Уласцівасць вернага (у 1–4 знач.). Вернасць радзіме. Клятва вернасці. Вернасць вобраза. ▪ На гэты раз размова зайшла на «вечную тэму»: аб каханні, аб жанчынах, аб вернасці.Васілевіч.Адзін з самых моцных і пастаянных матываў паэта [Пысіна] — матыў вернасці свайму абавязку перад тымі, хто загінуў.Бечык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)