выткнуць, ‑ткну, ‑ткнеш, ‑ткне; зак., што.

Разм. Выставіць, паказаць вонкі; высунуць. Маладыя хлапчукі прылеглі пад мяшок і, як зайцы, баяліся выткнуць вушы. Чарот. Сарока села на раму, выткнула галаву на двор і доўга пазірала з пятага паверха, як унізе гуляюць дзеці. Пальчэўскі.

•••

Выткнуць нос — тое, што і высунуць нос (гл. высунуць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)