1. Артыст, які прыехаў на гастролі. Гастралёры выступалі на летняй эстрадзе.
2.перан.Разм. Пра чалавека, які часта мяняе месца работы; лятун. Кажуць, зноўку Ян без месца: За каршэнь яго ўзялі, У месца мяккае каленцам Гастралёру паддалі!Валасевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прывя́лы, ‑ая, ‑ае.
Які трохі звяў, прывяў. Паветра стаяла рэдкае, мяккае і здаровае, пахла яно прывялым лісцем, перапрэлаю травою.Адамчык.[Стары] чэша, з трэскам адломвае буйныя кавалкі прывялай драўніны.Ракітны.У гладышы з адбітым горлам пагнулі галовы прывялыя чырвоныя вяргіні.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
behaviour[bɪˈheɪvjə]n.
1. паво́дзіны; мане́ры;
a behaviour report адзна́ка за паво́дзіны (школьніка);
a guide to correct behaviour дапамо́жнік па культу́ры паво́дзін
2.(to/towards) адно́сіны, ста́ўленне;
gentle behaviour towards childrenмя́ккае ста́ўленне да дзяце́й
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ВЯСНЯ́НКІ (Plecoptera),
атрад прымітыўных насякомых. Вядомы з пермскай эпохі. Каля 2 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ва ўмераных шыротах Паўн. паўшар’я. Жывуць каля праточных вадаёмаў. У Віцебскай вобл. Зарэгістраваны 6 відаў, найчасцей трапляецца вяснянка шэрая (Nemura cinerea).
Цела даўж. да 30 мм, падоўжанае, мяккае, на заднім канцы 2 хваставыя ніткі. Галава з доўгімі вусікамі. У самак 2 пары празрыстых крылаў, пярэднія вузкія, заднія шырокія, у спакоі складваюцца веерападобна; у самцоў пакарочаныя або адсутнічаюць. Ротавы апарат грызучы, у дарослых рэдукаваны. Лятаюць ранняй вясной (адсюль назва). Ператварэнне няпоўнае. Лічынкі развіваюцца ў вадзе 1—4 гады, драпежныя. Дарослыя вяснянкі і іх лічынкі — корм для рыб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРТЫ́ШКІ (Cercopithecus),
род ніжэйшых вузканосых малпаў падсям. мартышкавых. 23 віды. Пашыраны ў Афрыцы на Пд ад Сахары. Жывуць у трапічных лясах, трымаюцца пераважна на дрэвах, групамі.
Даўж. цела да 87 см, хваста да 100 см; маса да 9 кг. Валасяное покрыва сярэдняй даўжыні, густое і мяккае. Афарбоўка ад аліўкавай да зялёнай, можа быць шараватая або амаль чорная. Галава акруглая, тваравы аддзел укарочаны, нос не выдаецца. Заднія канечнасці даўжэйшыя за пярэднія. Першы палец задняй канечнасці проціпастаўлены астатнім. Кормяцца лісцем, кветкамі, пладамі, дробнымі жывёламі. Нараджаюць 1, зрэжу 2 дзіцяняці. Утрымліваюцца ў няволі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯЯ́СЫЦЬ БАРАДА́ТАЯ, няясыць каменная,
няясыць лапландская (Strix nebulosa),
птушка сям. савіных атр. совападобных. Пашырана ў зоне хваёвых лясоў (старых яловых і ялова-альховых) Паўн. паўшар’я. На Беларусі рэдкі аселы від, занесена ў Чырв. кнігу.
Даўж. да 84 см, маса самцоў да 800, самак да 1200 г. Апярэнне мяккае, шаравата-бурае або дымчата-шэрае, з густым малюнкам. Тваравы дыск шараваты з вузкімі цёмнымі палосамі і чорнымі плямамі пад вачыма. Пад дзюбай вял. чорная пляма — «барада» (адсюль назва). Вочы і дзюба жоўтыя. Корміцца пераважна мышападобнымі грызунамі, а таксама птушкамі, вавёркамі і інш. Нясе 2—5, зрэдку Да 7 яец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
крэ́сла, -а, мн. -ы, -сел і -слаў, н.
1. Прадмет мэблі звычайна са спінкай, прызначаны для сядзення аднаго чалавека.
Драўлянае к.
Расставіць крэслы вакол стала.
2. Прадмет мэблі з мяккай абіўкай і ручкамі-падлакотнікамі.
Мяккае к.
К.-ложак.
3.перан. (звычайна з азначэннем). Месца работы, пасада (разм.).
Заняць міністэрскае к.
|| памянш.крэ́сельца, -а, мн. -ы, -аў, н. (да 1 і 2 знач.).
|| прым.крэ́сельны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гурча́нне, ‑я, н.
Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. гурчаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. З-за Нёмана даносілася глухое гурчанне далёкага грому.Колас.Пад вокнамі звінеў ручай. Калі было адчынена акно, Федзя чуў яго гурчанне, такое мяккае, лагоднае, падобнае на мурлыканне кошкі.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
страка́ціць, ‑качу, ‑каціш, ‑каціць; незак., што.
1. Рабіць стракатым, надаваць стракаты выгляд. Скрозь лісце бярозы, пад якой сядзела Зоя, прасочвалася мяккае святло і стракаціла зямлю, лаўку, Зоіны рукі, сукенку.Пальчэўскі.
2.перан. Устаўляючы, уводзячы што‑н. у вялікай колькасці, рабіць неаднародным па саставу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пухаме́ля ’слабасільны чалавек’ (Бяльк.). Да пух (гл.), у тым ліку і ’мяккае ахвосце з аўсу і пшаніцы’ (параўн. у Насовіча: Ухъ! Їда баба пухь) і малоць, па тыпу пустамеля (звяртае на сябе ўвагу субстытуцыя *puchb/*pustь, параўн. славен.puhel ’пусты, парожні’).