3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Быць пераможаным, скарыцца (пра крэпасць, уладу; высок.).
Крэпасць пала.
Стары лад паў.
4.перан. Маральна апусціцца, стаць нікчэмным.
Нізка п.
◊
Ні села ні пала (разм.) — нечакана, без прычыны.
Пасці духам — страціць надзею, занудзіцца.
|| наз.падзе́нне, -я, н. (да 3 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
КАСЦЮ́К Міхаіл Паўлавіч (н. 26.3.1940, в. Масцішча Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. гісторык. Акад.Нац.АН Беларусі (1996, чл.-кар. з 1989). Д-ргіст.н. (1980), праф. (1987). Правадз.чл.Цэнтр.-Еўрап. акадэміі навук і мастацтва (1998). Скончыў Гродзенскі пед.ін-т (1963). З 1969 у Ін-це гісторыі АНБССР. У 1975—81 у Ін-це гісторыі партыі пры ЦККПБ. З 1981 нам. дырэктара, з 1989 дырэктар Ін-та гісторыі Нац.АН Беларусі. Даследуе сац.-эканам. і грамадска-паліт. праблемы гісторыі Беларусі пераважна сав. перыяду, пытанні ўсталявання і функцыянавання сав. сістэмы кіравання грамадствам і інш. Адзін з аўтараў 4-га тома 5-томнай «Гісторыі Беларускай ССР» (1975), гал. рэдактар і адзін з аўтараў 2-га т. 4-томнай «Гісторыі рабочага класа Беларускай ССР» (1985), «Нарысаў гісторыі Беларусі» (ч. 1—2, 1994—95).
«Czynnik polski» w stalinowskiej polityce represyjnej lat 30. na Białorusi // Polska-Białoruś. 1918—1945. Warszawa, 1994;
Сталіншчына і Беларусь // Бел.гіст.часоп. 1995. № 1—2, Общее и особенное в проведении советской национальной политики в Белорусской ССР // Россия в XX в.: Пробл. нац. отношений. М., 1997.
1.Разм. Надаваць больш прыгожы, прывабны выгляд. Раіса села напроці і маленькім напілачкам пачала харашыць пазногці.Лобан.
2.Абл. Чысціць; церабіць. Харашыць бульбу. □ Маня харашыла буракі, а .. [Тамаш] зайшоў з вуліцы ў двор.. Маня ўстала. Атрапала ад бацвіння падол спадніцы.Паўлаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ШАХРА́ЙСКІ РАМА́Н, пікарэскны раман,
адна з першых форм зах.-еўрап.сац.-быт. рамана. Вытокі ў сярэдневяковай араб. шахрайскай навеле макаме. Зарадзіўся ў Іспаніі на мяжы Рэнесансу і Новага часу (ананімны твор «Ласарыльё з Тормеса», 1554). У цэнтры — спрытны прайдоха, авантурыст (пікара), дэкласаваны чалавек без пастаяннага месца жыхарства і пэўных заняткаў (здабывае сродкі для жыцця шахрайствам і крадзяжом), які на старасці пакаяўся і распавядае пра свае прыгоды. Ш.р. мае лінейную структуру: эпізоды аб’ядноўваюцца паслядоўна пры адсутнасці суцэльнага разгалінаванага сюжэта. Найб. росквіту дасягнуў у 16—17 ст. у Іспаніі (М.Алеман-і-дэ-Энера, Ф. дэ Кеведа-і-Вільегас, Л.Велес дэ Гевара). Паўплываў на развіццё еўрап. прозы ў 17 ст. (І.М.Мошэраш, Г.Грымельсгаўзен у Германіі, Ш.Сарэль, П.Скарон у Францыі), у эпоху Асветніцтва (А.Р.Лесаж, А.Ф.Прэво, П.Марыво, Вальтэр, Д.Дзідро ў Францыі, Д.Дэфо, Г.Філдынг, Т.Смолет у Англіі, К.М.Віланд у Германіі). У 18—19 ст. рысы Ш.р. выявіліся ў творчасці рус. пісьменнікаў М.Чулкова, Ф.Булгарына, В.Нарэжнага, А.Вельтмана, у 20 ст. традыцыі прадоўжылі Т.Ман, К.Х.Села.
Публ.:
Плутовской роман. М., 1989.
Літ.:
Плавскин З.И. Плутовской роман // Плавскин З.И. Испанская литература XVII — середины XIX в. М., 1978;
Синило Г.В. Плутовской роман (Кеведо, Гевара) // Разумовская М.В., Синило Г.В., Солодовников С.В. Литература XVII—XVIII вв. Мн., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
mirD ад ich;
◊
~ nichts, dir nichts без нічо́га ніцкага; ні се́ла ні па́ла;
von ~ aus! як (сабе́) хо́чаш!
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Серадсяло́, серэдсело́ ‘цэнтральная частка сяла’ (ТС). Параўн. серб.сре́дсело ‘месца пасярод сяла, дзе адбываюцца сустрэчы, танцы’, харв.srȅdselo ‘тс’, балг.дыял.сретце́ло ‘тс’, макед.сретсе́ло ‘сярэдзіна сяла; плошча ў цэнтры сяла’. Відаць, незалежнае ўтварэнне на базе спалучэння сяро́д сяла́ ‘пасярод сяла’, параўн. хата була серэд села (ТС), гл. сярод і сяло, з якога шляхам субстантывацыі ўзнік назоўнік, структурна ідэнтычны літ.vidùkaimė ‘сярэдзіна вёскі’, параўн. vidur̃ ‘сярод’ і kajmas ‘вёска, сяло’. Гл. Цыхун, БЛ, 5, 50.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вы́ткнуць, ‑ткну, ‑ткнеш, ‑ткне; зак., што.
Разм. Выставіць, паказаць вонкі; высунуць. Маладыя хлапчукі прылеглі пад мяшок і, як зайцы, баяліся выткнуць вушы.Чарот.Сарока села на раму, выткнула галаву на двор і доўга пазірала з пятага паверха, як унізе гуляюць дзеці.Пальчэўскі.
•••
Выткнуць нос — тое, што і высунуць нос (гл. высунуць).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
варшта́т, ‑а, М ‑таце, м.
1. Спецыяльна абсталяваны стол для ручной сталярнай, слясарнай і інш. работы. Слясарны варштат. Шавецкі варштат.
2.Разм. Стан для красён. У чатырнаццаць год.. [Гліцэра] села за варштат ткаць сурвэты і ручнікі і пакінула хадзіць на спеўкі.С. Александровіч.
3.Уст. Станок. Загрукацелі звонка тры новыя дрылявыя варштаты.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)