паласка́цца, палашчуся, палошчашся, палошчацца; незак.

1. Купацца, мыцца шумна, пырскаючыся. Дзеці ўвесь дзень палошчуцца ў рацэ. // Апускацца ў што‑н. вадкае, сыпкае, узмахваючы крыламі (пра птушак). [Куры] паласкаліся ў пяску, у градах, у крапіве, ля плота... Пестрак.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.) Разм. Калыхацца, удараючыся аб што‑н. з плёскатам. Палошчуцца хвалі аб каменны мол, і яхта на хвалях — як лялька. Дудар.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Трапятацца на ветры. Кавалак.. брызенту, нібы на развітанне былым спадарожнікам Міхася, доўга яшчэ мігатліва паласкаўся над кузавам. Б. Стральцоў. Побач з брыгадай палошчацца на ветры палатно чырвонага сцяга. Галавач.

4. Зал. да паласкаць (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Про́мзлы ’чуць закіслы; ні салодкі, ні кіслы (пра малако)’ (полац., Нар. сл.; в.-дзв., красл., Сл. ПЗБ). З *промзглы > параўн. рус. про́мзглый ’пракіслы, прагорклы; затхлы, сапсаваны, той, які загніў’, про́мзгнуть ’псавацца, гніць, горкнуць’, мзга ’гніль, цвіль, сырое надвор’е’, мзглой, мо́зглый ’друзлы, вялы, гнілы з сярэдзіны, прэлы’. Фасмер (2, 617) на аснове параўнання з рус. мозглый (гл. прамосклы) узнаўляе праформу *мъзга. Тады, відаць, да мазго́ліць ’пэцкаць; біць’, мазгля́вы (гл.). Параўноўваецца з грэч. μύσος*μύδος) ’ганьба; апаганенне’, ст.-ірл. mosach ’нячысты’, н.-ням. mussig ’брудны’, лат. мн. л. mudas ’гнілыя водарасці’, літ. мн. л. músos ’цвіль’ (Міклашыч, 207; Буга, РФВ, 72, 198 і наст.). Набліжэнне да літ. mazgóti ’мыць, паласкаць’, ст.-інд. máyjati ’ён апускае’, Фасмер (там жа) лічыць менш верагодным. Параўн. мазглявы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Муці́ць, муці́ці, муці́цца, мутэ́тэ, муты́ты, муті́ті ’рабіцца мутным, каламуціцца’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Сл. ПЗБ, Ян.), ’паласкаць адзенне’ (віл., Сл. ПЗБ), ’не даваць спакою, трывожыць’, ’разводзіць плёткі’, ’узбураць, каламуціць’, ’хлусіць, падманваць’, ’цягнуць на рвоту, быць у стане млосці’, ’хварэць на жывот (пра парасят, калі іх аднімуць ад маткі)’ (ТСБМ, Нас., Бес., Выг. дыс., Сл. бел. фраз.; пруж., Бел. хр. дыял.; палес., З нар. сл., Нар. лекс., Сл. Брэс., Шатал., Сл. ПЗБ, ТС). Укр. мути́ти, рус. мути́ть, польск. mącić, н.-луж. muśis, в.-луж. mucić, чэш. moutiti, ст.-чэш. mútiti, славац. mútiť, славен. motíti, серб.-харв. му́тити, макед. мати, балг. мътя, ст.-слав. мѫтити. Прасл. mǫtiti — ітэратыў да męsti ’збіваць з панталыку’ > мяце́ж (гл.) — роднасны да ст.-інд. manthayati, mā̆thayati ’трасе, перашкаджае’, mathnā́ti, mánthati, máthati, авест. mant‑ ’мяшае, боўтае; сукае, круціць’, ст.-ісл. modull ’тачыла’, а таксама (з іншай ступенню вакалізму) літ. mentùris, mentùrė ’калатоўка’ (Міклашыч, 189; Бернекер, 2, 44; Траўтман, 181; Фасмер, 3, 18; Махэк₂, 355; Бязлай, 2, 197).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плы́сці, плысць, плусць, плусці́, плаўсці́, плыць ’перамяшчацца па паверхні вады’, ’плыць на караблі, лодцы’, ’цячы’, ’плаўна рухацца, ісці’, ’высыпацца (аб жыце)’ (ТСБМ; Нас.; Гарэц.; Яруш.; Шат.; Сл. ПЗБ; ТС; Растарг.; маг., арш., Шн.), плысць ’ісці, тонучы (у снезе, гразі)’ (Юрч. СНЛ); у выразе гаршчок плыве́ць ’ён кіпіць, і з яго выцякае тое, што варыцца’ (Нас.; Нік., Оч.). Укр. плисти́, рус. плыть, плысть, плысти́ ’плыць’, ст.-польск. pluć, польск. płynąć ’цячы’, ’плысці’, pływać, чэш. plouti, ст.-чэш. plúti, славац. pluť, славен. plúti, серб.-харв. плу̏ти, пли̏ти, ст.-слав. плоути і плыти. Прасл. *pluti, роднаснае літ. pláutiпаласкаць, мыць’, лат. plevinât ’узмахваць’, ст.-інд. plávatē ’плыве’, právate ’скача’, ’спяшаецца’, авест. fra‑fravaⁱte ’хістаецца, спатыкаецца’, ст.-грэч. πλέω ’плыву на судне’, πλΰνω ’мыю’, лац. pluit ’ідзе дождж’ (Міклашыч, 252; Траўтман, 224; Фасмер, 3, 288–289; Бязлай, 3, 63; Банькоўскі, 2, 632–633). Формы плаўсці́ ’плысці’ (глыб., Сл. ПЗБ) і плыўсці́ ’выплываць (пра жыта)’ (паст., LKK, 30) адлюстроўваюць балтыйскую фанетыку і, магчыма, семантыку (Грынавяцкене, тамсама), а ўстойлівае словазлучэнне жы́та плыве́ць калькуе, паводле Грынавяцкене і інш. (SOr, 39, 317), літ. (rugiaĩ) pláukia.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рот, -а, М ро́це, мн. раты́, -о́ў, м.

1. Поласць паміж верхняй і ніжняй сківіцамі, якая мае адтуліну ў ніжняй частцы твару.

Паласкаць р.

Горка ў роце.

Дыхаць ротам.

Адкрыць р. (таксама перан.: надта здзівіцца; разм.). У р. не лезе што-н. каму-н. (не хоча і не можа есці; разм.). Не браць у р. чаго-н. (не есці або не піць, не ўжываць; разм. У р. не бярэ гарэлкі).

Разявіць р. (таксама перан.: тое, што і адкрыць рот; разм.). Баяцца р. разявіць (перан.: баяцца што-н. сказаць, паспрачацца; разм.). Заціснуць р. каму-н. (таксама перан.: не даць свабодна выказацца; прымусіць маўчаць; разм.). Заляпіць Р. каму-н. (перан.: подкупам, падарункамі прымусіць маўчаць, не гаварыць праўду; разм., неадабр.). Не закрываючы рота гаварыць (не змаўкаючы; разм.). У р. глядзець каму-н. (таксама перан.: угодліва слухаць або слухацца каго-н.; разм., неадабр.).

2. Абрысы і разрэз губ.

Вялікі р.

Прыгожы р.

3. У жывёл: тое, што і пашча. Рыбін р.

4. перан. Ядок, утрыманец (разм.).

Карміць шэсць ратоў.

Лішні р. у сям’і.

|| памянш. ро́цік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 і 2 знач.) і рато́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м. Маленькі роцік або раток.

|| павел. раці́шча, -а, мн. -ы, -аў, м. (да 1—3 знач.).

|| прым. ро́тавы, -ая, -ае (да 1—3 знач.; спец.).

Ротавая поласць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Плю́скаць1 ’хлюпаць, плюхаць, плюхцець’ (ТСБМ, Яруш., Др.-Падб., Нас., Шат.; сміл., Стан.), ’хлюпаць (па шыбах — аб дажджы)’ (Купала “Восень”), ’ударыць далоням’ (Нас.), плю́скыць ’пляскаць’ (Бяльк.); укр. плю́скати ’плёскаць’, польск. płuskać ’плёскаць, шумець’, ’плёскаць’, ’хлюпаць’, н.-луж. pluskaś, в.-луж. pluskać ’плёскаць’, ’журчаць’, чэш. plískati, pluskati — пра моцны дождж, снег, мокрую гразь, ’плёскацца’, славен. pljȗskati ’плёскаць, пырскаць, плёхацца’, серб.-харв. пљу̏скати ’плёскаць’, ’пырскаць’, ’хвастаць (аб дажджы)’, ’біць па твары’, балг. плюскам ’плёскаць, пляскаць’, ’жэрці, прагна есці’, ст.-слав. плюскъ, ’шум’. Прасл. *plʼuskati — пра праліўны дождж (Банькоўскі, 2, 612) — інтэнсіў на ‑sk‑ ад незахаванай першаснай формы, роднаснай літ. pliaũpti ’хвастаць’, ’хлябтаць’, ’ліцца цурком’, pliauškė́ti ’пляскаць’, ’плёскацца’ (Махэк₂, 460–461; Бязлай, 3, 59). Фасмер (3, 289), Васілеўскі (Прадукт. тыпы, 85) адносяць лексему да гукапераймання, паводле Смаль–Стоцкага (Приміт., 169), з першаснага выклічніка плюсь ’плюх’, гл. таксама Копечны (Зб. Младэнаву, 385). Суадносяць яшчэ з лац. pluere ’ісці (пра дождж)’, pluvia ’дождж’, літ. pláutiпаласкаць, мыць’, ст.-грэч. πλύνειν ’тс’, ст.-в.-ням. flewen < і.-е. *pleu̯‑sk‑ ’імжэць’. Сюды ж плюсь! — пра імгненны ўдар далонню, падзенне азадкам; ’імгненна пайсці (пра дождж), для перадачы гука пры пацалунку’ (Нас., Шат., ТСБМ, Некр.); плюсна́ць! — пра пляск шчупака ў вадзе (Шат.).

Плю́скаць2 ’гаварыць пустое’ (ельск., ЖНС). Балтызм. Параўн. літ. pliáuška ’пустамалот, балбатун’, pliaũkšti ’несці лухту’, ’вярзці бязглуздзіцу’, ’брыдкасловіць’ і рус. валаг. плю́сни́ть ’гаварыць брыдкія словы’. Відаць, гукапераймальнае, параўн. пляска́ць ’біць, хвастаць’ і ’гаварыць многа і абы-што’; гл. папярэдняе слова.

Плю́скаць3, плю́скыць ’лыпаць, моргаць (вачамі)’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Гарэц., Юрч., Др.-Падб., Шат., Касп., Бяльк., Варл., Растарг., ТС, Нар. Гом.), плю́скыньня ’мірганне’ (Юрч. Вытв.), (зоры) плю́скаюць ’ззяюць, мігцяць’ (рас., ЛА, 2). Укр. плю́щити, плю́щитися ’заплюшчваць вочы’, рус. смал. плю́скать ’часта міргаць, выражаючы разгубленасць’, пск., смал., бранск. ’лыпаць, моргаць вачыма’. Арэальнае семантычнае ўтварэнне, гл. плю́скаць ’пляскаць’, плю́шчыць ’заплюшчваць’. Сюды ж: другаснае аддзеяслоўнае плюсь! ’раптоўна маргнуць’ (Нас.), плюсь!/міргунь! — пра аднаразовае мільганне (мсцісл., Нар. лекс.); а таксама плю́склы ’сплюшчаны, зморшчаны, плоскі’ (ТС), укр. дыял. плюскова́тий ’тс’, плюски́й ’плоскі’, плю́склий ’сплюшчаны, плоскі’, параўн. пляскаты (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калаці́ць ’выклікаць дрыжанне чаго-н.; хістаць; трэсці; выклікаць дрыжыкі; часта і моцна стукаць, удараць і да т. п.’ (БРС, ТСБМ; навагр., З нар. сл.; Касп.; КЭС, лаг., Мат. Гом., Нас., Сержп., Шат.) ’малаціць’ (БРС; івац., Бір., Працы IM, 6; Мат. Гом., Сцяшк.), да апошняга, відаць, колотить мак — у гульні, дзе намагаюцца пакалаціць (Радч.), і ў Сержпутоўскага (Прымхі) — каб вераб’і не калацілі.., ’абтрэсваць, аббіваць сады’ (Касп., Нік., Оч.), ’упокат абшукваць’ (КЭС, лаг.), калаціць кішэні ’трэсці кішэні’, ’паласкаць (бялізну)’ (гродз., З нар. сл.). Звяртае на сябе ўвагу спецыялізаванае значэнне ’боўтаць, збоўтваць: боўтаць смятану, каб зрабіць масла’ (Вешт., КЭС, лаг.; Яруш.), колотыты ’рашчыняць цеста на бліны’ (бяроз., Шатал.), калаціць зацірку ’круціць калатоўку ў гаршку’ (КЭС, лаг.), ’гатаваць якую-н. страву, размешваючы калатоўкай’ (ТСБМ) у сувязі з тым, што паралелі да гэтага слова ў рус. гаворках з’яўляюцца, па сутнасці, беларускімі: колотить масло (у Растаргуева). Аднак колотовка ’прылада для збівання масла, цеста і да т. п.’ вядома шэрагу рус. гаворак, апрача таго, ёсць укр. колотити ’муціць’ і ’збіваць масла’, калаціцца ’збівацца (аб масле)’, па гэтай прычыне магчымая думка пра бел. семантычную інавацыю не з’яўляецца вельмі надзейнай. Польск. дыял. kłócić ’збіваць масла’. Відаць, тут, як і ў іншых выпадках з гэтым словам, або незалежнае ўзнікненне такіх семем (што наогул для значэння ’калаціць’ натуральна), або адлюстраванне даўняй полісемічнасці лексемы. Укр. колотити ’муціць; збіваць масла; сварыцца; папіхаць; распараджацца’, рус. колотить ’біць, калаціць і да т. п.’, ’малаціць’, ’збіваць (арэхі, чаромху)’, ’замешваць (цеста)’, ’забіваць жывёлу на мяса’, ’забіваць’, ’гаварыць, плявузгаць’, ’пляткарыць’, ’таргавацца, старацца выгадаць у цане’ і інш., польск. kłócić ’боўтаць, трэсці’, ’муціць, выклікаць непакой’, ’прыводзіць да сваркі’, дыял. ’збіваць масла’, ’сварыць, гневацца на каго-н.’ і інш., ’забіваць’, н.-луж. kłośiś ’збіваць, апушваць (з дрэў)’, ’біць’, ’малаціць (аббіваць лён)’, в.-луж. kłócić ’збіваць, струшваць’, чэш. klátiti ’трэсці, струшваць, махаць і інш.’, дыял. (у Юнгмана) ’збіваць масла’, klátiti se яшчэ і ’бадзяцца’, славац. klátiť ’трэсці і інш.’, славен. klátiti ’збіваць фрукты з дрэў’, серб.-харв. кла́тити ’хістаць’, ’стрэсваць фрукты з дрэў’, кла́тити се ’бадзяцца’, дыял. кла́тити ’балбатаць, вярзці лухту, плявузгаць’, макед. клати ’хістаць’ і інш., балг. клатя ’хістаць і інш’. Праслав. koltiti, першаснае значэнне не вельмі пэўнае, магчыма, з самага пачатку полісемантычны дзеяслоў, або, як меркаваў Махэк₁ (201), з kol‑mǫ‑titi, kol‑o‑mǫ‑tati і пад., якія накладваліся на старое слова, роднаснае лац. quatio. Махэк₂ (252) пакінуў толькі супастаўленне з лац. quatio, quatere ’трэсці, біць і да т. п.’ З пункту гледжання фанетыкі такое супастаўленне не вельмі добрае. Паводле традыцыйнай версіі суадносяцца прасл. koltiti і kolti (гл. калоць), гл. Фасмер, 2, 296, са спасылкай на старую літ-ру. Слаўскі (2, 272) далучаецца да гэтай думкі і мяркуе, што значэннем, якое аб’ядноўвае прасл. лексемы, з’яўляецца ’біць’, адкуль ’трэсці і інш.’ Пры гэтым ён звяртае ўвагу на польск. kłócić się ’сварыцца’ (параўн. тое ж бел. калаціцца, укр. колотитися), якое параўноўвае з дэрыватамі ад kolti рус. колоться, славен. kláti se ’біцца, сварыцца’, серб.-харв. кла̏ти се ’біцца і інш.’ Відавочна, аднак, што такім чынам нельга вытлумачыць усю семантыку кантынгентаў слав. koltiti. Што датычыць словаўтварэння (kolti > koltiti), было меркаванне аб прамежкавай ступені: праз *koltъ; koltiti у такім выпадку дэнамінатыў ад гэтага назоўніка. Такое меркаванне азначае яшчэ больш вузкую семантыку першапачатковага ўтварэння. Іншыя версіі адносна паходжання слав. слова не пераконваюць, хоць заслугоўвае ўвагі прыведзеная думка Матцэнаўэра, LF, 8, 170–171, аб магчымай суаднесенасці слав. слова са ст.-в.-ням. *scaltan ’штурхаць’, с.-в.-ням. schalten ’штурхаць, соваць’, ст.-в.-ням. scelten ’сварыць, ганіць’ (калі дапускаць тут s‑mobile).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нести́I несов.

1. не́сці;

2. (выполнять) не́сці, выко́нваць; (делать) рабі́ць;

нести́ карау́л не́сці ва́рту (караву́л);

нести́ дежу́рство не́сці дзяжу́рства (дзяжу́рыць);

нести́ отве́тственность не́сці адка́знасць (адка́зваць);

нести́ слу́жбу не́сці (выко́нваць) слу́жбу;

нести́ обя́занности (заве́дующего, дире́ктора) выко́нваць абавя́зкі (зага́дчыка, дырэ́ктара);

нести́ всю рабо́ту выко́нваць (рабі́ць) усю́ рабо́ту;

3. (страдать от чего-л.) цярпе́ць, не́сці; (сносить) зно́сіць;

нести́ убы́тки цярпе́ць (не́сці) стра́ты;

нести́ наказа́ние не́сці (цярпе́ць) ка́ру (пакара́нне);

нести́ поте́ри воен. не́сці стра́ты;

4. (поддерживать, быть опорой) трыма́ць, падтры́мліваць;

э́ти коло́нны несу́т а́рку гэ́тыя кало́ны трыма́юць (падтры́мліваюць) а́рку;

ствол несёт на себе́ ве́тви и ли́стья ствол трыма́е на сабе́ галлё і лісты́;

5. (причинять) не́сці;

фаши́зм несёт ги́бель культу́ре фашы́зм нясе́ гі́бель культу́ры;

6. (гнать, увлекать) не́сці; гнаць; (мчать) імча́ць;

ве́тер несёт ту́чи ве́цер нясе́о́ніць) хма́ры;

ко́ни бы́стро несли́ коля́ску ко́ні шпа́рка імча́лі бры́чку;

куда́ тебя́ несёт? разг. куды́ цябе́ нясе́о́ніць)?;

7. безл. (тянуть) цягну́ць; (дуть) дзьмуць; (пахнуть) па́хнуць, тхнуць, патыха́ць;

несёт от окна́ ця́гне (дзьме) з акна́;

от него́ несёт табако́м ад яго́ тхне (патыха́е) тытунём;

несло́ га́рью патыха́ла (па́хла) га́рам (гарэ́лым);

8. (говорить пустое) разг. вярзці́, пляву́згаць;

несёт вся́кий вздор вярзе́ (пляву́згае) ро́зную лухту́;

9. (о поносе) безл., разг. гнаць; паласка́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)