запазні́цца, ‑пазнюся, ‑познішся, ‑позніцца; зак.

1. З’явіцца, прыбыць пазней, чым трэба; спазніцца. Поезд запазніўся. Пісьмо запазнілася. // Наступіць, пачацца са спазненнем. Вясна запазнілася.

2. Затрымаўшыся, прабыць дзе‑н. да позняй пары. Канец, мусіць, быў бы невясёлы, каб на шчасце дзяўчынкі не напаткаў яе паляўнічы, які запазніўся ў лесе. Васілевіч.

3. з чым, з інф. і без дап. Зацягнуць выкананне чаго‑н., зрабіць што‑н. пазней, чым трэба. Запазніцца з сяўбой. □ У жончыным голасе.. прыкметная трывога — яна запазнілася будзіць мужа. Гартны. — Запрашай гасцей за стол, — падышла да [Андрэя] Марына. — Мы і так запазніліся. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́бухнуць 1, ‑не; зак.

1. Узарвацца, разляцеўшыся на часткі. Вось адзін снарад выбухнуў зусім блізка. Васілёнак.

2. З сілай вырвацца адкуль‑н. Танк адразу нейк акамянеў на месцы, і полымя з дымам выбухнула з яго. Чорны.

3. перан. Нечакана пачацца, раптоўна ўзнікнуць. Выбухнула забастоўка. Выбухнулі воплескі. □ Пажар той выбухнуў, як з грому, Хоць ён і меў свае прычыны. Колас. Жыў у тваёй маўклівасці прысуд. І, калі гнеў твой выбухнуў, раскуты, — Маё збавенне праз твае пакуты Прыйшло. Ды не пазбавіла пакут. Грачанікаў.

вы́бухнуць 2, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да выбухаць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трапята́цца, ‑пячуся, ‑печашся, ‑пачацца; незак.

1. Тое, што і трапятаць (у 1, 2 знач.). Пушысты звярок трапятаўся ў яго руках, бо хлапец, мусіць, душыў яго за горла. Самуйлёнак. У руках [Нічыпар] нёс кацялок з плоткамі. Яны трапяталіся ў вадзе, плёхаліся, як малыя дзеці. Баранавых.

2. перан. Старацца, намагацца рабіць што‑н. [Карызна] трапечацца, напінаецца ў адчайных патугах, і яму часам нібы ўдаецца на момант расхінуць праклятае вязьмо. Зарэцкі. // Супраціўляцца. Глядзіць Грамабой, як нудзіцца Яначка .. Няхай натоміцца Яначка, лягчэй тады Грамабою будзе ўзяць яго сваімі заграбастымі рукамі. Не так трапятацца будзе. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Напра́сны ’дарэмны’, напра́сна, напра́сне, напра́сня, напра́сно ’дарэмна’ (Яруш., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), напра́сць, напра́сніца, напра́сліна ’паклёп, дарэмшчына’ (Нас., Грыг., Нік., Оч., Мядзв., Мат. Маг., Сл. ПЗБ), напра́снаваць ’нападаць, беспадстаўна чапляцца’ (Нас.), рус. напра́сный ’дарэмны, непатрэбны’, напра́сная смерть ’выпадковая, нечаканая смерць’ (СРНГ), укр. напра́сний ’раптоўны’, серб.-харв. на̀прасан ’гарачы, круты; раптоўны’, на̀прасна смрт ’раптоўная смерць’, балг. дыял. напра́сна болъс ’апаплексія’, на́прасен дъжд ’моцны, буйны дождж’, ст.-слав. напрасьнъ ’раптоўны’. Пры першапачатковым значэнні ’раптам, знянацку’ можна звязаць з балг. пра́сна ’трэснуць, стукнуць’, серб.-харв. пра̏снути ’трэснуць; успыхнуць; раптоўна з’явіцца, пачацца; здохнуць’, рус. пра́скать ’ляскаць, шчоўкаць’ і пад., якія лічацца гукапераймальнага паходжання (Фасмер, 3, 43; 354); не выключаны другасная сувязь з прасл. *porzdьnъ ’пусты, парожні’ для паўднёваславянскіх слоў, параўн. балг. напра́зно, макед. напразно, серб.-харв. напразно ’дарэмна’, што праз царкоўнаславянскую мову маглі ўплываць на семантыку усходнеславянскіх слоў, параўн. таксама славац. naprázdno, польск. napróżno ’тс’. У святле гэтых фактаў не выключана магчымасць запазычання. Іншыя версіі гл. Варбат, Этимология–1964, 30–36 (ад прасіць), Куркіна, ВЯ, 1981, 5, 88 і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

узнаві́цца, ‑новіцца; зак.

1. Стварыцца нанава, ізноў. Узнавіўся капітал.

2. Вярнуцца да ранейшага стану, выгляду; аднавіцца. Падобная развяжа не знімае супярэчлівасцей, а толькі сунімае іх, таму канфліктная сітуацыя павінна будзе ўзнавіцца. У. Калеснік. Паэзія Лучыны .. рашуча адмаўляла натуралістычна-бурлескную традыцыю ў беларускай літаратуры, якая ўзнавілася ў творчасці Ф. Тапчэўскага. Лазарук.

3. Пачацца зноў пасля пэўнага перапынку. На самым світанні кананада за лесам узнавілася і гадзіны дзве грымела яшчэ больш моцна, чым учора. Шамякін. Стук у дзверы ўзнавіўся, на гэты раз мацней і больш настойліва. Гамолка.

4. перан. Зноў узнікнуць у памяці; прыпомніцца. Усё мінулае ўзнавілася ў памяці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гры́мнуць

1. (загрымець) knllen vi, krchen vi; dnnern vi, dröhnen vi (пра гром і г. д.);

2. (прагучаць) erschllen* vi (s), ertönen vi (s);

гры́мнуў арке́стр das Orchester [-´kɛ-] stzte ein;

3. перан. (пачацца) zum usbruch kmmen*, usbrechen* vi (s);

гры́мнула вайна́ разм. ein Krieg brach aus

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

наляце́ць, -лячу́, -ляці́ш, -ляці́ць; -ляці́м, -леціце́, -ляця́ць; -ляці́; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыляцець у вялікай колькасці.

Наляцелі пчолы на мёд.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Падаючы, асесці ў якой-н. колькасці.

Наляцела (безас.) тапалінага пуху ў хату.

3. на каго-што. На хаду, з разбегу наткнуцца, наскочыць (разм.).

Н. на слуп.

4. на каго-што. Напасці на каго-н. з лёту.

Ястраб наляцеў на куранят.

5. на каго-што і без дап. Зрабіць напад, атакаваць.

Карнікі наляцелі на вёску.

6. перан., на каго. Накінуцца на каго-н. з лаянкай, пагрозамі (разм.).

Свякроў наляцела з пагрозамі.

7. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Знянацку пачацца (пра вецер, дождж і пад.).

Наляцела навальніца з градам.

|| незак. налята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. налёт, -у, М -лёце, мн. -ы, -аў, м. (да 1, 3—5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Тро́нуцца1 ‘звар’яцець’ у фразе: тро́нуцца з ума, з розуму тронувся (палес., гродз., маг., гом., віц., ЛА, 2, Жд. 1, Ян., Юрч. Сін.; пух., Сл. ПЗБ), тро́нутый ‘ненармальны’ (кобр., ЛА, 2). З рус. тронуться (з розуму). Аналагічна ва ўкраінскай мове — тро́нутіся ‘зрабіцца трохі ненармальным, псіхічна хворым’ (ЕСУМ, 5, 646).

Тро́нуцца2пачацца (пра вайну)’ (Юрч. СНЛ), ‘сапсавацца, растаць (пра зімовую дарогу)’ (лун., Шатал.), тро́нутыса ‘тс’ (Сл. Брэс.), тро́нуць ‘крануць, зачапіць, рушыць’ (ТС), ‘злёгку зачапіць’ (Юрч. Сін.; віц., ЛА, 3), ‘параніць жарабя (пра воўка)’ (ТС). Параўн. укр. трону́ти ‘крануцца, зварушыць’, трога́ти ‘кранацца, варушыць, непакоіць, назаляць’, рус. тро́нуться ‘рушыцца, крануцца’, ‘расчуліцца’, тро́нуть ‘дакрануцца’, ‘зачапіць’, ‘рушыць (у дарогу, з месца)’, ‘папсаваць, крануць, прымарозіць’, сюды ж балг. тро́гвам ‘кранаю’. Надзейнай адзінай этымалогіі няма (Фасмер, 4, 104): супастаўляюць з лат. treksne ‘ўдар, поштурх’, ст.-ісл. þreka ‘сціскаць, давіць’, ст.-англ. đracu ‘націск, гвалт’ (Мюленбах-Эндзелін, 4, 230), ст.-лат. trieksne (XVII ст.) ‘бунт, мяцеж’ (Каруліс, 2, 426); з лац. tergeō, ‑ēre ‘мыць, чысціць’, гоц. þaíeko ‘дзірка’ (Петр, BB, 18, 285). Рускае слова выводзяць з тро́пнуть ‘топнуць’, тропа́ть ‘таптаць’ (Трубачоў, Дополн.). Гл. яшчэ Чарных, 2, 263–264; ЕСУМ, 5, 646.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

надысці́, надыду, надыдзеш, надыдзе; пр. надышоў, ‑шла, ‑шло; заг. надыдзі; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Настаць, пачацца, наблізіцца. Надышоў вечар. Надышло свята. Надышоў канец змены. □ Калі надышла залацістая восень, Рыгорку завялі ў школу. Колас.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ахапіць, авалодаць. Зноў надышоў страх. Галавач.

3. Разм. Прыйсці, з’явіцца куды‑н. Так і ляжалі, сцякалі крывёю маці і сын, пакуль не надышлі суседзі, не завезлі ў бальніцу. Арабей. // Прыбыць на месца прызначэння; быць дастаўленым. Поезд надышоў у час. □ [Следчы:] — Едзьце, сябры, зараз у Азярышча. Можа, за гэты час туды надышлі якія весткі. Пестрак. // Насунуцца, закрыць неба. Надышлі хмары.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разм. З’явіцца, узнікнуць (пра думкі, успаміны і пад.). Надышло рашэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

назна́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.

1. Прызначыць на якую‑н. пасаду, працу. Назначыць дзяжурных. □ [Пан:] — Хітры ты чалавек, Палуян. Недарма цябе солтысам назначылі. Брыль.

2. Вызначыць загадзя тэрмін, час чаго‑н. Назначыць спатканне. □ Кангрэс назначылі на нядзелю, ён павінен быў пачацца пасля паўдня. Чорны.

3. Намеціць што‑н. зрабіць. Ніякай работы на гэты дзень.. [Раман] яшчэ не назначыў сабе. Колас.

4. Устанавіць (пенсію, утрыманне, прэмію і пад.). У канцы пісьма штаб палка прапанаваў.. назначыць сям’і памёршага пенсію. Чорны. // Устанавіць памеры платы. Назначыць цану.

5. Прадпісаць, рэкамендаваць выкананне чаго‑н. Назначыць лякарства. Назначыць вапны.

6. Прысудзіць (у якой‑н. гульні). Назначыць штрафны ўдар.

7. Паставіць знак, метку на чым‑н.; абазначыць. Назначыць меткай качанят. Назначыць дрэвы на высечку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)