ЛЮСТЭ́РКА,
цела з адбівальнай паверхняй, няроўнасці якой не перавышаюць долей даўжыні хвалі (
Уласцівасці Л. вызначаюцца каэфіцыентам адбіцця матэрыялу, з якога яно зроблена, і формай яго паверхні. Каэфіцыент адбіцця ўплывае на энергію адбітай хвалі, для яго павелічэння на паверхню Л. наносяць тонкі слой металу або мнагаслойнае дыэл. пакрыццё. Форма Л. вызначае від адбітай хвалі (плоскай, цыліндрычнай, сферычнай). Плоскае Л. змяняе толькі напрамак распаўсюджвання хвалі і захоўвае яе від (
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)