ТАРАТКЕ́ВІЧ Міхаіл Васілевіч (н. 7.4.1925, в. Чарсцвяды Ушацкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. філосаф, сацыёлаг і публіцыст. Д-рфілас.н. (1977), праф. (1978). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1985). Скончыў Віцебскі пед.ін-т (1953), Вышэйшую парт. школу пры ЦККПСС (1961). З 1961 гал. рэдактар грамадска-паліт. вяшчання Бел. радыё. З 1965 дырэктар Мінскай студыі навук.-папулярных і хранік.-дакумент. фільмаў. У 1969—91 у Мінскай вышэйшай парт. школе, адначасова ў 1972—79 нам.гал. рэдактара час. «Коммунист Белоруссии». Навук. працы па сац. філасофіі, праблемах сацыялогіі працы, фарміравання і дэмакратызацыі кіраўніцкіх адносін, выхавання і патрэбнасцей чалавека, па пытаннях гісторыі грамадз. вайны 1918—22 і Вял.Айч. вайны.
Тв.:
Производство, труд, человек. Мн., 1969;
Уладзімір Азін. Мн., 1971;
Человек и коллектив в системе управленческих отношений. Мн., 1974;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЕ́ЙФІЦ Іосіф Яфімавіч (17.12.1905, Мінск — 25.5.1995),
расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст. Нар.арт.СССР (1964). Герой Сац. Працы (1975). Скончыў Ленінградскі тэхнікум экраннага мастацтва (1927). З 1928 на кінастудыі «Ленфільм». У 1930—50 здымаў фільмы з А.Р.Зархі: «Гарачыя дзянёчкі» (1935), «Дэпутат Балтыкі» (1937; гал. прыз Міжнар. выстаўкі ў Парыжы), «Член урада» (1940), «Яго імя Сухэ-Батар» (1942, сумесна з Манголіяй), «Разгром Японіі» (1945, дакумент.). Яго самаст. рэжысёрскія работы вызначаюцца мастацтвам выразнай дэталі, адухоўленасцю, увагай да акцёрскай індывідуальнасці, тонкай інтэрпрэтацыяй рус. класікі. Сярод фільмаў: «Вялікая сям’я» (1954), «Справа Румянцава» (1956), «Дарагі мой чалавек» (1958), «Дама з сабачкам» (1960; прыз Міжнар. кінафестывалю ў Кане, Францыя), «Салют, Марыя!» (1970), «Ася» (1978), «Упершыню замужам», «Адзіная» (абодва 1980; за апошні прыз Міжнар. кінафестывалю ў Карлавых Варах, Чэхія), «Шурачка» (1983), «Вандроўны аўтобус» (1990) і інш.Дзярж. прэміі СССР 1941, 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧА́ЛЫ Багдан Іосіфавіч (н. 24.6.1924, Кіеў),
украінскі пісьменнік. Скончыў Кіеўскі ун-т (1951). Працаваў у рэдакцыях газет, гал. рэдактарам час. «Барвінок». Аўтар паэт. і празаічных кніг для дзяцей «У ясную сонечную раніцу» (1947), «Як Барвінак і Рамонак у цёплыя краіны ляталі» (1968), «Сто прыгод Барвінка і Рамонка» (1973), «Барвінак у школе» (1977), «Мае дванаццаць месяцаў» (1985), «Маманты ў яблыневых джунглях» (1989), «Рудыкі» (1998), «Барвінак і далёкія сузор’і» (2002) і інш., дакумент. аповесці «Любі мяне пры ўсякай долі...» (1989: з У.Ліпскім) пра моладзь, вывезеную ў час Вял.Айч. вайны ў Германію; п’ес, публіцыстычных твораў, сцэнарыя кінафільма «Закон Антарктыды» (1963). На ўкр. мову пераклаў асобныя творы Я.Купалы, Э.Агняцвет, М.Аўрамчыка, В.Віткі, М.Калачынскага, А.Куляшова, М.Танка. Дзярж. прэмія Украіны імя М.Астроўскага 1972. На бел. мову яго творы пераклалі А.Вольскі, А.Вялюгін, Калачынскі, М.Маляўка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫРВО́НАЯ КНІ́ГА,
назва спісаў рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл. Змяшчае кароткія дакумент. звесткі пра біял. іх асаблівасці, пашырэнне, прычыны скарачэння колькасці, меры аховы і інш.
Збор звестак пра рэдкія і знікаючыя віды пачаты ў 1949 Міжнародным саюзам аховы прыроды і прыродных рэсурсаў, у 1966 выдадзены тамы «Чырвонай кнігі фактаў» («Red Data Book»), колькасць відаў у якой штогод мяняецца. Для дыферэнцыраванага падыходу ў планаванні ахоўных мерапрыемстваў распрацавана спец. шкала, паводле якой усе віды падзяляюць на 5 катэгорый у залежнасці ад стану папуляцыі. Занясенне ў Міжнар. Ч.к. пэўнага віду азначае сусв. прызнанне неабходнасці паўсядзённага клопату аб яго захаванні, таму кожная краіна, на тэр. якой трапляецца такі від, нясе маральную адказнасць за яго захаванне. У многіх краінах прыняты нарматыўныя акты па ахове асобных відаў, выдаюцца афіц. спісы ахоўных відаў, зборнікі кароткай навук. дакументацыі пра іх умоўна наз.нац. Ч.к. (Аўстралія, ЗША, Швецыя, Японія, Расія, Беларусь; гл.Чырвоная кніга Беларусі), Чырвонымі спісамі (Германія), спісамі рэдкіх і знікаючых раслін (ЗША, Аўстралія, Калумбія, Мексіка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫРВО́НАЯ КНІ́ГА БЕЛАРУ́СІ,
афіцыйны дакумент, які змяшчае сістэматызаваныя звесткі пра пэўныя віды жывёл і раслін на тэр. Беларусі, што з’яўляюцца рэдкімі або знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Засн. ў 1979. Выдае кнігу Мін-ва прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. У першае выданне (1981) было ўключана 80 відаў ахоўных жывёл і 85 — ахоўных раслін. У 2-е выданне (1993) уключаны 182 віды жывёл, у т. л. млекакормячых 14 відаў, птушак 75, паўзуноў 2, земнаводных 1, рыб 5, насякомых 79, ракападобных 5, двухстворкавых малюскаў 1 від; раслін 180, грыбоў 17, лішайнікаў 17 відаў. Для кожнага віду прыведзены бел., рус. і лац. назвы, статус аховы, пашырэнне, месцы пражывання (росту), колькасць (трапляльнасць) у прыродзе, звесткі пра размнажэнне і феналогію, прычыны змены колькасці, магчымасць развядзення (вырошчвання) у няволі (у культуры), прынятыя і неабходныя меры аховы, крыніцы інфармацыі. Рыхтуецца 3-е выданне Ч.К.Б. ў 2 тамах, у якое плануецца ўключыць каля 330 відаў раслін і 200 — жывёл.
Літ.:
Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь. 2 выд.Мн., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУЛЬГА́ Сяргей Мікалаевіч (н. 15.11.1953, г. Бугульма, Татарстан),
бел. акцёр, кінарэжысёр. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1975), Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1985). З 1975 у Магілёўскім абл.драм. т-ры, у 1976—77, 1979—80 у Бел. т-ры імя Я.Коласа. З 1985 працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм», з 1997 — у «Белвідэацэнтры». Сярод найб. значных роляў: у Магілёўскім т-ры — Дзімка Малахаў («Апошняя інстанцыя» М.Матукоўскага), Пашка («Летась у Чулімску» А.Вампілава), Марат («За ўсё добрае — смерць» М.Ібрагімбекава); у т-ры імя Я.Коласа — Сымон («Сымон-музыка» паводле аднайм. твора Я.Коласа), Арман Дзюваль («Дама з камеліямі» А.Дзюма-сына), Кей («Снежная каралева» Я.Шварца), Сакрат («Ноч пасля выпуску» У.Цендракова). Паставіў фільмы: маст. — «Цубанікі» (1988, паводле А.Дударава), «Хам» (4 серыі, 1989, з Дз.Зайцавым), «Хроніка мёртвай Савы» (1994; тэлевізійны фільм-спектакль), а таксама шэраг кароткаметражных фільмаў; дакумент. — «Пра кінарэжысёра» (1997), «Шляхі Гасподнія...» (1999), «Экспансія» (2000), «Час акцёра. Дывертысмент» (2001), «Яго Вялікасць Тэатр» (2002). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУМІ́ЛАВА Эмілія Іванаўна (н. 7.1.1929, г. Яраслаўль, Расія),
расійскі і бел. мастацтвазнавец, крытык, педагог. Канд. мастацтвазнаўства (1967). Скончыла Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча (1947), Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва (1954). З 1947 салістка Новасібірскага т-ра оперы і балета, адначасова з 1957 дырэктар і маст. кіраўнік створанага ёю Новасібірскага харэаграфічнага вучылішча. У 1963—64 у Новасібірскім абл. упраўленні культуры, з 1967 у Мін-ве культуры Расіі, Мін-ве культуры СССР. З 1975 у Мінскім ін-це культуры (з 1983 заг. кафедры), з 1993 у Рас. акадэміі слав. культуры ў Маскве (з 2000 праф.). Даследуе праблемы балетнага т-ра, нацыянальнага ў маст. культуры, харэаграфічнай фалькларыстыкі, муз.-харэаграфічнага выхавання дзяцей і моладзі. Аўтар манаграфій «Праўда балета» і «Нацыянальная своеасаблівасць балета» (абедзве 1976), буклетаў, прысвечаных спектаклям бел. балетнага т-ра, сцэнарыяў дакумент. фільмаў на студыі «Беларусьфільм» «Турбуюся і люблю» (1981), «Творчы партрэт Юрыя Траяна» (1982), «Танцуе Саркісьян» (1983), праграм Бел. тэлебачання «Бальны танец учора і сёння» (1983), «Магія натхнення» (1986) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЛХО́Ў Юрый Аляксандравіч (н. 7.12.1940, Масква),
бел. кінааператар, рэжысёр. Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1970). З 1971 працуе на кінастудыі «Беларусьфільм», адначасова з 1990 — у «Белвідэацэнтры». Як аператар зняў дзіцячыя тэлемюзіклы «Прыгоды Бураціна» (1975), «Пра Чырвоную Шапачку» (1977) і фільмы «Марынка, Янка і каралеўская сварка» (1976), «Зорка Венера» (2000; абодва з М.Браўдэ); маст. фільмы «Браты Рыка» (1980), «Раскіданае гняздо» (1982), «Культпаход у тэатр» (1983), «Двое на востраве слёз» (1986), «Адступнік» (1987), «Наш бронецягнік» (1988), «Сын за бацьку» (1995). Сярод інш. аператарскіх работ у дакумент. кіно: «Я — крэпасць, вяду бой» (1972; у сааўт.), «Загадка Францыска Скарыны» (1973), «Шчаслівыя берагі Алімпіі» (1978), «У вайны не жаночы твар» (1980—84, паводле твораў С.Алексіевіч), «Васіль Быкаў. Узыходжанне» (1984; абодва з С.Пятроўскім), «Святлана» (1997) і інш. Паставіў маст. фільмы «Кашкадаў Сільвер» (1988), «Прабач нас, мачыха-Расія» (1990), «Анамалія» (1992), «Анастасія Слуцкая» (2003; прыз Міжнар. кінафестывалю «Брыганціна» ў г. Бярдзянск, Украіна, 2003).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯСНІКО́Ў Анатоль Фёдаравіч (н. 15.7.1950, в. Шмідзельшчына Талачынскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. гісторык і публіцыст. Канд.гіст.н. (1987). Скончыў БДУ (1972). З 1972 працаваў у газ. «Чырвоная змена», з 1978 — у газ. «Звязда». Адначасова ў 1995—96 прэс-сакратар Старшыні Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь, у 1996—99 гал. рэдактар час. «Гуманітарна-эканамічны веснік». Даследуе гісторыю Беларусі 19—20 ст., праблемы бел.нац. журналістыкі і міжнац. зносін у Рэспубліцы Беларусь. Аўтар дакумент. аповесцей і нарысаў пра Я.Адамовіча, А.Бурбіса, Дз.Прышчэпава, А.Смоліча, Е.Убарэвіча, А.Чарвякова і інш.Дзярж. прэмія Беларусі 1994 за кн. «Нацдэмы; Лёс і трагедыя Фабіяна Шантыра, Усевалада Ігнатоўскага і Язэпа Лёсіка» (1993).
Тв.:
Сацыялістычнае спаборніцтва і друк Беларусі. Мн., 1980;