1. Асноўны матыў (тэма), які паўтараецца на працягу ўсяго музычнага твора.
2.перан. Асноўная думка, якая неаднаразова паўтараецца і падкрэсліваецца. Лейтматывам у паэзіі 20‑х гадоў была тэма Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі.Гіст. бел. сав. літ.
[Ням. Leitmotiv.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заці́хлы, ‑ая, ‑ае.
Які заціх, перастаў гучаць або чуцца. Вечарам у Дзень перамогі на ўзлессі за мястэчкам успыхнуў вялізны касцёр і пошчакам панесліся па заціхлым лесе гукі піянерскага горна.Нядзведскі.Заціхлы матыў песні аб запаветнай кветцы ўзнікае зноў.Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
найгра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.
1. Сыграць на музычным інструменце многа чаго‑н.
2. Перадаць асноўную мелодыю. Найграць матыў.
3. Сыграць для гуказапісу (на пласцінку, плёнку і пад.).
4. Зрабіць лепшым, мілагучным ад працяглай ігры. Найграць скрыпку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
motive
[ˈmoʊtɪv]1.
n.
1) маты́ў -ву m., прычы́на, падста́ва f
2) гл. motif
2.
adj.
ру́хаючы
motive power — ру́хаючая сі́ла
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
3. Лёгкім пастукваннем пальцамі ці малаточкам па паверхні цела даследаваць стан унутраных органаў чалавека. Доктар выступаў хворага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пастушы́ны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і пастухоўскі. Выйшаў раннем за ваколіцу, і пацягнула мяне ў недалёкі лясок, пад раку, у тыя мясціны, дзе некалі праходзіла маё пастушынае маленства.Кулакоўскі.Недзе гамоніць дарога, Недзе грымяць масты. І пастушынага рога Просіцца ў сэрца матыў.Камейша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хрысціянізава́ны, ‑ая, ‑ае.
Кніжн.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад хрысціянізаваць.
2.узнач.прым. Падвергнуты хрысціянізацыі. Такім чынам, у некалькі хрысціянізаванай афарбоўцы ў купальскую паэзію ўваходзіў матыў земляробчай працы, сугучны па паэтычнаму малюнку таму, як ён гучаў ужо ў валачобных песнях.Ліс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
МУРА́ШКА (Мікалай Іванавіч) (20.5.1844, г. Глухаў Сумскай вобл., Украіна — 22.9.1909),
украінскі мастак. У 1863—68 вучыўся ў Пецярбургскай АМ. У 1875—1901 кіраваў заснаванай ім Кіеўскай рысавальнай школай. Аўтар лірычных пейзажаў, блізкіх да творчасці перасоўнікаў: «Матыў ваколіц Кіева» (1879), «Восень», «Дняпро», «Над Дняпром» (усе 1880—90-я г.), «Крым» (1892); партрэтаў Т.Шаўчэнкі (1864—67), М.Ге (1906). Аўтар кнігі «Успаміны старога настаўніка» (вып. 1—3, 1907—09).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЮ́ТА (італьян. voluta завіток, спіраль) у архітэктуры, матыў у форме спіралепадобнага завітка з кружком («вочкам») у цэнтры; ч. іанічнай капітэлі. Уваходзіць і ў кампазіцыю карынфскай і кампазітнай капітэляў. У асобных выпадках форму валюты маюць арх. дэталі для сувязі ч. будынка, а таксама кансолі карнізаў, упрыгожанні парталаў, дзвярэй, вокнаў і інш. Выкарыстоўвалася з часоў позняга Адраджэння і ў барока.
Валюты іанічнай капітэлі ў Гомельскім палацы. 19 ст.Валюты франтона калегіума езуітаў у Пінску.