МІХНЕ́ВІЧ (Кася) (1746?, г. Слуцк Мінскай вобл. — ?),
танцоўшчыца. З 1756 вучылася ў Слуцкай балетнай школе Г.Ф.Радзівіла (у А.Пуціні і Л.Дзюпрэ), з 1758 танцавала ў яго прыдворным т-ры (дэбютавала ў «Балеце на тры пары» ў паст. Пуціні), выступала таксама на гастролях у г. Нясвіж і Белае (цяпер Бяла-Падляска, Польшча). Была найб. таленавітай у трупе, удасканаленню яе майстэрства аддаваў асаблівую ўвагу Пуціні. З 1760 салістка (першая танцоўшчыца) Нясвіжскага т-ра М.К.Радзівіла Рыбанькі.
Г.І.Барышаў.
т. 10, с. 487
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
towarzyszyć
towarzyszy|ć
незак. komu/czemu суправаджаць каго/што, спадарожнічаць каму/чаму;
solistce ~ła orkiestra — салістка выступала ў суправаджэнні аркестра
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
БАГАЧО́ВА (Ірына Пятроўна) (н. 2.3.1939, С.-Пецярбург),
руская спявачка (мецца-сапрана). Нар. арт. СССР (1976). Скончыла Ленінградскую кансерваторыю (1965), з 1978 выкладае ў ёй (праф. з 1982). З 1965 салістка Марыінскага т-ра. Сярод партый: Азучэна, Амнерыс, Эбалі («Трубадур», «Аіда», «Дон Карлас» Дж.Вердзі), Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ), Марына Мнішак («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Шарлота («Вертэр» Ж.Маснэ). Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу імя М.І.Глінкі (Масква, 1962), Міжнар. конкурсу вакалістаў у Рыо-дэ-Жанейра (1967). Дзярж. прэмія Расіі 1973, Дзярж. прэмія СССР 1984.
т. 2, с. 201
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМІРАНАШВІ́ЛІ (Медэя Пятроўна) (н. 10.9.1930, Тбілісі),
грузінская спявачка (сапрана), педагог. Нар. арт. Грузіі (1965), нар. арт. СССР (1976). Дачка П.В.Аміранашвілі. Скончыла Тбіліскую кансерваторыю (1953), выкладае ў ёй (з 1982 праф.). З 1954 салістка Груз. т-ра оперы і балета. Сярод лепшых партый: Маро («Даісі» З.Паліяшвілі), Мзія («Міндыя» А.Тактакішвілі), Таццяна («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Чыо-Чыо-сан («Чыо-Чыо-сан» Дж.Пучыні). Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя Глінкі (1960), Міжнар. конкурсу «Мадам Батэрфляй» (Осака, 1970). Дзярж. прэмія Груз. ССР 1971.
т. 1, с. 318
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБІ́РАВА (Лютфія Рашыджанаўна) (н. 7.12.1932, г. Самарканд, Узбекістан),
таджыкская спявачка (сапрана). Нар. арт. СССР (1977). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1954). У 1954—83 салістка Тадж. т-ра оперы і балета (г. Душанбе). Сярод партый у нац. операх — Нісо («Бахціёр і Нісо» С.Баласаняна), Гульру («Пулат і Гульру» Ш.Сайфіддзінава), у класічных — Таццяна, Ліза («Яўген Анегін», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Дэздэмона, Аіда («Атэла», «Аіда» Дж.Вердзі), Бес («Поргі і Бес» Дж.Гершвіна), у аперэтах — Сільва («Сільва» І.Кальмана), Чана («Пацалунак Чаніты» Ю.Мілюціна).
т. 7, с. 387
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕКІ́ЛАВА (Лейла Махат кызы) (н. 29.1.1927, Баку),
азербайджанская балерына. Нар. арт. СССР (1967). Скончыла Бакінскае харэагр. вучылішча (1943), з 1953 выкладала ў ім. У 1943—76 салістка Азерб. т-ра оперы і балета імя М.Ф.Ахундава. Сярод партый у нац. балетах: Гюльянак («Дзявочая вежа» А.Бадалбейлі), Айша («Сем прыгажуняў» К.Караева), Гюльшэн («Гюльшэн» С.Гаджыбекава); у класічных — Адэта—Адылія, Аўрора, Маша («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Лаўрэнсія («Лаўрэнсія» А.Крэйна), Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева). З 1976 кіраўнік Ансамбля танца Азербайджана.
т. 4, с. 63
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЙСЕІ́ТАВА (Куляш) (Гульбахрам) Жасымаўна (2.5.1912, г. Алматы — 6.6.1957),
казахская артыстка оперы (лірыка-каларатурнае сапрана). Нар. арт. СССР (1936). Адна з заснавальніц каз. опернага мастацтва. У 1934—57 салістка Казахскага т-ра імя Абая. Стварыла яркія муз.-сцэн. вобразы ў нац. операх: Кыз-Жыбек, Акжунус («Кыз-Жыбек», «Ер-Таргын» Я.Брусілоўскага), Сары («Біржан і Сара» М.Тулебаева, Дзярж. прэмія СССР 1949). З класічных партый: Таццяна («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Чыо-Чыо-сан у аднайм. оперы Дж.Пучыні. Выступала як канцэртная спявачка. Дзярж. прэмія СССР 1948.
т. 2, с. 227
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЙТЭС ((Voites) Маргарыта) (н. 30.10.1936, Масква),
эстонская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Нар. арт. СССР (1979). Скончыла Талінскую кансерваторыю (1964). З 1964 салістка т-ра «Ванемуйне», з 1969 — т-ра оперы і балета «Эстонія». Сярод партый у операх: Канстанца («Выкраданне з сераля» В.А.Моцарта), Віялета, Джыльда («Травіята», «Рыгалета» Дж.Вердзі), Нарына, Лючыя («Дон Паскуале», «Лючыя ды Ламермур» Г.Даніцэці), Маргарыта («Фауст» Ш.Гуно), Альцына («Альцына» Г.Ф.Гендэля); у аперэтах: Віялета («Фіялка Манмартра» І.Кальмана), Адэль («Лятучая мыш» І.Штрауса). Выступае як камерная спявачка.
т. 4, с. 258
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛО́ЎКІНА (Соф’я Мікалаеўна) (н. 13.10.1915, Масква),
руская артыстка балета і педагог. Нар. арт. СССР (1973). Скончыла Маскоўскае харэагр. вучылішча (1933; з 1995 Маскоўская дзяржаўная акадэмія харэаграфіі), з 1960 яго дырэктар. У 1933—59 салістка Вял. т-ра ў Маскве. Яе мастацтву ўласцівы героіка-аптымістычны, тэмпераментны стыль выканання. Партыі: Нікія, Кітры («Баядэрка», «Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Адэта—Адылія, Маша («Лебядзінае возера», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Сванільда («Капелія» Л.Дэліба), Раймонда («Раймонда» А.Глазунова), Зарэма, Мірэйль дэ Пуацье («Бахчысарайскі фантан», «Полымя Парыжа» Б.Асаф’ева). Сярод вучаніц: Н.Бяссмертнава, К.Міхальчанка, Н.Грачова. Дзярж. прэмія СССР 1947.
т. 4, с. 468
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСА́КАВА (Ніна Сяргееўна) (н. 8.10.1928, г. Себеж Пскоўскай вобл., Расія),
руская спявачка (мецца-сапрана). Нар. арт. Расіі (1969), нар. арт. СССР (1981). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1958), з 1978 выкладае ў ёй. У 1958—85 салістка Маскоўскага муз. т-ра імя К.Станіслаўскага і У.Неміровіча-Данчанкі. Сярод партый: Любаша («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Графіня («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Варвара («Бязродны зяць» Ц.Хрэннікава), Клара («Заручыны ў манастыры» С.Пракоф’ева), Санетка («Кацярына Ізмайлава» Дз.Шастаковіча). Выступае ў канцэртах. Лаўрэат Міжнар. конкурсу музыкантаў-выканаўцаў (Жэнева, 1958). Дзярж. прэмія Расіі 1972.
т. 7, с. 327
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)