карэ́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Спрадвечны, пастаянны (пра жыхароў пэўнай тэрыторыі, прадстаўнікоў пэўнага асяроддзя). Карэннае насельніцтва. Карэнны жыхар Беларусі. □ — Я карэнны ленінградзец. І трэба ж так стацца: у дзяцінстве я ніколі не быў у вёсцы. Васілевіч.

2. Які датычыцца асноў чаго‑н., істотны, радыкальны. Карэнныя змены. Карэннае пытанне. Карэнныя інтарэсы народа.

3. Які мае адносіны да кораня слова; каранёвы. Карэнная частка слова. Карэнная галосная.

•••

Карэнныя зубы гл. зуб.

Карэнным чынам гл. чын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БУШМЕ́НЫ (галанд. bosjesman літар. лясны чалавек),

народ, карэннае насельніцтва Паўд. і Усх. Афрыкі. Качуюць у пустынях Калахары, Наміб і суседніх раёнах, куды выцеснены ў 16—19 ст. народамі банту. Каля 75 тыс. чал. (1983). Адносяцца да бушменскай расы. Карыстаюцца бушменскімі мовамі. Захоўваюць традыц. вераванні.

т. 3, с. 367

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Мя́ліва ’матэрыял, падрыхтаваны да мяцця’ (Нас.). Да мяць (гл.). Карэннае ‑л‑ можна, відаць, растлумачыць уплывам мя́ла, мя́ліца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

grndlegend a асно́ўны, прынцыпо́вы;

die ~e Frge карэ́ннае [грунто́ўнае] пыта́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

БА́НТУ,

група народаў у Цэнтр. і Паўд. Афрыцы (буйнейшыя — руанда, макуа, шона, конга, малаві, рундзі, зулу і інш.). Больш за 150 млн. чал. (1987). Гавораць на мовах групы банту. Шырока рассяліліся (з 1-га тыс. да нашай эры да 19 ст.), асімілюючы карэннае насельніцтва (пігмеяў і інш.).

т. 2, с. 283

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Месёнчны ’месячны’ (віл., Сл. ПЗБ). З польск. miesięczny ’тс’ (Мацкевіч, там жа, 3, 59). Карэннае ‑ё‑ з польск. miesiąc [mʼesionc] ’месяц’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Морзы ’твар, нос і губы’ (Нас.). Балтызм. Параўн. літ. mùrza ’рот’, ’твар’. Карэннае ‑о‑ пад уплывам семантычна блізкай лексемы морда.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

памо́ры, ‑аў; адз. памор, ‑а, м.; паморка, ‑і, ДМ ‑рцы; мн. паморкі, ‑рак; ж.

Карэннае рускае насельніцтва памор’я — узбярэжжа Белага мора і Ледавітага акіяна. [Сушылаў] з архангельскіх памораў, але не рыбак, а паляўнічы. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лагу́ха, логуха ’лежань’ (пін., Нар. лекс.). Ад ⁺лога (як соня, хода) і экспрэсіўнага суф. ‑их‑а. Да лажыць (гл.). Карэннае ‑о‑ з ‑а‑ (выраўноўванне да палескага окання).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мялён ’млён’ (Гарэц., Др.-Падб., Касп., Сл. ПЗБ), міёр. ’чалавек, які многа есць’ (З нар. сл.), валож. ’балбатун’ (Сл. ПЗБ). Да млён (гл.). Карэннае ‑я‑ другаснае (пад уплывам меле, мелюць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)