Гры́ка ’грэчка’ (зэльв., Сцяц.). Ст.-бел. грика, грыка (з XVI ст., гл. Булыка, Запазыч., 85). Паводле Булыкі, запазычана з польск. gryka (а гэта з ням. Gricken). Адносна паходжання польск. слова ёсць і іншая думка (здаецца, больш абгрунтаваная): польск. gryka < літ. grìkai, а ням. назва грэчкі (дыял. прус. grick) узята з польск. gryka (агляд гл. у Слаўскага, 1, 363).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Канчу́к ’раменны бізун’ (ТСБМ, Гарэц., Грыг., Сцяшк., Сержп., Ск., Д.-З.; Федар. 6; гродз., Крачк.; Мядзв.), ґанджу́к (стол., Нар. лекс.), канча́к (Яруш.), кончу́к ’тс’ (ТС), ст.-бел. кончукъ ’тс’ (XVII ст.). Укр. канчу́к, рус. камчу́к, камчу́г, польск. kańczug. З памяншальнай формы тур. (крым.-татар.) kamčyk < kamčy ’бізун, нагайка’ (Булыка, Запаз., 170; Фасмер, 2, 176; Слаўскі, 2, 48).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́пці ’лапці з вяровак’ (Сцяшк.), ’тапачкі з нітак’ (слонім., Сл. паўн.-зах.). Ст.-бел. капти ’хатнія туфлі’ (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. kapcie < славац. kapce ’буркі’ < венг. kapca ’ануча’, ’лямцаваты абутак’. Апошняе можа быць славізмам (< ст.-рус. копытьца) або запазычаннем з тур. qapsaq ’матэрыял для абкручвання ног’, kapsamak ’абхопліваць, абдымаць’ (Слаўскі, 2, 51–52; Булыка, Запаз., 139).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кардо́н1 ’дзяржаўная граніца’ (ТСБМ), ’месца, дзе знаходзіцца лясніцкі пункт’ (Яшк.), ’граніца’. Запазычанне з польск. kordon ’граніца’, з франц. cordon ’вяровачка, шнур’ (ад corde ’вяроўка’) (Булыка, Запаз., 141; Фасмер, 2, 324).

Кардо́н2 ’цвёрдая і тоўстая папера’ (ТСБМ) < франц. carton, якое ў сваю чаргу з італ. cartone — Nomen augmentativum ад карта. Замена зыходнага т на д цяжка вытлумачыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́рта1 ў картачнай гульні. Гл. карта3.

Ка́рта2 ’геаграфічная карта’. Гл. карта3.

Ка́рта3 ’дакумент, пасведчанне’ (КЭС, лаг.), ’ліст, запіска, паштоўка’ (Нас., Шат., Шн., Гарэц., Др.-Падб., Булг., Мал., Шпіл., Сержп.). Старое запазычанне (1539) з польск. karta, якое з італ. carta < лац. charta ’папера’ < ст.-грэч. χάρτης (Булыка, Запазыч., 142; Фасмер, 2, 203).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каўпа́к ’каўпак’ (ТСБМ, БРС). Слова вядома ўжо ў ст.-бел. мове: колпа́къ (з сярэдзіны XVI ст.), гл. Булыка, Запазыч., 162. Таксама было вядома і ў іншых усх. славян (ст.-рус. колпакъ > рус. колпа́к, калпа́к, укр. ковпа́к). Даўняе запазычанне з цюрк. моў (параўн. тур., тат., крым.-тат., казах. kalpak ’шапка’). Фасмер, 2, 297; Шанскі, 2, К, 215–216.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балаба́н ’сокал, Falco sacer’ (КЭС), ст.-бел. болобан (з XVI ст., Булыка, Запазыч.), рус. балаба́н ’сокал, Falco lunarius, Falco nobilis’, укр. балаба́н сокал, Falco nobilis’. Запазычанне з цюрк. моў (параўн. тур., крым.-тат. balaban ’від драпежнай птушкі’, кыпч. balaban хокал’). Меліаранскі, ИОРЯС, 7, 2, 279 і наст., ИОРЯС, 10, 2, 75; Міклашыч, 6; Бернекер, 40; Фасмер, 1, 111.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баскак, байскай, бойскак, боскак ’баскак, прадстаўнік ханскай улады, зборшчык даніны’ (ужо ст.-бел.; Булыка, Запазыч.). Рус. баска́к, укр. баска́к, польск. baskak. Запазычанне з цюрк. моў. Параўн. чагат. baskak. Праабражэнскі, 1, 18; Фасмер, 1, 131. Больш верагоднай здаецца версія пра запазычанне з тат. моў (ст.-тат. баскак). Гл. Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 19; Шанскі, 1, Б, 51–52.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бра́ма ’вароты’, укр. бра́ма, рус. дыял. бра́ма. Запазычанне з польск. brama ’тс’ (ст.-польск. brana, brama, brona, broma), якое запазычана з чэш. brána ’тс’ (а гэта да дзеяслова *borniti ’абараняць’). Бернекер, 74; Брукнер, 38; Фасмер, 1, 206; Слаўскі, 1, 41; Рыхардт, Poln., 36; Рудніцкі, 192; Кюнэ, Poln., 46. Ст.-бел. брама, брана, брона < польск. brama, brana, brona (Булыка, Запазыч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́лпа, ма́ўпа ’млекакормячая жывёліна, блізкая (паводле будовы цела) да чалавека’ (ТСБМ, Нас., Мядзв., Др.-Падб.), драг. на́ўпа ’тс’ (КЭС), ст.-бел. малпа (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. małpa ’тс’, якое з с.-в.-ням. mūlaffe (Брукнер, 320; Булыка, Лекс. запазыч., 145; Кюнэ, 75), Варш. сл. (2, 866) прыводзіць яшчэ ням. mulop, mulape, якія былі запазычаны ў польск. мову.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)