лячэнне прэпаратамі, атрыманымі з залоз унутранай сакрэцыі або інш. органаў і тканак жывёл. Часцей мае замяшчальны характар — уводзяцца рэчывы, якіх не хапае ў арганізме хворага і якія выпрацоўваюцца або назапашваюцца ў адпаведных органах. Да арганатэрапіі належыць і перасадка органаў (касцявы мозг, ныркі, печань, сэрца), калі яны не выконваюць сваіх функцый (гл.Трансплантацыя). Да арганапрэпаратаў адносяцца прэпараты гіпофіза (пітуітрын, пралактын, АКТГ), шчытападобнай залозы (тырэаідзін), парашчытападобных залозаў (паратгармон), падстраўнікавай залозы (інсулін, ліпакаін), кары паднырачнікаў (картызон), вілачкавай залозы (тымазін), жаночых (фалікулін, сінестрол, прагестэрон) і мужчынскіх (метыландрастэндыёл) палавых органаў. Прэпараты ўводзяцца ўнутрымышачна або ўнутрывенна. Выцяжка з селязёнкі (спленін) стымулюе імунітэт. Пры нізкай страўнікавай сакрэцыі ў хворых на гастрыт, пры язвавай хваробе як замяшчальны выкарыстоўваюць страўнікавы сок сабак, свіней (натуральны сок, сугаст). У гематалагічнай практыцы выкарыстоўваецца натуральная кроў, плазма крыві, суспензія эрытрацытаў, трамбацытаў. Яны выконваюць замяшчальную функцыю і стымулююць імунітэт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮСТЭ́РКА,
цела з адбівальнай паверхняй, няроўнасці якой не перавышаюць долей даўжыні хвалі (эл.-магн. ці гукавой). Выкарыстоўваецца ў побыце, астр. і фіз. прыладах, ультрагукавой апаратуры, медыцыне і інш.
Уласцівасці Л. вызначаюцца каэфіцыентам адбіцця матэрыялу, з якога яно зроблена, і формай яго паверхні. Каэфіцыент адбіцця ўплывае на энергію адбітай хвалі, для яго павелічэння на паверхню Л. наносяць тонкі слой металу або мнагаслойнае дыэл. пакрыццё. Форма Л. вызначае від адбітай хвалі (плоскай, цыліндрычнай, сферычнай). Плоскае Л. змяняе толькі напрамак распаўсюджвання хвалі і захоўвае яе від (напр., плоская хваля застаецца плоскай, сферычная — сферычнай). Увагнутыя і выпуклыя Л. з паверхняй рознай формы змяняюць напрамак распаўсюджвання і від адбітай хвалі, напр., плоская хваля пры адбіцці ад знешняй паверхні конуса пераўтвараецца ў цыліндрычную, цыліндрычная пры адбіцці ад унутранай паверхні конуса — у плоскую. Аптычныя Л. пазбаўлены храматычнай аберацыі (гл.Аберацыі аптычных сістэм).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
супярэ́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.
1. Пярэчыць, не згаджаючыся з кім‑н. Раніцай .. [Пятро] папрасіўся ў памочнікі. Хлопцы не супярэчылі — няхай ідзе.Новікаў.Вася Цыганок не супярэчыў, калі яму .. сказалі, што яго чарга ісці на варту.Шчарбатаў.
2. Не адпавядаць, мець у сабе супярэчнасць. Уведзенае перакладчыкам слова «У хмызняках» не супярэчыць унутранай логіцы арыгінала: карціна балотнай мясціны асацыіруецца з хмызнякамі.Палітыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Здра́да ’пераход на бок ворага’. Рус.смал., варонеж., паўд., зах.зра́да, укр.зра́да ’здрада’, польск.zdrada, чэш., славац.zrada. Ст.-бел.здрада, зрада (з 1509 г.). У Насовіча здра́да ’здрада’, але зра́да ’агульная згода’, ’змова’, ’здрада’. Форма з устаўным ‑д‑ толькі ў бел. і польск., верагодна, бел.здрада < польск.zdrada ужо ў ст.-бел. (Булыка, Запазыч., 120). Форма ўключае корань rad‑ ’савет’ (гл. рада), прэфікс з‑ (< *jьz‑), відаць, гэта аддзеяслоўны (jьzraditi) назоўнік. Параўн. ням. з блізкай унутранай формай Ver‑rat ’здрада’ = ’раз + рада’. Значэнні ’згода’, ’змова’ звязаны з унутранай формай. У групе zr‑d устаўное (Карскі, 1, 353) у выніку уяўнай архаізацыі. Здрадца з суф. ‑ца (Гіст. лекс., 99), як і здрада, з польск. у ст.-бел. Меркаванне пра рад < *ręd (Крыўчык, Труды яз., 35) не адпавядае зах.-слав. фактам, дзе rad не можа быць з ręd. Брукнер, 650; Голуб-Копечны, 439; Махэк₂, 505; Фасмер, 2, 105.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МІНЕ́ЙКА (Уладзімір Андрэевіч) (н. 19.8.1925, г. Растоў-на-Доне, Расія),
бел. жывапісец. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1952), у 1951—56 вучыўся ў В.Волкава. Працуе ў жанрах тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа, нацюрморта. Змястоўнасцю вызначаюцца палотны «У школу» (1960), «На сваёй зямлі» (1967), «Трывожнае юнацтва» (1970), «Сейбіты» (1972), «Мая маці» (1974), «Ленінград. 1942» (1980), «На Палессі» (1981), «Мінск. 1946 год» (1984), «Зорка Венера», «Вяртанне» (абодва 1987), «Памяці брата. Блакада Ленінграда. 1942» (1994). Унутранай энергіяй пры вонкавай стрыманасці адметныя партрэты Ю.Сушко, В.Барысевіча (абодва 1973), Б.Крэпака (1974), А.Чарвякова (1980), Я.Купалы (1985), «В.Волкаў і яго вучні» (1992), серыя партрэтаў «Мастакі Беларусі» (1990—94). Аўтар лірычных пейзажаў «Вясна» (1960), «Фарбы восені» (1970), «Каля возера» (1983), і інш., серый «Васілевіцкая ДРЭС» (1960), «Радзіма Я.Коласа» (1965), «Мая Міншчына» (1970), «Маё Палессе» (1973), «Пейзажы Беларусі» (1997), нацюрмортаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
знутры́, прысл.
1. З унутранай часткі, з сярэдзіны чаго‑н. Знутры раздаюцца галасы.// З унутранага боку; унутры чаго‑н. Дзверы лёгка адчыняюцца .. Я зачыняю іх, закладваю знутры на завалу.Асіпенка.[Борух з жонкай] жылі .. у маленькай хатцы, знутры і знадворку аблепленай глінай.Бядуля.
2.узнач.прыназ.зР. Ужываецца пры абазначэнні прадмета, з унутранага боку якога распаўсюджваецца дзеянне. — Паравоз узарваны знутры топкі, значыць міна была падкінута ў топку.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дынамі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да дынамікі (у 1 знач.); звязаны з рухам, з дзеяннем сілы. Дынамічная тэорыя.
2. Багаты рухам, дзеяннем, унутранай сілай. Дынамічная музыка. Дынамічны вобраз. □ Наша партыя выходзіць з таго, што развіццё і ўзаемаўзбагачэнне культур народаў СССР, памнажэнне іх духоўных багаццяў — працэс дынамічны і няспынны.Машэраў.
•••
Дынамічная геалогія — раздзел геалогіі, які вывучае працэсы, што бесперапынна змяняюць састаў і будову зямной кары.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АРЭ́Х (Juglans),
род кветкавых раслін сямейства арэхавых. Каля 40 відаў. Пашыраны ў Паўднёвай Еўропе, Азіі, Амерыцы. У некаторых месцах утвараюць так званыя арэхавыя лясы. Шэраг відаў вырошчваюць з прамысловымі мэтамі. На Беларусі ў паўднёвых і заходніх раёнах, у садах і парках вырошчваюць як інтрадукаваныя дэкаратыўныя і арэхаплодныя культуры арэх грэцкі (J. regia), маньчжурскі (J. mandshurica), шэры (J. cinerea), чорны (J. nigra) і інш.
Лістападныя аднадомныя дрэвы вышынёй да 50 м з разгалістай кронай. Лісце буйное, складанае няпарнаперыстае. Кветкі раздзельнаполыя: мужчынскія ў доўгіх каташках, жаночыя адзіночныя або па некалькі ў гронках. Плод касцянкападобны з вонкавай мясістай зялёнай абалонкай і цвёрдай дравяністай унутранай; мае гаспадарчую назву «арэх». Ядры арэхаў (насенне) смачныя, багатыя алеем (да 68%), бялкамі (да 18%), вугляводамі. Выкарыстоўваецца ў харчовай і кандытарскай прамысловасці. Лісце і абалонкі пладоў маюць вітамін C і дубільныя рэчывы. Драўніна арэха прыгожая, цвёрдая, з малюнкам; з яе робяць мэблю, музычныя інструменты і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
грань, ‑і, ж.
1. Лінія падзелу; граніца, мяжа. Былі гады змагання На грані дзвюх эпох. Кастрычніцкіх паўстанняў Ніхто не перамог.Колас.//перан. Тое, што адрознівае адно ад другога. У Лынькова часта нельга правесці грані паміж.. аўтарскай унутранай псіхалагічнай характарыстыкай і ўнутраным маналогам самога героя.Дзюбайла.
2. Плоская паверхня прадмета, якая ўтварае вугал з другой такой жа паверхняй. Грані куба. Грані паралелепіпеда.
3. Кант, утвораны дзвюма плоскасцямі, якія перасякаюцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Капшчы́зна, капшчы́на ’грашовы пабор з тых асоб, якія сыцілі мёд, варылі піва, рабілі гарэлку, трымалі корчмы’ (Гарб., Бел. арх., АВАК). Цытата з апошняй крыніцы, магчыма, сведчыць аб унутранай форме слова: «Капщизна одинакова по всему великому князьству Литовскому маеть быти брана, то есть: отъ меду копа грошей, от пива копа грошей… (XIV, 19, 1555) (гл. Гілевіч, Вопросы лит. и языка, 1968, 161). Тады капшчызна, капшчына ад капа (гл.). Гл. таксама сінанімічнае чопавае (Булахаў, Працы VIII, 119).