Прысу́тнічаць ’быць, знаходзіцца ў пэўны час; мецца, быць у наяўнасці’ (ТСБМ), прысу́тнасць ’знаходжанне, наяўнасць’ (там жа), укр. прису́тність ’прысутнасць’. Паводле Васілеўскага (Аб нек. асабл., 48–51) калька 20‑х гадоў XX ст. з рус. прису́тствовать ’знаходзіцца, быць у наяўнасці’, дзе суфікс ‑ствова‑ (з ц.-слав.) быў заменены прадуктыўным суфіксам ‑ніча‑ (< ‑нік), што ўтварае дзеясловы ад назоўнікаў дзеючай асобы. Параўн. су́тнасць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ра́кі мн. л. ’лапці’ (Бяльк.). Магчыма, з-за “растапыранасці” па знешняму выгляду, да рак 1 (гл.).
Ракі́ мн. л. прыстасаванне для ўмацавання вясла’ (іўеў., Сл. ПЗБ). Відавочна, дадзенае прыстасаванне мае форму развілкі, у якую ўкладаецца вясло. Параўн. да гэтага рак 1 (гл.). Акцэнтуацыя характэрна для літоўска-беларускага моўнага сумежжа, дзе назіраецца зрух націску на адзін склад (параўн. выдра́, куры́ца і інш.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́льня 1 ’памяшканне на папяровай фабрыцы, дзе ўстаноўлена машына для размолу валакністых матэрыялаў’ (ТСБМ). Да рол (гл.).
Ро́льня 2 ’соткі ў полі’ (Жд. 1) ’большая палова прысядзібнага ўчастка калгасніка ў полі, які кожны год даецца на новым месцы’ (стаўб., шчуч., Яшк.) — у выніку кантамінацыі слоў роля ’ралля’ і рольнік ’земляроб’, альбо ў выніку распадабнення ‑лʼ > ‑нʼ‑: ро́льля (з ралля́) > ро́льня.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́шына ’крошка’: да абеду нават рошыны ня было ў роця (навагр., Нар. словатв.). Утварэнне з суф. адзінкавасці ‑ін‑а ад крош‑к‑а як дзярніна ’кавалак дзёрну’, вераўчына ’кавалак вяроўкі’, дзе ў якасці ўтваральнага выступае рэчыўны назоўнік, які абазначае цэласную масу, што можа распадацца на асобныя кавалкі. Страта пачатковага к‑, магчыма, пад уплывам раса́, параўн. расінкі ў роце не было. Гл. крошка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сасу́д ’трубчасты орган у целе чалавека ці жывёлы, па якім цячэ кроў або лімфа; у раслін — трубка, па якой праходзяць вільгаць з растворанымі мінеральнымі салямі і іншымі рэчывамі’ (ТСБМ), сасу́д, сасу́да ’тс’ (Сл. ПЗБ). Ст.-бел. сосудъ, судъ ’чаша, судзіна’ (Альтбаўэр). Мажліва паўторнае запазычанне з рус. сосу́д (Крукоўскі, Уплыў, 56), дзе з *sъ + *sǫdъ; гл. суд 2 (Фасмер, 3, 728).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Святлі́ца ‘светлы чысты пакой у хаце, прызначаны звычайна для прыёму гасцей’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Стан., Сл. ПЗБ, Шат., Касп., Бяльк.; віц., Хрэст. дыял.), светлі́ца ‘светлая, прасторная хата’ (ТС). Укр. светли́ця, рус. светли́ца, польск. świetlica, чэш. světnice, ст.-чэш. svět(l)nice ‘тс’. Ад светлы (гл.), г. зн. ‘хата або пакой, дзе не было печы ў процілегласць “курной” хаце’; гл. Брукнер, 535; Махэк₂, 596.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Смільга́, смілга́ ‘метлюжок лугавы’ (паст., астрав., Сл. ПЗБ), смі́л(ь)га ‘мятліца палявая, Agrostis L.’ (мядз., смарг., Праблемы філал.). Непакупны (там жа; Связи, 186) выводзіць з літ. smìlga ‘тс’. Як “гібрыдную фразему” разглядае Букявічутэ (Balto-słow. zw. jęz., 66) беларускае дыялектнае як смы́глы (пра худога, слабога чалавека), што адпавядае літ. keip smilga, дзе апошняе слова мае значэнне ‘дрыжнік, Briza L.’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сухарля́вы ’з худым целам (пра чалавека, жывёлу)’ (ТСБМ), ’хударлявы’ (Некр. і Байк., Касп.; ашм., Стан. Мал.). Укр. сухорля́вий, польск. дыял. sucherlavy ’тс’. Да сухі ’худы (чалавек)’ з суф. ‑ор‑, ‑л‑, ‑ав‑; гл. Слаўскі, SP, 2, 23, дзе таксама аб мене яшчэ праславянскіх суф. *‑or‑/*‑er‑ ЕСУМ (5, 488) бачыць тут кантамінацыю сухий і худорлявий; Брукнер (524) — уплыў chuderlawy, параўн. хударлявы, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Та́кася, та́кося ’таксама, гэтак’ (ТС). Укр. та́кось ’гэтак’. Параўн. старое чэш. taksi, taks ’тс’. Да *tako (гл. так) і *si (гл. -сь), параўн. ESSJ SG (2, 635); а таксама ЕСУМ (5, 505), дзе дапускаецца ўплыў я́кось з выразу я́кось‑та́кось буде ’неяк будзе’. Канец слова фармальна набліжаны да прыслоўяў тыпу інося, усялякся і пад., параўн. Карскі 2–3, 71 (гл. -ся).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тапа́з ’від каштоўных камянёў’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Праз польск. topaz ’тс’ або рус. топа́з (з польскай, гл. Віткоўскі, Słownik, 186) з франц. topaze і с.-лац. topazus, што, у сваю чаргу, з грэч. τόπαξος (с.-грэч. τοπάξιον), якое паходзіць ад назвы вострава Topazus у Чырвоным моры, дзе, магчыма, упершыню знойдзены гэты камень (Фасмер, 4, 77–78; ЕСУМ, 5, 598; Голуб-Ліер, 484).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)