(ісп. quebracho, ад quebrar = ламаць + hacha = сякера)
дрэва сям. анакардыевых, пашыранае ў Паўд.Амерыцы; дае цвёрдую, цяжкую драўніну і дубільны экстракт.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
грызо́н
(н.-лац. grison)
драпежны звярок сям. куніц з шэрай спінай і белымі палосамі па баках, пашыраны ў Паўд.Амерыцы; аб’ект палявання.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
араўка́рыя
(н.-лац. araucaria, ад ісп. Arauco = назва чылійскай правінцыі)
вечназялёнае хвойнае дрэва сям. араўкарыевых, пашыранае пераважна ў Паўд.Амерыцы і Аўстраліі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
арні́каа́рніка
(н.-лац. arnica)
травяністая расліна сям. складанакветных з кветкамі розных колераў у суквеццях, пашыраная ў Паўн.Амерыцы і Еўразіі; купальнік.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
а́га
(індз. aga)
жывёла сям. рапух класа земнаводных, пашыраная ў Паўд. і Цэнтр.Амерыцы; разводзяць для знішчэння шкоднікаў на плантацыях цукровага трыснягу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гая́рдыя
(н.-лац. gaiardia, ад Gajar = прозвішча фр. батаніка)
травяністая расліна сям. складанакветных з кветкамі розных колераў, пашыраная пераважна ў Паўн.Амерыцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сі́льфія
(н.-лац. silphium)
травяністая расліна сям. складанакветных з шорсткім лісцем і жоўтымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў Амерыцы, кармавая і дэкаратыўная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тэабро́ма
(н.-лац. theobroma)
вечназялёнае дрэва сям. стэркуліевых, пашыранае ў трапічнай Амерыцы, у пладах якога змяшчаецца шматлікае насенне; адзін з відаў — какава.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ягуа́р
(ням. Jaguar, ад тупі-гуарані jagoara)
драпежны звер сям. кашэчых з чырванавата-жоўтай поўсцю ў чорныя плямы, які водзіцца ў Амерыцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВІКТО́РЫЯ (Victoria),
род кветкавых раслін сям. гарлачыкавых. 2 віды. Пашыраны ў Паўн.Амерыцы: вікторыя амазонская, або каралеўская (Victoria amazonica, або Victoria regia), расце ў затоках р. Амазонка і яе прытокаў, вікторыя Круса (Victoria cruziana) — у басейне р. Парана.
Шматгадовыя водныя травяністыя расліны з круглавата-шчытападобным з падагнутымі ўверх у выглядзе борціка краямі, плаваючымі на паверхні вады вял. лісцем дыям. да 2 м, падводным сцяблом і магутным карэнішчам, якое прымацоўвае расліну да грунту. Лісце ўнізе ўкрыта сеткай тоўстых жылак, з моцна развітай паветраноснай тканкай, вытрымлівае груз да 50 кг. Чаранкі (ніжняя паверхня лісця), кветаносы і чашалісцікі ўкрыты вострымі шыпамі. Кветкі вялікія (дыям. 25—35 см), адзіночныя, пахучыя, са зменлівай ад белай да малінавай на працягу сутак афарбоўкай. Плод — шматгнездавая каробачка з ядомым насеннем памерам з гарошыну. Дэкар., прыдатныя для аквакультуры расліны (культывуюць у бат. садах, аранжарэях пры т-рах вады 25—30 °C).