Wllfahrung

f - усту́пка, зго́да, дазво́л; пабла́жка, ла́ска

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

суці́шанасць, ‑і, ж.

Стан супакою, цішыні. Мякчэе ласка. Як у сне, Суцішанасць і лёгкі солад. Як журавінка ў свежы снег, — З акна скаціўся зябкі золак. Грачанікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здаро́ўе, -я, н.

1. Правільная, нармальная дзейнасць арганізма.

Берагчы з.

Адбіцца на здароўі.

Стан здароўя.

2. Той або іншы стан арганізма.

Моцнае, слабае з.

Як з.? За ваша з. (зварот да таго, за каго паднімаюць тост). На з. (выраз добрага пажадання ў знач. калі ласка).

|| памянш.ласк. здаро́ўечка, -а, н.

Добрага Вам здароўечка (пажаданне пры развітанні або прывітанне пры сустрэчы).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

please2 [pli:z] adv.

1. калі́ ла́ска (у просьбах);

please be quiet цішэ́й, калі́ ла́ска

2. таксама yes, please (так) дзя́кую;

A cup of coffee? – (Yes) please. Кубачак кавы? – Дзякую.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

бра́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

Тое, што і брага (у 2 знач.). [Клаўдзя:] — Пасядзіце [Ігнат Андрэевіч] яшчэ, калі ласка... я вас бражкай пачастую, з мёдам... Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Казы́тка1 ’русалка’: «Казыркі маюць быць белые, як снег, паненкі і вельмі пекныя» (Федар., 1, 76, 76). Гэтая ж лексема прыводзіцца і ў Інстр. II; статус апошняй няясны, не выключана, што гэта эксцэрпцыя з Федароўскага. Да казытаць (гл.) матывацыя зразумелая: «русалкі як зловяць, так заласкочуць (заказычуць) цыцкамі».

Казы́тка2ласка, жывёла Mustela nivalis’ (Мат. Гом.). Ілюстрацыя ў слоўніку («Учора папужала маіх хлопцаў казытка, дык больш во не пойдуць па каласы», с. 194) дазваляе думаць пра магчымую сувязь з казытка©. Перанос назвы ў такім разе мог бы быць у выніку нейкай функцыянальнай субстытуцыі рэалій. Параўн. вядомы выпадак з назвай расамахі: расамаха, расамака ’нейкі невядомы звер’ і ’нейкая страшная жанчына’. Тут можна было б думаць пра адваротны перанос у выніку забыцця рэаліі ці верагодным атаясамліванні рэалій, вядома, што ласка лічылася дэманічнай істотай, якая магла прынесці шкоду свойскай жывёле, гэта дазваляе меркаваць і аб магчымым ужыванні дзеяслова казытаць у дачыненні да начных паводзін ласкі ў хляве. Калі гэта так, можна разглядаць назву казытка як самастойную. Аднак яна з’яўляецца, безумоўна, другаснай, даўні тэрмін — ’ласка, ласіца’. У сваю чаргу казытаць таксама інавацыя, ужывалася даўняе ласкатаць. Можна дапусціць, што казытка ’Mustela’ гэта калька назвы ласка, якая (пры калькаванні) была суаднесена з ласкатаць ’казытаць’. Калі ж сапраўды ёсць нейкая сувязь паміж ласка і ласкатаць. то тэрмін казытка мог быць утвораны ад казытаць паводле той самай матывацыі. Для ласка, ласіца прапанаваны былі розныя этымалагічныя версіі. Найбольш аргументаванай уяўляецца этымалогія, паводле якой назва łasica (магчыма, першасны дэмінутыў) ад *lasa; апошняе — дэрыват ад прасл. прыметніка ’назва колеру’, гл. Слаўскі, 5, 15–17, там жа літ-pa і агляд версій. Па другой версіі Трубачоў (ЭИРЯ, 2, 29–32) звязвае ласіцу, ласку з праслав. *lastaf *lastovica ’ластаўка’, якое суадносіцца з ласка ’любоў, пяшчота і інш.’ Таксама і Слаўскі (там жа) мяркуе, што ў паўн.-слав. мовах магло адбыцца другаснае збліжэнне (у выніку народнай этымалогіі) з *lasli() ці, можа, */as*ö (лакамы, ласы); раней Растафіньскі (на падставе цікавых назіранняў над паводзінамі ласкі) і Брукнер звязвалі з прасл. *lasiti(). Відавочна, што матывацыя такога тыпу (ласка: якая лавіцца) не падыходзіць для тлумачэння казытка, магчыма, толькі падкрэсліваецца невыпадковасць суаднесенасці казытка (як калькі) з гукавым комплексам ласк‑. Паўн.-слав. *laskotatit як аб гэтым мяркуе Слаўскі (5, 28), магчыма, з’яўляецца інтэнсівам ад прасл. *laskati, аднак не выключана, што суадносіцца з lъзкъЛай ’казытаць’. Таму цяжка меркаваць аб яўнай суаднесенасці назвы ласка ’Mustela’ і ласкатаць. Хутчэй за ўсё тут разам уплывалі і падабенства гукаў і народная этымалогія, і казытка. як калька ласка, абумоўлена шэрагам розных фактараў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пяшчо́та ж.

1. не́га;

жыць у ~чо́це — жить в не́ге;

2. (ласка) не́жность;

мацяры́нская п. — матери́нская не́жность

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

старшыні́ха, ‑і, ДМ ‑нісе, ж.

Разм. Жонка старшыні. [Лена:] — Скажыце, калі ласка, ці яшчэ старшыні не было? — Не. Сёння ў яго раённае начальства. Дык у канторы, — адказала старшыніха. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

unction [ˈʌŋkʃn] n.

1. eccl. пама́занне; мі́ра для пама́зання

2. relig. бо́ская ла́ска, суцяшэ́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

if you please

калі́ хо́чаш, як твая́ ла́ска

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)