КАНДРА́ЦЬЕЎ Мікалай Іванавіч (н. 14.12.1925, в. Высокая Грыва Панкрушыхінскага р-на, Рэспубліка Алтай),
бел. скульптар. Скончыў Ленінградскі ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры (1956). Творам уласцівы выразнасць лепкі, рухомасць і асіметрыя пластычных аб’ёмаў. Аўтар жанравых («Вышыннікі», 1959; «Рыбакі», 1969), дэкар.-паркавых («Дзеці гуляюць», 1980—81) кампазіцый, псіхалагічных партрэтаў (А.Казей, 1964; Я.Коласа і Я.Купалы, 1982), станковых твораў «Памяць» (1985), «Набат Перамогі» (1995), «Хрыстос-Збавіцель» (1995—97) і інш. Сярод манум. работ скульпт. цыкл «Смутак людскі» (1976) на Паўн. могілках у Мінску, мемарыялы «Спаленая вёска» (1988) на хутары Брыцалавічы Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл., «Загінуўшых чакаюць вечна» (1990) у в. Доры Валожынскага р-на Мінскай вобл. Графічны цыкл «Духоўнасць, Адраджэнне — храмы праваслаўныя і каталіцкія» (1995—97).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛІ́К Яўген Сяргеевіч (н. 31.10.1937, Мінск),
бел. графік. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1963). У станковых творах распрацоўвае тэмы гісторыі і культ. спадчыны бел. народа: серыі «Помнікі дойлідства Гродзеншчыны» (1974), «Славутыя дзеячы гісторыі і культуры Беларусі» (з 1993), малюнкаў-рэканструкцый «Замкі Беларусі», лісты «Кірмаш на Беларусі ў 18 ст.» (усе 1977), «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» паводле рамана У.Караткевіча (1978), «На куццю» паводле паэмы Я.Купалы (1982), «Памяці Алены Кіш» (1983), «Паўстанне 1863 г. на Беларусі» (1988), трыпціх «Усяслаў Чарадзей, Ефрасіння Полацкая, Лазар Богша» (1996). Завершанасцю кампазіцый, сінтэзам выяўл. сродкаў вылучаюцца ілюстрацыі да кніг М.Багдановіча, А.Вольскага, В.Зуёнка, Міколы Гусоўскага і інш.
Р.І.Кулік.Я.Кулік. Старонка кнігі М.Багдановіча «Мушка-зелянушка і камарык — насаты тварык». 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́НКАЧЫ [Munkácsy; сапр. Ліб
(Lieb)] Міхай (20.2.1844, г. Мукачава Закарпацкай вобл., Украіна — 1.5.1900),
венгерскі жывапісец; прадстаўнік дэмакр. рэалізму. Вучыўся ў Э.Самашы (1862—63), з 1865 у Венскай і Мюнхенскай АМ, у 1868—69 у Дзюсельдорфе ў Л.Кнаўса. Зазнаў уплыў майстроў дзюсельдорфскай школы жывапісу, барбізонскай школы і Г.Курбэ. Пад уздзеяннем рэв.-дэмакр. ідэй напаўняў свае шматфігурныя карціны драматызмам і сац.-крытычным пафасам: «Камера смяротніка» (1870), «Шчыпальніцы корпіі» (1871), «Начныя валацугі» (1873) і інш. Творы вызначаліся псіхал. пераканаўчасцю, напружаным кантрастам каларыту, пастознасцю жывапіснай манеры. З канца 1870-х г. пісаў пераважна рэліг. кампазіцыі, адметныя рысамі акадэмізму і салоннасці: «Хрыстос перад Пілатам» (1881), «Се чалавек» (1896) і інш.
Літ.:
Алешина Л.С. М.Мункачи. М., 1960.
М.Мункачы. Камера смяротніка. Апошні дзень прыгаворанага да смерці. Фрагмент.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯТЫ́Я МЕ́СЦЫ,
месцы, звязаныя з падзеямі свяшчэннай гісторыі, наведваннямі багоў і святых, цудатворствамі; важны элемент культу ўсіх рэлігій (гл.Культ рэлігійны). У хрысціян асаблівай пашанай карыстаюцца святыні ў Палесціне, дзе жыў, прапаведаваў, прыняў пакутніцкую смерць і ўваскрэс Ісус Хрыстос. Да С.м. часам адносяць храмы і манастыры, дзе захоўваюцца мошчы святых, цудатворныя абразы і інш. святыні, а таксама цудатворныя крыніцы, месцы, дзе адбываліся з’яўленні абразоў і інш. цудатворствы. У каталіцызме адрозніваюць свяшчэнныя (асабліва адметныя ў культавай практыцы месцы, асвячоныя вышэйшымі царк. іерархамі, а таксама касцёлы, алтары і могілкі) і С.м. (вобласці Палесціны, звязаныя са старазапаветнымі падзеямі і жыццём Ісуса Хрыста, Дзевы Марыі). Паводле кананічнага права, свяшчэнныя месцы павінны быць унесены ў літургічныя кнігі і традыцыйна выключаны са свецкай юрысдыкцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
preach[pri:tʃ]v.
1. прапаве́даваць (таксама перан.);
Christ began to preach to large crowds.Хрыстос пачаў прапаведаваць вялікім натоўпам людзей.
2. чыта́ць про́паведзь
3. павуча́ць, чыта́ць мара́ль
♦
preach to the converted ≅ лама́цца ў адчы́неныя дзве́ры
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Вэртэпа ’яселькі’ (Кольб.). Укр.верте́п ’тэатр лялек, у якім ігралі калядную містэрыю’, рус.верте́п (у Даля прыводзіцца толькі як паўдн.-укр.), польск.дыял.wertep ’тс’ (з усх.-слав. моў). Мабыць, ідэнтычнае па паходжанню з словам *vьrtьpъ ’пячора, круча, яр і да т. п.’ (параўн. бел.вярце́п ’вялікі роў, які зарос кустамі’, ве́рцеп ’старарэчышча з вірам’ (Яшк.), укр.верте́п, верте́па, рус.верте́п, верте́па). Паводле падання, Хрыстос нарадзіўся ў пячоры. Параўн. Брукнер, 607.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перакрэ́сніца ’скрыжаванне дарог’ (брагін., Нар. словатв.). Утворана пры дапамозе суф. ‑н‑іц‑а ад перакрэст, параўн. перакрэст ’скрыжаванне’ (навагр., Сл. рэг. лекс.). Да пера- (гл.) і ‑крэст, літар.хрэст < прасл.*krьstъ ’крыж’ < ’распяцце’ < ’Хрыстос’, якое са ст.-в.-ням.krist, christ. Сюды ж перакрэ́стак, перэкрэ́сток, перакростак, перакрэ́сце, перакростак/перахростак ’скрыжаванне дарог’ (Шатал., ТС, Ян., Сл. ПЗБ; ЛА, 2), гродз.перакросткі ’прыстасаванне для сотаў у верхняй частцы вулея’ (Сцяшк. Сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГАРА́ЧЫ Эдуард Мікалаевіч (н. 19.10.1936, Мінск),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1995). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1958), працаваў у Бел.рэсп. т-ры юнага гледача (да 1961), Магілёўскім абл.драм. т-ры (1963—64). З 1965 у Рускім акад.драм. т-ры Беларусі. Выканаўца лірыка-драм. і характарных роляў. Яго мастацтву ўласцівыя дакладная распрацоўка малюнка ролі, стрыманасць і адначасова эмацыянальнасць, знешняя характарнасць, дасканалае валоданне сцэн. тэхнікай. Сярод лепшых роляў: Лявон («Знак бяды» паводле В.Быкава), Ігнат Крывіч («Соль» А.Петрашкевіча), Фірс («Вішнёвы сад» А. Чэхава), Конь, Васіль Дасцігаеў, Кастылёў («Ворагі», «Ягор Булычоў і іншыя», «На дне» М.Горкага), Іван Афанасьеў («Хрыстос і Антыхрыст» паводле Дз.Меражкоўскага), Хрыстафор Блахін («Казкі старога Арбата» А.Арбузава), Рос, Гарацыо («Макбет», «Гамлет» У.Шэкспіра), Энгстран («Здані» Г.Ібсена).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ТАЎТ-АНДРАЙКО́ВІЧ Марыя Магдалена Эліза (22.7.1852, в. Баландзічы Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл. — 1933),
бел. жывапісец. Вучылася ў Рызе ў манахаў А.Лізен-Маўэра і М.Адама, у 1875—76 — у Італіі. Чл. Літоўскага т-ва мастакоў у Вільні (1907). З 1881 жыла ў сваім маёнтку Гарнастаевічы (Свіслацкі р-н) і ў Варшаве, дзе выкладала на маст. курсах для жанчын. З-за хваробы вачэй у канцы 1880-х г. спыніла творчую дзейнасць. Працавала пераважна ў гіст. жанры, пісала карціны і на рэліг. сюжэты: «Ян Каханоўскі над астанкамі Уршулі» (1876), «Кардынал Ян Медзічы з Пампеніем Лаэтам на рымскіх раскопках» (1877), «Хрыстос вылечвае сляпога» (1878), «Міласэрнасць каралевы Ядвігі» (1884) і інш. Займалася таксама асветнай дзейнасцю і філантропіяй, адна з першых збіральніц твораў нар. мастацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІАА́Н ХРЫСЦІ́ЦЕЛЬ (каля 8 да н.э. — каля 28 н.э.),
біблейскі прарок і аскет. У 27—28 пачаў прапаведаваць у пустыні каля р. Іардан: абвяшчаў надыход «царства божага», заклікаў да пакаяння і даваў воднае хрышчэнне. Сярод ахрышчаных быў Ісус Хрыстос, на якога І.Х. указаў як на чаканага месію; яго вучні Андрэй, Сымон, Якаў і Іаан сталі вучнямі Ісуса. За публічнае асуджэнне сувязі цара Галілеі Ірада Антыпы з Ірадыядай зняволены і абезгалоўлены. Пра смерць І.Х. згадвае яўр. гісторык Іосіф Флавій. Памяці І.Х. прысвечана самая стараж. базіліка Рыма — Латэранская. Выявы І.Х. вельмі пашыраны ў сярэдневяковым мастацтве (жывапіс у баптыстэрыях, скульптуры ў Ам’енскім, Шартрскім, Рэймскім саборах) і новага часу (Данатэла, Л.Гіберці, Анджэліка, Д.Гірландайо, П’ера дэла Франчэска, Леанарда да Вінчы, Рафаэль, Эль Грэка, М.Караваджа, Рэмбрант, Б.Э.Мурыльё, Н.Пусэн).