РАЗА́НАЎ Аляксей Канстанцінавіч (27.2.1920, в.Вял. Качатоўка Такароўскага р-на Тамбоўскай вобл., Расія — 1.8.1992),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Двойчы Герой Сав. Саюза (1943, 1945). Ген.-маёр авіяцыі (1970). Скончыў Барысаглебскую авіяц. школу пілотаў імя В.П.Чкалава (1939), Ваен. акадэмію Генштаба (1958). У Чырв. Арміі з 1939. У Вял.Айч. вайну лётчык-знішчальнік, у 1942—44 камандзір эскадрыллі, у 1944—45 нам. камандзіра авіяц. палка на Паўд.-Зах., Цэнтр., Бранскім, Сталінградскім, Паўд., Паўн.-Каўказскім, 2-м Прыбалтыйскім франтах. Зрабіў 509 баявых вылетаў, збіў асабіста 16, у групавых баях 31 самалёт праціўніка. Пасля вайны на адказных пасадах у Сав. Арміі.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
МІКАЯ́Н Арцём Іванавіч (5.8.1905, с. Санаін Туманянскага р-на, Арменія — 9.12.1970),
савецкі авіяканструктар. Брат А.І.Мікаяна. Акад.АНСССР (1968). Д-ртэхн.н. (1959). Ген.-палкоўнік інж.-тэхн. службы (1967). Двойчы Герой Сац. Працы (1956, 1957). Скончыў Ваен.-паветр. акадэмію імя М.Я.Жукоўскага (1936). З 1940 гал. канструктар доследнага канструктарскага бюро па самалётабудаванні, з 1956 ген. канструктар. У 1940 пад кіраўніцтвам М. (разам з М.І.Гурэвічам) спраектаваны знішчальнік МіГ-1, мадыфікаваны варыянт якога (МіГ-3) шырока выкарыстоўваўся ў Вял.Айч. вайну. Стварыў шэраг звышгукавых рэактыўных знішчальнікаў, у т. л. МіГ-21, -23, -29. На рэактыўным самалёце Е-266 яго канструкцыі ўстаноўлена некалькі сусв. рэкордаў. Ленінская прэмія 1962. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1947, 1948, 1949, 1952, 1953.
Літ.:
Арзуманян А.М. Генеральный конструктор А.И.Микоян. М., 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРАЗНЯ́К Аляксандр Якаўлевіч (29.12.1912, с. Баяркіна Маскоўскай вобл. — 7.7.1974),
савецкі авіяканструктар; адзін са стваральнікаў сав. рэактыўнай авіяцыі і крылатых ракет. Д-ртэхн.н. (1968). Засл. дз. нав. і тэхн. РСФСР (1973). Скончыў Маскоўскі авіяц.ін-т (1938). З 1943 на кіруючых пасадах у спец.НДІ і КБ. У 1941 сумесна з А.М.Ісаевым (гл. Дадатак) сканструяваў першы сав.знішчальнік БІ-1 з вадкасна-рэактыўным рухавіком. У 1950—70-я г. пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле створана і перададзена ў серыйную вытв-сць сям’я крылатых ракет розных класаў і тыпаў базіравання для марской і далёкалётнай авіяцыі. Ленінская прэмія 1961. Дзярж. прэмія СССР 1970. Яго бюст устаноўлены ў г. Дубна (Расія), імем Б. названы пік на Зах. Паміры.
Літ.:
А.Я.Березняк. Жизнь и деятельность. Дубна, 2002.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́КАЎЛЕЎ Аляксандр Сяргеевіч (1.4.1906, Масква — 22.8.1989),
расійскі авіяканструктар. Акад.Рас.АН (1976; чл.-кар. 1943). Ген.-палкоўнік інж.-тэхн. службы (1946). Двойчы Герой Сац. Працы (1940, 1957). Скончыў Ваен.-паветр.інж. акадэмію імя Жукоўскага (1931). З 1934 галоўны, з 1957 ген. канструктар доследнага канструктарскага бюро. Адначасова ў 1940—46 нам. наркома авіяц. прам-сці. Стварыў шэраг канструкцый самалётаў і верталётаў (вучэбныя, баявыя поршневыя, рэактыўныя знішчальнікі, знішчальнікі-пераймальнікі, пасажырскія і інш.). Знішчальнікі Як-1, Як-3, Як-9 і інш. самалёты шырока выкарыстоўваліся на франтах Вял.Айч. вайны. Пад яго кіраўніцтвам створаны першы сав. рэактыўны знішчальнік Як-15, верталёт Як-24 («лятаючы вагон»), на якім устаноўлена некалькі міжнар. рэкордаў грузападымальнасці; рэактыўныя пасаж. самалёты Як-40, Як-42, вучэбна-трэніровачныя Як-18, Як-50 і інш. Ленінская прэмія 1972. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1942, 1943, 1946, 1947, 1948, 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Партызанская група «Артур», гл. «Артур»
- » - «Багатыры», гл. «Багатыры»
- » - «Бура», гл. «Бура»
- » - «Бывалыя», гл. «Бывалыя»
- » - «Дружба», гл. «Дружба»
- » - «Заходнія», гл. «Заходнія»
- » - «Знішчальнік», гл. «Знішчальнік»
- » - «Іскра», гл. «Іскра»
- » - «Мядзведзева», гл. «Мядзведзева»
- » - «Родныя», гл. Родныя
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
лётчыкм. Pilót m -en, -en, Flíeger m -s, -;
вайск.лётчык-знішча́льнік Jágdflieger m;
лётчык-выпрабава́льнік Téstpilot m, Éinflieger m;
лётчык-касмана́ўт Kosmonáut m -en, -en
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ЧКА́ЛАЎ Валерый Паўлавіч (2.2.1904, с. Васілёва, цяпер г. Чкалаўск Ніжагародскай вобл., Расія — 15.12.1938),
лётчык-выпрабавальнік, камбрыг (1938). Герой Сав. Саюза (1936). Вучыўся ў тэхн. вучылішчы ў г. Чарапавец (1915—18). Скончыў ваен.-авіяц. школы ў Барысаглебску (1923), Маскве і Серпухаве (абедзве ў 1924). З 1924 ваен. лётчык-знішчальнік, з 1928 лётчык-інструктар Ленінградскага авіяклуба, у 1930—38 (з перапынкамі) лётчык-выпрабавальнік Навук.-выпрабавальнага ін-та ВПС і шэрагу авіязаводаў. Майстар вышэйшага пілатажу, у якім распрацаваў і ўкараніў новыя фігуры — узыходзячы штопар і запаволеная «бочка». На самалёце АНТ-25 экіпаж у складзе Ч. (камандзір), Г.П.Байдукова (2-і пілот) і А.В.Белякова (штурман) упершыню ў свеце здзейсніў звышдалёкія беспасадачныя пералёты Масква—Петрапаўлаўск-Камчацкі—в-аў Уд (цяпер в-аў Чкалаў) у Ахоцкім м. (22—23.7.1936, 9374 км за 56 гадз 20 мін) і Масква—Паўн. Полюс—Ванкувер у ЗША (18—20.6.1937, 8504 км за 63 гадз 16 мін). Карыстаўся папулярнасцю ў СССР і свеце. Загінуў пры выпрабаванні новага самалёта-знішчальніка. Яго імем названы населеныя пункты, вуліцы, школы, у т. л. на Беларусі; у гады Вял.Айч. вайны імя Ч. насілі 2 брыгады і больш за 20 атрадаў бел. партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
узвы́ць, ‑выю, ‑выеш, ‑вые; зак.
Разм. Нечакана завыць, пачаць выць (пра жывёл). / Пра плач, крык чалавека. [Малады чалавек] адпіхнуў Косцю набок. — Я цябе зараз!.. — узвыў Шмыг, узняў угору кулак.Мыслівец./ Пра вецер, матор і пад. Узвыла паветра пад гарачым свістам снарадаў.Лынькоў.Узвыў рухавік, і серабрысты знішчальнік камандзіра палка памчаўся на старт і з ходу пайшоў на ўзлёт.Алешка.//перан. Прыйсці ў стан адчаю, жаху. У павеце падпалена некалькі памешчыцкіх маёнткаў і асадніцкіх фальваркаў .. Памешчыкі .. узвылі. Дамагаліся ад стар[а]сты паслаць усе сілы, якія ёсць, на ратаванне маёнткаў.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)