацверджана апошнімі даследаваннямі.
Тв.:
У кн.: Беларуская літаратура XIX ст.: Хрэстаматыя. 2 выд.Мн., 1988.