параўна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што з кім-чым.

1. Паставіўшы побач, супаставіць для ўстанаўлення падабенства ці розніцы.

П. два лікі.

2. Вобразна прыпадобніць.

Полаччыну можна п. са Швейцарыяй.

3. Зрабіць роўным, аднолькавым.

Умовы жыцця і падобныя акалічнасці параўналі гэтых людзей.

|| незак. параўно́ўваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 2 знач.).

|| наз. параўна́нне, -я, н. і параўно́ўванне, -я, н.

Не ідзе ў параўнанне (ні ў якое параўнанне) з кім-, чым-н. (нельга параўноўваць).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

параўна́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. параўна́ю параўна́ем
2-я ас. параўна́еш параўна́еце
3-я ас. параўна́е параўна́юць
Прошлы час
м. параўна́ў параўна́лі
ж. параўна́ла
н. параўна́ла
Загадны лад
2-я ас. параўна́й параўна́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час параўна́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

параўна́ць (каго, што, з кім, чым) сов.

1. (сопоставить) сравни́ть;

п. дзве велічыні́ — сравни́ть две величины́;

2. приравня́ть (кого, что, к кому, чему), уподо́бить (кого, что, кому, чему), сравни́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

параўна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Супаставіць для вызначэння падабенства ці розніцы або для ўстанаўлення перавагі аднаго над другім. Параўнаць два лікі. □ Лепшыя новыя вершы Юрася Свіркі вызначаюцца тэматычнай закончанасцю.. Гэта асабліва прыкметна, калі параўнаць першы зборнік з апошнім. Барадулін.

2. Прызнаць падобным да каго‑, чаго‑н. Ака! Ака! Твой бег круты і плаўны Не параўнаць мне Ні з якой ракой. Хведаровіч.

3. Зрабіць роўным, аднолькавым. Мне трэба было — адчуванне гэтага ўсё мацнела — адплаціць Яўгену таксама шчырасцю, расказаць аб сабе нешта незвычайнае, такое, што неяк параўнала б нас, паставіла мяне ўпоравень з ім. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

параўна́ць, параўно́ўваць

1. verglichen* vt; in Verglich stllen;

2. (прызнаць падобным) glichsetzen vt, glichstellen аддз. vt;

3. (зрабіць аднолькавым) usgleichen* vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сопоста́вить сов. супаста́віць, параўна́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

параўна́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. гл. параўнаць.

2. Слова або выраз, які змяшчае прыпадабненне аднаго прадмета да другога.

Народная творчасць багата параўнаннямі.

У параўнанні з кім-чымужыв. ў знач. прыназ.: параўнальна, калі параўнаць.

Сёлета ўраджай вышэйшы ў параўнанні з мінулым годам.

Ён больш дасведчаны ў гэтай справе ў параўнанні з іншымі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сувыме́рны, -ая, -ае.

Такі, які можна змераць аднолькавай з чым-н. мерай; такі, які можна параўнаць.

Сувымерныя велічыні.

Сувымерныя паняцці.

|| наз. сувыме́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

параўна́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад параўнаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

параўно́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. параўноўваць — параўнаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)