КАРЭ́ННАЕ НАСЕ́ЛЬНІЦТВА,

этнічныя супольнасці, якія сфарміраваліся на пэўнай тэрыторыі (гл. Абарыгены) ці насяляюць гэтую тэрыторыю на працягу многіх пакаленняў і звязаны з ёй трывалымі эканам., сац., культ. і інш. адносінамі. Фарміруецца на працягу многіх соцень гадоў. Блізкае паняцце — аўтахтоннае (спрадвечнае) насельніцтва. Беларусы — К.н. Беларусі.

т. 8, с. 126

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРЭ́ННАЕ РАДО́ВІШЧА,

паклады карысных выкапняў у карэнных горных пародах, якія не падвергліся прыроднаму мех. разбурэнню або хім. раскладанню (напр., пласты каменнага вугалю і фасфарытаў, штокі выкапнёвых солей, рудныя жылы). На Беларусі да К.р. адносяцца пласты калійнай і каменнай солей, выкапнёвых вуглёў, паклады торфу і інш. Гл. таксама Россыпныя радовішчы.

т. 8, с. 126

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

карэ́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. карэ́нны карэ́нная карэ́ннае карэ́нныя
Р. карэ́ннага карэ́ннай
карэ́ннае
карэ́ннага карэ́нных
Д. карэ́ннаму карэ́ннай карэ́ннаму карэ́нным
В. карэ́нны (неадуш.)
карэ́ннага (адуш.)
карэ́нную карэ́ннае карэ́нныя (неадуш.)
карэ́нных (адуш.)
Т. карэ́нным карэ́ннай
карэ́ннаю
карэ́нным карэ́ннымі
М. карэ́нным карэ́ннай карэ́нным карэ́нных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

тыбе́тцы, -аў, адз. тыбе́цец, -бе́тца, м.

Карэннае насельніцтва Тыбета.

|| ж. тыбе́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. тыбе́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мардва́, ‑ы, ж., зб.

Карэннае насельніцтва Мардоўскай АССР.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

алта́йцы, -аў, адз.а́ец, -та́йца, м.

Карэннае насельніцтва Рэспублікі Алтай (у складзе Расійскай Федэрацыі).

|| ж. алта́йка, -і, ДМ -йцы, мн. -і, -та́ек.

|| прым. алта́йскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кара́кі, -аў, адз. кара́к, -а, м.

Народнасць, якая складае асноўнае карэннае насельніцтва Камчацкага краю.

|| ж. кара́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

|| прым. кара́кскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папуа́сы, -аў, адз. -пуа́с, -а, м.

Карэннае насельніцтва Новай Гвінеі і некаторых астравоў Меланезіі.

|| ж. папуа́ска, -і, ДМ -а́сцы, мн. -і, -сак.

|| прым. папуа́скі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

алеу́ты, -аў, адз. алеу́т, -а, М -у́це, м.

Паўночная народнасць, карэннае насельніцтва Алеуцкіх і Камандорскіх астравоў.

|| ж. алеу́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. алеу́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кіргі́зы, -аў, адз. -гіз, -а, м.

Народ цюркскай моўнай групы, які складае карэннае насельніцтва Рэспублікі Кыргызстан.

|| ж. кіргі́зка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак.

|| прым. кіргі́зскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)