Каліко́лечы ’калі-небудзь’ (гродз., Сцяшк., МГ). У Сл. паўн.-зах. не адзначана, у іншых гаворках быццам бы таксама не фіксуецца. Паводле лінгвагеаграфіі і структурнаму падабенству можна параўнаць з польск. часціцай ‑kolwiek (i‑kolwie), аформленаму як надоечы (гл.). Не выключана таксама, што тут структура, паралельная да каліль (гл.) ’калі-небудзь’ (*каліколь?), параўн. калінеячы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бача́жына ’азярцо сярод грудка’ (Яшкін). Можна параўнаць з рус. дыял. бача́га ’лужына’ (алан.), бочага (СРНГ), бача́г, бача́к вір, глыбокае месца ў рацэ, ручаі’ (ярасл.). Але паходжанне гэтай групы слоў няяснае (гл. Фасмер, 1, 138). Фасмер (1, 202), Шанскі (1, Б, 179) тлумачаць рус. форму боча́г(а) ад моча́г, мо́крый (гл.; там і літ-ра).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Прастрэ́ч, прострэ́ч ’прастуда ад ветру’ (ТС). Фармальна і семантычна можна параўнаць з укр. пристрі́т, при́стреч ’хвароба, якая, па павер’ях народа, здараецца ад благой сустрэчы’, пристрі́ти ’сурочыць’, рус. дыял. пристре́т ’сурокі’. Далей да сустрэча, устрэць з іншай прыстаўкай: *про‑стрэт‑jъ. Сюды ж, магчыма, простро́чыц ’прапусціць, не заўважыць’: не прастрачы воўка (тураў., Цыхун, вусн. паведамл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ава́т ’сярэдзіна дня, самая гарачыня летам, калі кароў на пашы кусаюць авадні’ (Янук.) да авад. Цікава параўнаць з вад у тым жа значэнні (гл.), тым больш, што паралельна да авадзень маем таксама вадзень. Тое, што абат і (а)вад непасрэдна звязаны з назвай авада, авадня, даказваецца параўнаннем рус. бзык ’шаленства жывёлы ад моцнай спякоты і аваднёў і ’авадзень’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зраўня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

1. Зрабіць што‑н. роўным, аднаго ўзроўню з зямлёй. Трактар даўно зраўняў .. межы, і як кінуць вокам зелянее збажына на калгасным палетку. С. Александровіч. / у безас. ужыв. Дарогу зраўняла [снегам], поле было белае і чыстае, як абрус на стале. Пташнікаў.

2. Зрабіць аднолькавым, роўным каму‑, чаму‑н. у якіх‑н. адносінах. — Не зраўняў бог лесу, не зраўняў і людзей. Чорны. // Паставіць нароўні з кім‑, чым‑н., параўнаць. Звечара.. пачалося тое, чаго нельга зраўняць ні з якімі баямі. Кулакоўскі.

•••

Зраўняць з зямлёй — знішчыць, разбурыць дашчэнту.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Баю́р ’гурба снегу’ (зах.-палес., Талстой, Геогр., 233). Асцярожна можна параўнаць з укр. (праўда, не вельмі добра дакументаваным словам) баю́ра ’пагорак’ (Піскуноў, Словарь). Слова няяснага паходжання. Талстой, там жа, з запытаннем, вылучае дзве магчымасці тлумачэння: 1) энантыёсемія па прынцыпу ’верх’ ⟷ ’ніз’ (параўн. зах.-палес. баю́ра ’штучная яма’); 2) нейкая сувязь (запазычанне) з тур. bayır ’узгорак, пагорак’ (што дало, дарэчы, байра́к, гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

zestawić

зак.

1. саставіць; скласці; злучыць; сабраць;

zestawić krzesła — саставіць (ссунуць) крэслы;

zestawić maszynę — сабраць машыну;

zestawić listę — скласці спіс;

2. супаставіць; параўнаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Апры́ндзіцца ’здохнуць’ (Жд.). Магчыма, экспрэсіўны варыянт апрэгчыся, прычым паяўленне ‑н‑ можа тлумачыцца і наяўнасцю гіпатэтычнага польскага адпаведніка з насавым галосным. Параўн. яшчэ літ. aprìmti ’супакоіцца’, лат. aprèmdêt, aprèmdinat ’супакоіць, ахаладзіць’; гэты ж дзеяслоў выступае ў форме aprindinât. З другога боку, ці не трэба тут параўнаць з рус. прунда ’чалавек, які хварэе нетрыманнем мачы’, пры прудить(ся) ’мачыцца ў пасцель’, тады апрындзіцца непасрэдна можна звязаць з апрудзіцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мянту́з, мінту́з, мёнтуз, менту́с, манту́с ’рыба мень, Lota lota’ (ТСБМ, Грыг., Мядзв., Гарэц., Яруш., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС; лепел., КЭС). Ст.-бел. ментусъ (пач. XVIII ст.) запазычана са ст.-польск. mięntus ’тс’ (Кюнэ, Poln., 77; Булыка, Лекс. запазыч., 143; Брукнер, 332–333). Да мень (гл.). Аднак версія аб запазычанні можа пахіснуцца, калі параўнаць шырока прадстаўленыя на рускай моўнай тэрыторыі ме́нтик, ме́нту́з, ментю́г, ментю́к, мёнух, ментю́шка ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кару́за ’асоба, што без прычыны чапляецца, каб распачаць зваду’ (КЭС, лаг.), ’задзіра’ (Бяльк.), ’задзірысты, неадчэпны чалавек’ (Янк. 1, Янк. Мат.), ’задзіра, забіяка’ (Янк. Мат.). Ад каруза паходзіць карузлы (гл.), шэраг значэнняў якога, як і значэнні рускіх паралелей (параўн. рус. скорузлик ’заморак, замораная жывёла, чалавек’), даюць магчымасць параўнаць яго са славен. koruze ’кляча, дрэнны, благі конь’ (Куркіна, Этимология, 1970, 95). Але паходжанне суфікса ‑uza застаецца праблематычным. Значэнне ’задзіра’ ў лексеме каруза, такім чынам, спалучаецца са значэннем ’нярослы, чахлы, заняпалы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)