Маляўнічы ’прыгожы, эфектны з пункту погляду мастака’ (ТСБМ). Паланізм. Параўн. польск. malowniczy ’які годны таго, каб быць перанесеным на палатно, прыемны для погляду, прыгожы, цудоўны’, ’жывы, каляровы, вобразны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смята́нка памянш. ‘смятана’, ‘верхні густы і тоўсты слой малака, вяршкі’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Сл. ПЗБ). Да смятана (гл.); у другім значэнні паланізм, параўн. польск. śmietanka ‘вяршкі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вадаспа́д ’вадапад’ (Яруш.); ’месца, дзе вада ракі падае’ (Інстр. I). Складанае слова: вада + спадаць. Параўн. укр. водоспа́д ’тс’. Магчыма, паланізм у бел. мове: польск. wodospad, але серб.-харв. во̏допа́д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праздо́нніца ’бяздонне, бездань’ (Касп.). Да дно; утварэнне аналагічнае польск. przezden ’тс’, дзе, паводле Банькоўскага (2, 923), выступае przez ’без’, што ў такім значэнні лічыцца “выключна польскім”. Паланізм? Параўн. бездань, прадонне, праз (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абло́нь, аблона, аблонне ’роўнае поле, роўная лугавая прастора’ (БРС, Нас., Бяльк., Гарэц., КТС), польск. błoń, błonia, błonie. Паланізм? Параўн. абалонь, абалона, гл., аднак, лано, улонне. Магчыма, тут наглядаецца кантамінацыя пералічаных слоў. Параўн. блонне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Радло́ ’плуг акучваць бульбу’, ’акучнік’ (Сцяшк., Сцяшк. Сл.), сюды ж радлава́ць, радлі́ць ’акучваць’ (там жа). Адаптаваны па націску (відаць, па тыпу вясло́, памяло́) паланізм. З польск. дыял. radło ’саха’. Параўн. ра́ла2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патыка́цца, патыка́ць, потыка́ць, навагр. патыкава́ць ’дражніць, злаваць, дражніцца’, ’прыставаць’, ’жартаваць’ (Янк. 1, ТС; жытк., Мат. Гом.; навагр., Сцяшк. Сл.). Паланізм. Параўн. ст.-польск. potykać ’чапаць, чапляцца, прыдзірацца’, ’падазраваць, абвінавачваць’, potykać się ’змагацца (ў рукапашным баі)’. Гл. таксама паты́чка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паўзя́цце ’адвага, дзёрзкасць’, паўзяце ’набрацца (смеласці, ахвоты)’, паўзяцца ’хутка набыць навыкі ў рабоце, налажыцца’, ’стаць адважным аж да дзёрзкасці’ (Нас.). Паланізм. Параўн. польск. powziąć ’прыняць, задумаць, намеціць’, ’адчуць (упэўненасць), powzięcie (się) — дзеянне ад powziąć (się). Да ўзяць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пнець ’гібець, карчэць’ (ТС). Паланізм. Параўн. польск. рпіес ’вісець, быць падвешаным, распятым’, якое з чэш. pneti, pniti ’быць распятым’ (Варш. сл., 4, 274; Махэк₂, 464), што да зыходнага *pęłi, *рьпе‑ ’прыбіць, прыкаваць’ (Банькоўскі, 3, 636), параўн. pacnkifb (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мале́нства1, мале́нство ’маленькае, ласкавае дзіця’ (Жд. 1), ’малеча’ (ТС). Укр. маленьство ’малое дзіця’, польск. maleństwo ’тс’. Відавочна, паланізм. Чэкман (Baltistica, 8 (2), 151) мяркуе, што ашм. маленства ’дзіцё’ з’яўляецца наватворам, які ўзнік пад уплывам суседняй літ. мовы, параўн. (tokià) mazumà ’(такая) маласць, малеча’. Сюды ж бел. маленскі ’ўласцівы дзіцяці’, ’малы, невялікі’ (Нас.).

Мале́нства2, мале́нство, мыле́нства, мале́ства (< малале́ства пад уплывам народнай этымалогіі), малале́сцвія (параўн. ст.-рус. малолѣтствие) ’дзяцінства, дзіцячыя гады; малалецтва’ (Шат., Бяльк., Нас., Яруш., ТС; бялын., Янк. Мат.; віл., паст., шальч., Сл. ПЗБ; слаўг., Нар. словатв.), рус. паўд.-пск., асташк. с маленства ’тс’. Паланізм, польск. maleństwo ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)