расійскі акцёр. Нар.арт.СССР (1976). Скончыў Тэатр. вучылішча імя М.Шчукіна (1952). Працуе ў Маскоўскім т-ры імя Я.Вахтангава. Яго мастацтва вызначаецца лёгкасцю ігры, псіхалагізмам, стрыманай эмацыянальнасцю, артыстызмам, дакладным пачуццём стылю і жанру твора, арыстакратычнасцю. Сярод роляў: Гарацыо («Гамлет» У.Шэкспіра), Маёр («Дамы і гусары» А.Фрэдры), Панталоне («Прынцэса Турандот» К.Гоцы), Рыкарда, Каладжэра ды Спелта («Філумена Мартурана», «Вялікая магія» Э.Дэ Філіпа), Балангброк («Шклянка вады» Э.Скрыба), Кларк («Вясёлыя хлопцы» Н.Саймана), Моцарт («Маленькія трагедыі» А.Пушкіна), Карэнін («Жывы труп» Л.Талстога), Глумаў, Дудукін («На ўсякага мудраца хапае прастаты», «Без віны вінаватыя» А.Астроўскага), Чэхаў («Насмешлівае маё шчасце» Л.Малюгіна), Казанова сямідзесяці трох гадоў («Тры ўзросты Казановы» паводле п’ес М.Цвятаевай), Богаяўленскі («Кабанчык» В.Розава) і інш. З 1956 здымаецца ў кіно: князь Мышкін («Ідыёт», 1958), паручнік Ржэўскі («Гусарская балада», 1962), Сціва Аблонскі («Ганна Карэніна», 1968), домакіраўнік Бунша і цар Іван Грозны («Іван Васілевіч мяняе прафесію», 1973), Бруханаў («Любоў зямная», 1975; «Лёс», 1978), Іпаліт («Іронія лёсу, альбо З лёгкай парай», тэлефільм, 1975). Сярод інш. фільмаў: «Ідэальны муж», «Карнавал», «Небяспечны паварот» (тэлефільм), «Зладзейка» і інш.Дзярж. прэміі Расіі 1970, 1994. Дзярж. прэмія СССР 1979.
Літ.:
Рыбаков Ю. Ю.Яковлев // Труд актера. М., 1974. Вып. 21.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
раўні́на, ‑ы, ж.
Роўная, без гор, вялікіх узгоркаў і значных паніжэнняў зямная паверхня. З раўніны рускай цераз Беларусь Ідзе Дняпро да мора, да Украіны.Зарыцкі.На сотні вёрст перада мной Кавыльная раўніна.Танк.Расступіліся бярозы, і перад вачыма распасцерлася шэра-зялёная раўніна.Шашкоў.// Пра водную паверхню вялікіх памераў. Азёрная раўніна.
раўніна́, ‑ы, ж.
Роўнае месца, роўнядзь. Поле сонцам скрозь заліта, — Шырыня, раўніна!Колас.//чаго або якая. Роўная паверхня чаго‑н. [Якуб] не раз абводзіў вачыма раўніну Жагулавага поля.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зямны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да Зямлі 1 (у 1 знач.). Зямная кара. Зямное ядро. Зямная вось. Зямны магнетызм.
2. Звязаны з жыццём і дзейнасцю чалавека. Зямныя турботы. □ Настане хвіліна — І хопіць дабра мне зямнога, Ад родных і блізкіх Вазьму ў падарунак нямнога.Тарас.//перан. Звычайны, просты, у параўнанні з кім‑, чым‑н. ідэальным, узвышаным. Прыродна здаровым, зямным сваім розумам пан Даніла быў цвёрда перакананы, што свет не стаіць на месцы, што ёсць у ім і стаячая вада і плынь.Караткевіч.Ты сэрца маё ўсхвалявала, Як першая краска вясной, Цнатлівасцю мілай, зямной Ты сэрца, маё ўсхвалявала.Гілевіч.
3. Які мае адносіны да зямлі 1 (у 3 знач.). Бярэзнік беластволы пад зарой Звініць, умыты чыстаю расой, Пакуль карэнні п’юць зямныя сокі.Бялевіч.
4. Які мае адносіны да зямлі 1 (у 2 знач.); проціл. паветраны, водны. — Усё ж на зямлі спакайней, утульней, чымся там, у завоблачных вышынях. Што ні кажы, а я аддаю перавагу звычайнаму зямному транспарту.Лынькоў.
•••
Зямны магнетызмгл. магнетызм.
Зямны паклонгл. паклон.
Рай зямныгл. рай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паве́рхняж.Óberfläche f -, -n, Fläche f;
зямна́я паве́рхняÉrdoberfläche f -;
паве́рхня вады́ Wásserspiegel m -s;
падыма́цца на паве́рхню an die Óberfläche dríngen*;
трыма́цца на паве́рхні sich über Wásser hálten*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Раўні́на ’роўная, без гор, пагоркаў і паніжэнняў зямная паверхня’, ’роўнае месца, роўнядзь, роўнае поле’ (ТСБМ, Ласт., Сл. ПЗБ, Сцяшк.), раўніна́ ’тс’ (ваўкав., Сл. ПЗБ; ашм., Стан.), роўніна́ ’нешта выключна роўнае; роўная мясцовасць, роўнядзь’ (ТС); ст.-бел.ровнина (1616 г., Карскі, 1, 415). Параўн. укр.рівнина́ ’тс’, рус.равни́на (з ц.-слав.) ’тс’, польск.równina ’тс’, серб.-харв.равнѝна ’тс’, славен.ravnína ’тс’, балг.равнина́, ц.-слав.равьнина ’тс’. Дэрыват ад прасл.*orvьnъ са значэннем ’роўны’ (гл. роўны) з далейшым утварэннем пры дапамозе суф. ‑in(a) са значэннем ’месца, прастора’, падобна як цесны — цясніна і інш. (БЕР, 6, 140). Меркаванні пра запазычанне гл. Кохман, Зб. Бархудараву, 160.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
skorupa
ж.
1. шкарлупіна;
skorupa orzecha — шкарлупіна арэха;
2. панцыр;
skorupa żółwia — панцыр чарапахі;
3. чарапок;
4. кара;
skorupa ziemska — зямная кара
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
шыр, ‑ы, ж.
1. Шырыня, вялікія памеры ў шырыню. Крок у шыр, два крокі ўдоўж — усяе хады.Дзяргай.За лясамі, за іх палякамі — Ветраны, на ўсю шыр, прагон.Камейша.
2. Шырокая прастора. Не абняць, не змерыць вокам Шыр палёў і неба сінь.Хведаровіч.Прылад нямала змайстравана, Якімі вымеран сусвет: Зямная шыр, глыб акіяна, Шляхі да зор і да планет.Непачаловіч.Слава ж табе, маладая дзяржава, Слава на ўсю неабдымную шыр.Глебка.
3. Тое, што і шырыня (у 3 знач.). Разгарні ты, люд рабочы, Сілу, волю ва ўсю шыр.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кара́ж.біял. Rínde f -, -n; Krúste f -, -n; Bórke f -, -n (у дрэў);
здыма́ць кару́ з дрэ́ваéinen Stamm entrínden;
зямна́я кара́геал.Érdrinde f, Érdkruste f;
кара́ галаўно́га мо́згуанат. Hírnrinde f
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)