найгра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

1. Сыграць на музычным інструменце многа чаго‑н.

2. Перадаць асноўную мелодыю. Найграць матыў.

3. Сыграць для гуказапісу (на пласцінку, плёнку і пад.).

4. Зрабіць лепшым, мілагучным ад працяглай ігры. Найграць скрыпку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)