ЕГІ́ПЕЦКАЕ ПІСЬМО́,

слоўна-складовая сістэма пісьма, якая абслугоўвала старажытнаегіпецкую мову (каля 4-га тыс. да н.э. — 3—4 ст. н.э.). Мела 3 разнавіднасці: іерагліфіка, іератыка і дэмотыка (гл. Дэматычнае пісьмо). Пачатковы этап Е.п. — малюнкавая ідэаграфія (гл. Ідэаграфічнае пісьмо) якая развілася з піктаграфічнага пісьма.

Кожны малюнак абазначаў канкрэтны прадмет, з часам малюнкі сталі набываць пэўную сімволіку (напр., малюнак пчалы стаў абазначаць не толькі пчалу, а і занятак, стараннасць, працавітасць). Большасць іерогліфаў маглі мець гукавое значэнне: абазначалі спалучэнне 2 і больш зычных гукаў або асобны гук (усяго 24). Галосныя гукі ў іерагліфічным Е.п. не абазначаліся. Фанаграмы ў ім пераважалі над ідэаграмамі. Іерогліфаў, што найчасцей ужываліся, было каля 700. Выкарыстанне папірусу і трысняговай палачкі выклікала выпрацоўку курсіву — іератыкі, якая з’яўлялася спрашчэннем іерагліфікі. Абедзве разнавіднасці ўжываліся паралельна каля 3000 гадоў. Іератыкай пісаліся літ., навук. творы, дзелавыя паперы і інш. У 8 ст. да н.э. з іератыкі развіўся новы курсіў — дэмотыка, якая характарызуецца наяўнасцю большай колькасці лігатур і большай курсіўнасцю. Е.п. ўпершыню (1822) дэшыфраваў франц. вучоны Ж.Ф.Шампальён.

Літ.:

Павленко Н.А. История письма. 2 изд. Мн., 1987.

М.​А.​Паўленка.

Да арт. Егіпецкае пісьмо. Узор іератычнага пісьма (зверху); той жа тэкст у іерагліфічнай перадачы.

т. 6, с. 381

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

перастара́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Паказаць празмерную стараннасць у чым‑н., залішне пастарацца. І Анюта перастаралася. Карычневы пухір вырас значна большы, чым ён вырастаў кожны раз, калі яго надзімалі раней. А гэта прывяло да бяды — цацка лопнула. Корбан. [Цімохін:] — А капец той сам старшыня завяршаў .. Прыбег на поле, схапіў рыдлёўку і засыпаў капец зямлёй. Ды, відаць, перастараўся, зашмат зямлі накінуў. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рети́вость

1. (усердие) заўзя́тасць, -ці ж., стара́ннасць, -ці ж., руплі́васць, -ці ж.;

2. (бойкость) бо́йкасць, -ці ж., жва́васць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прыпіля́ць, прыпілю́каць ’частым падахвочваннем прымусіць прыняцца за справу’ (Нас.). Параўн. рус. калуж. припили́ть ’моцна насварыцца на некага’. Польск. przypilić ’падахвоціць некага рабіць нешта’, przypilować ’пастарацца, прыкласці старанне’, што да ст.-польск. pilaстараннасць, дбанне’, чэш. píle ’тс’, Банькоўскі (2, 579) звязвае з pila ’напільнік’ і цяжкасцю апрацоўкі прылад з каменя, крэменя, рога. Да прыпілі́ць, прыпілава́ць у пераносным значэнні, гл. пілава́ць ’лаяць, даймаць’, а таксама пілявы, пілі́ць, пі́льны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ре́вность

1. рэ́ўнасць, -ці ж.;

2. (старательность) книжн., уст. стара́ннасць, -ці ж., руплі́васць, -ці ж.;

3. книжн., уст. (зависть) за́йздрасць, -ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пе́ча1 ’апека; клопат, нагляд’ (Нас., Др.-Падб., Гарэц.), рус. цеча ’удзел, клопаты’, польск. piecza ’клопат, увага, апека, нагляд; стараннасць’, н.-луж. pjeca, в.-луж. pječa ’клопат’, чэш. ресе ’клопат, апека, дагляд, ахова’, славен. pėča, peč, ресаі ’смутак, гора; клопат, стараннасць, трывога’, сюды ж таксама макед. печая ’тс’, печалба ’прыробак’, балг. печая, печаяба ’тс’, ст.-слав. печлл’ь ’пакута, мучэнне, смутак; клопат, апека’. Звычайна звязваецца з *рекіі, гл. пячы (Міклашыч, 234; Брукнер, 406; Праабражэнскі, 2, 53; БЕР, 5, 212). Інакш Махэк₂ (441): < і.-е. *кер‑ (> geh-) ’мець клопат, мучэнне’; апошняе ў прасл. мове (пад уплывам *рекіі ’пячы’) змянілася ў *pek​, параўн. ст.-чэш. peč і se ’клапаціцца’, ст.-рус. пекуся ’клапачуся’. З-за такой блізкасці ў балт. мовах у *pek‑ ’пячы’ адбылася перастаноўка кр: літ. керн, лат. cepu ’пяку’. Гл. таксама апека.

Пе́ча2 ’рана ад апёку’ (ТС). Відаць, фармальна тоеснае балг. печа ’блазна на твары’, серб.-харв. пена ’трупная пляма’, што ўзыходзіць да *pekti ’пячы’. Інакш адносна паўднёваславянскіх слоў Скок, 2, 650; БЕР, 5, 211 (з петечеі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стара́нны, ‑ая, ‑ае.

Які адносіцца да работы, справы са стараннем; дбайны, руплівы. Старанны вучань. □ Адразу ж пацяплеў блакіт: Хвалю Вясны ўпартасць і людзей старанных, Якія будзяць раніцай зямлю І славяць мір у песнях палымяных. Калачынскі. У школьным гуртку юных тэхнікаў Андрэй быў самы старанны, ніхто не мог зрабіць такой мадэлі, як ён. Чарнышэвіч. // Які выражае стараннасць, сведчыць аб ёй. Старанная падрыхтоўка. □ На кавалку бляхі нечай стараннай рукой .. былі выпісаны акуратныя словы: «Калгас «Ленінскі шлях». Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ifer m -s стара́ннасць, ру́пнасць;

im ~ у запа́ле;

~ beknden праяві́ць запа́л;

in ~ gerten* гарачы́цца, увайсці́ ў аза́рт

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

тща́тельность стара́ннасць, -ці ж.; руплі́васць, -ці ж., ру́пнасць, -ці ж., шчы́расць, -ці ж.; дба́йнасць, -ці ж., пі́льнасць, -ці ж., ува́жлівасць, -ці ж.; акура́тнасць, -ці ж.; дакла́днасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Diligentia comparat divitias, neglegentia corrumpit

Стараннасць набывае багацце, бестурботнасць выдаткоўвае яго.

Усердие приобретает богатство, беспечность истощает его.

бел. Без працы нечага і хлеба шукаці. Праца чалавека корміць, а лянота псуе.

рус. Труд человека кормит, а лень портит. Хочешь есть калачи, так не лежи на печи. Себя покоить ‒ дома не по строить. Усердие ‒ мать успеха. Где руки и охота, там спорая работа.

фр. Jamais paresse n’a acquis richesse (Лень никогда не приобретала богатства).

англ. Idleness is the mother of all evil (Лень ‒ мать всего зла).

нем. Arbeit bringt Brot, Faulenzen Hungersnot (Работа приносит хлеб, лень ‒ голод). Fleißige Hand erwirbt, faule Hand verdirbt (Прилежная рука добывает, ленивая рука портит). Fleiß bringt Brot, Faulheit Not (Усердие приносит хлеб, лень ‒ нужду).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)