ТАРАТКЕ́ВІЧ Міхаіл Васілевіч (н. 7.4.1925, в. Чарсцвяды Ушацкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. філосаф, сацыёлаг і публіцыст. Д-р філас. н. (1977), праф. (1978). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1985). Скончыў Віцебскі пед. ін-т (1953), Вышэйшую парт. школу пры ЦК КПСС (1961). З 1961 гал. рэдактар грамадска-паліт. вяшчання Бел. радыё. З 1965 дырэктар Мінскай студыі навук.-папулярных і хранік.-дакумент. фільмаў. У 1969—91 у Мінскай вышэйшай парт. школе, адначасова ў 1972—79 нам. гал. рэдактара час. «Коммунист Белоруссии». Навук. працы па сац. філасофіі, праблемах сацыялогіі працы, фарміравання і дэмакратызацыі кіраўніцкіх адносін, выхавання і патрэбнасцей чалавека, па пытаннях гісторыі грамадз. вайны 1918—22 і Вял. Айч. вайны.
Тв.:
Производство, труд, человек. Мн., 1969;
Уладзімір Азін. Мн., 1971;
Человек и коллектив в системе управленческих отношений. Мн., 1974;
Человек. Среда. Потребности. Мн., 1980;
Семья и разумные потребности. Мн., 1983;
Такой и должна быть легенда. М., 1985;
Человек и его потребности. Мн., 1989.
т. 15, с. 439
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)