pltzen

vi (s)

1) ло́пацца, трэ́скацца, разрыва́цца

vor Neid ~ — ло́пнуць ад за́йздрасці

2) разм. ху́тка, нечака́на з’яві́цца [увайсці́, уварва́цца, узляце́ць]

zu j-m ins Haus ~ — нечака́на прыйсці́ да каго́-н. дадо́му

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

По́каць ’лопацца (пра пупышкі), перыць бялізну’ (Сл. ПЗБ), ’без меры есці ці піць’, ’рвацца; надрывацца’, ’раздувацца (ад гневу)’: цебе сянни покаець (Нас.), по́кыць ’лопаць, гучна ляскаць; прагна есці’ (З нар. сл.), покнуць ’трэснуць, лопнуць’ (Варл.), ’разбіць’ (Сл. ПЗБ), ’выцяць’ (Бяльк.), по́кацца ’лопацца, трэскацца’ (Касп.), ’распускацца (пра пупышкі)’ (Варл.), по́кала ’пражора’ (Бяльк.). Укр., рус. покать ’стукаць, калаціць’, палаб. păkně ’падае’, славен. pókati ’ляскаць, грымець’, балг. по́кам ’стукаць’, макед. по́кнуват са ’трэскацца (пра вусны)’. Ад гукапераймальнага *pokъ (*pukъ): пок ’гук падзення; гук стрэлу’ (Юрч. СНЛ), ’гук трэскання’ (Нас.), покаўка ’ляскаўка’ (Нас.), рус. пок ’гук пры разрыве; трэск’, славен. pòk ’трэск’ (параўн. Цвяткоў, Запіскі, 69; БЕР, 5, 482; Сной, 463). Гл. пукаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лу́скаць1, лу́скыць, луска́ць, лу́скатэ ’лушчыць, раскусваць, разгрызаць, есці з хрустам’ (ТСБМ, Растарг., Юрч.; віл., докш., кам., драг., Сл. ПЗБ). Укр. лу́скати, рус. пск., смал., варон., дан. лу́скать, польск. łuskać, в.-луж. łuskać (worjechi), чэш. louskati, luskať, славац. lúskať, славен. lúskati, серб.-харв. љу̏скати (се), luskati (beči), балг. люскам. Прасл. luskati, утворанае ад luska > луска́ (гл.). Слаўскі (5, 353) лічыць малаімаверным вывядзенне прасл. luskati з lup‑skati (першаснага інтэнсіва на ‑sk‑), як мяркуе Махэк (ZfslPh, 29, 353–354).

Лу́скаць2, лу́скыць, лу́скаць ’патрэскваць, ламаючы што-небудзь сухое’, ’хрусцець (аб пальцах)’, ’трэскаць, лопаць’ (ТСБМ; ваўк., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.), (перан., іран.) ’забіваць, знішчаць’, ’піць, выпіваць’ (Юрч.), лу́снуцьлопнуць, трэснуць’ (ТСБМ, Растарг., Сцяшк., ТС). Укр. лу́скати ’лопацца з трэскам’, ’удараць’, біць крыламі’, рус. лу́скать: пск., цвяр. ’біць’, ’шчоўкаць’, пск. ’лапатаць, балбатаць’, лу́снуть: кур.лопнуць’, наўг., пск., цвяр., калін. ’ударыць, стукнуць’, лу́снуцца ’ударыцца аб зямлю’; польск. łuskać ’злёгку патрэскваць’, ’шмат піць’, каш. nalëskac są ’налопацца, наесціся’, в.-луж. łuskać ’лопацца, патрэсваючы’, чэш. luskati ’шчоўкаць пальцамі’, louskati ’выдаваць трэск’, łuskač ’біць вошы’, славац. lúskať пстрыкаць, трашчаць’; славен. lúskati ’біць; бразгаць дзвярыма, ляскаць бічом’, серб.-харв. љу̏скати ’лупіць мячом’, ljuskati ’лапатаць, пляткарыць’, балг. люскам ’удараю, пляскаю; жлукчу, п’ю’, пірдопск. лускам ’б’ю, катую’. Прасл. luskati, якое ад lusъ!, luskъ! (Слаўскі, 5, 353–355; гэтак жа і Бязлай, 2, 157). Махэк₂ (344–345) лічыць luskati інтэнсівам, утвораным ад lupati. Аўтары БЕР (3, 581) мяркуюць, што лускаць1 і лускаць2 маюць адно і тое ж паходжанне (да luska).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пукчэ́ць ’утвараць пуканне ад бражэння; гаварыць невыразна, пра сябе’ (Нас.) ’брадзіць; бурчаць’ (в.-дзв., паст., трок., рас., Сл. ПЗБ), ’незадаволена бурчаць’ (полац., Нар. лекс.; Яўс.), сюды ж путаць ’дэманструючы незадавальненне, гаварыць сабе пад нос; бурчаць (у жываце)’ (Нас., Сл. ПЗБ), пукцець (пукцЬць) ’незадаволена гаварыць сам з сабою’ (Шымк. Собр.), пуктаць ’брадзіць; бурчаць’ (Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа), зліт, pukšėti ’стагнаць, бурчаць’ або pukščioti ’тс’, гукапераймальнага паходжання (гл. таксама Лаўчутэ, Балтизмы, 126); словы з ‑w‑ (-г/-), магчыма, утвораны на славянскай глебе як інтэнсівы да пу́каць (ад гукапераймальнага пу(к)!), параўн. укр. пу́ктилопнуць’, рус. пск., наўг. пуктаць ’гаварыць невыразна, мармытаць’, пуктосіць ’нашэптваць, нагаворваць, калдаваць’ і паралельныя пухтеть ’бурчаць, пучыць (у жываце)’, пыхать/пыхтеть ’цяжка дыхаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ufreißen

*

1.

vt

1) раздзіра́ць; расчыня́ць сі́лай

die ugen ~ — вытрэ́шчваць [вылу́пліваць] во́чы

2) чарці́ць

2.

vi (s) ірва́цца; ло́пнуць

3.

(sich)

1) расчыня́цца (насцеж)

2) ірвану́цца (уверх)

3) узя́ць сябе́ ў ру́кі, скі́нуць з сябе́ здранцве́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Ругну́цца ’вылаяцца’, ругепу́ць ’аблаяць’, руга́нье ’лаянка, непрыстойны выраз’ (ТС), ругані́на ’лаянка, лаянне’ (міёр., Нар. словатв.), руга́нне ’сварка з грубасцю’, ру́гань, ругня́ ’тс’ (Юрч. Сін.). Укр. поруга́тися ’насміхацца’, рус. руга́ть ’сварыцца’, ругну́ться ’вылаяцца’, польск. urągać ’насміхацца’, каш. rǫgac ’насміхацца, кпіць’, чэш. rouhati ’гнявіць бога’, славен. rọ́gati se, rógam se ’высмейваць’, серб.-харв. ру̑г, ру́га ’насмешка’, ру̀гати се, ру̑га̑м се ’насміхацца’, балг. ръгая ’сварыцца, лаяцца’; ст.-слав. рѫгъ, рѫгати сѧ, ст.-рус. ругъ ’насмешка’, ругати ся ’насміхацца’. З прасл. *rǫgati (sę), *rǫgnǫti (sę). (Бязлай, 3, 191; Глухак, 533; SEK, 4, 212; ESJSt, 13, 780). З інш. ступенню вакалізму славен. regati, regnitiлопнуць’, režati, režím ’зеўраць, быць раскрытым, бурчаць, злавацца’, серб.-харв. рега ’бурчанне, гырканне сабакі’, рѐгнути, ре̂гне̂м ’бурчаць’, ст.-слав. рѧгнѫти ’зеўраць’. Роднасныя да ст.-прус. rānctwei ’красці’, лац. ringor, ī, rīnctus sum ’разяўляю рот, выскаляю зубы, злуюся’. (Фасмер, 3, 512).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

смех, ‑у, м.

1. Характэрныя перарывістыя гукі, што ствараюцца кароткімі выдыхальнымі рухамі, як праяўленне весялосці, радасці і пад. Залівацца смехам. □ А дзеці, крыху асвойтаўшыся, пачыналі гусці смялей і весялей. Часамі чулася іх бега[тня] па лаўках, смех і крыкі. Колас. На верандзе казармы на поўныя грудзі спявае прыёмнік.. Да цямна раздаецца здаровы вясёлы смех. Брыль. // Весялосць, жарты або кпіны. І смех там быў, былі і жарты, І кпіны едкія, і злосць. Колас. Ведаюць здаўна на свеце пра тое — смех памагае знішчаць нам ліхое. Дубоўка. / мн. (смехі, ‑аў). Дзяўчат спаткаю — смехі-жарты Пасыплюцца, нібы з мяшка: «Дзень — добры, але ты што варты?!» — «А можа ўзяць за прымака?!» Лойка. // у знач. прысл. сме́хам. Разм. Жартуючы, несур’ёзна. Сказала [Юлька] смехам: «Глянцую драты на лічыльніку, каб блішчалі...» Марціновіч.

2. у знач. вык. Разм. Пра тое, што можа рассмяшыць; смешна. Давялося мне там [на «Трэку»] бачыць, У мяшках як людзі скачуць: Два хлапцы залезлі ў мех Ды валтузяцца — аж смех, Так, як тыя парасяты. Крапіва. Смех з панскіх ботаў: адзін згарэў, другі сабака з’еў. З нар.

•••

Гамерычны смех (рогат) — нястрымны, грамавы смех.

Адзін смех — тое, што і смех (у 2 знач.).

Без смеху — сур’ёзна, без жартаў.

Выставіць на смех гл. выставіць.

Дзеля смеху — з мэтай пажартаваць, пасмяяцца.

(І) смех і гора; (і) смех і грэх — пра тое, што адначасова і смешна і сумна.

Качацца са смеху гл. качацца.

Кіснуць ад смеху гл. ціснуць.

Класціся ад (са) смеху гл. класціся.

Курам на смех гл. курыца.

Лопнуць са смеху гл. лопнуць.

Не да смеху каму — няма прычыны, жадання весяліцца, смяяцца.

Не на смех — усур’ёз; як след. [Харытон:] — Але ж калі рабіць — трэба не на смех рабіць. Баранавых.

Падняць на смех каго гл. падняць.

Пакаціцца (паехаць) ад (са) смеху гл. пакаціцца.

Паміраць (лопацца) са смеху гл. паміраць.

Смех бярэ — хочацца смяяцца.

Смех ды і годзе; смех сказаць — тое, што і смех (у 2 знач.).

Смеху варта — смешна.

(Як) на смех — як для насмешкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прарва́ць, ‑рву, ‑рвеш, ‑рве; ‑рвём, ‑рвяце; зак.

1. што. Разадраць, утварыўшы дзірку. Сухі корань прарваў шынель і прайшоў навылёт. Чорны.

2. безас. што. Моцным напорам прамыць дзірку ў чым‑н., разбурыць перашкоду (пра ваду). Цяпер не хапае толькі, каб прарвала плаціну, і тады паляціць усё ўніз. Броўка. // без дап. Лопнуць (аб нарыве). Нарыў прарвала.

3. што. Зламаць супраціўленне, прабіцца, прайсці праз што‑н. Прарваць фронт. Прарваць блакаду. □ Брыгада прарвала варожую абарону, глыбока ўклінілася ў размяшчэнне немцаў. Мележ.

4. што. Зрабіць радзейшым, вырваўшы частку раслін. Прарваць цукровыя буракі.

5. што. Парушыць (цішыню, маўчанне і пад.). Раптам у бакавым калідоры цішыню прарваў прарэзлівы мужчынскі крык. Новікаў.

6. безас. каго і без дап. Разм. Аб раптоўным пераходзе ад бяздзеяння ці спакойнага стану да якога‑н. інтэнсіўнага дзеяння. Нарэшце краўца прарвала: падскочыў з услончыка, насунуў аблавушку і.. рынуўся да дзвярэй. Рылько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лопаць1, лопаті ’трэснуць, рвацца, разрывацца’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Касп.), ’моцна стукаць’ (Бяльк.; беласт., варон., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.), ’біць крыламі’ (Шат.), лопацца ’трэскацца’, ’крычаць на ўсё горла пры лаянцы’ (КЭС, лаг.; рагач., жлоб., Мат. Гом.; ТСБМ, ТС, Шат.), лопнуць, лопнуті ’трэснуць, пэнкнуць, парвацца, прапасці, знікнуць’, (перан.) ’здохнуць, памерці’ (ТС, Шат., Сл. ПЗБ, сувалк., КЭС), стаўб. ’адлегчы, паменшаць (пра мароз)’ (Жд. 2), лоп! ’пра лопанне’ (мсцісл., Нар. лекс.; ТСБМ). Укр. лопати, лопатися, рус. лопать(ся), польск. крэсовае łopać, славен. lópati, макед., балг. лопам. Прасл. lopati, утворанае ад гукапераймальнага выклічніка lop! (Фасмер, 2, 519; Слаўскі, 5, 202–204). Яму адпавядае літ. lapúoti ’лопаць крыламі’, ’шлёпаць’. Параўн. таксама лапата́ць (гл.). Сюды ж лопан у фразе: лопана на яго няма ніякага! (уздз., Жд. 2).

Лопаць2 ’жэрці, прагна есці’, ’хлябтаць’ (Нас., Бяльк.). Укр. лопати, рус. лопать, чэш. ляш. łopač, славен. lópati, макед., балг. лопам. Прасл. lopati. Літ. lopóti, лат. lepêt ’тс’. Як і лопаць1, утворана ад гукапераймальнага выклічніка lop!

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хло́пнуть сов., однокр.

1. (твёрдым по твёрдому) ля́пнуць, бра́знуць, гру́кнуць;

2. (чем-л. мягким или по мягкому) ля́пнуць; (преимущественно кнутом и т. п.) ля́снуць; (преимущественно в ладоши, по воде и т. п.) пля́снуць; (преимущественно крыльями, по плечу и т. п.) ло́пнуць; (по плечу — ещё) ля́пнуць;

3. (о пробках, выстрелах и т. п.) хло́пнуць, ба́хнуць; см. хло́пать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)