МІКАЯ́Н (Арцём Іванавіч) (5.8.1905, с. Санаін Туманянскага р-на, Арменія — 9.12.1970),

савецкі авіяканструктар. Брат А.І.Мікаяна. Акад. АН СССР (1968). Д-р тэхн. н. (1959). Ген.-палкоўнік інж.-тэхн. службы (1967). Двойчы Герой Сац. Працы (1956, 1957). Скончыў Ваен.-паветр. акадэмію імя М.Я.Жукоўскага (1936). З 1940 гал. канструктар доследнага канструктарскага бюро па самалётабудаванні, з 1956 ген. канструктар. У 1940 пад кіраўніцтвам М. (разам з М.І.Гурэвічам) спраектаваны знішчальнік МіГ-1, мадыфікаваны варыянт якога (МіГ-3) шырока выкарыстоўваўся ў Вял. Айч. вайну. Стварыў шэраг звышгукавых рэактыўных знішчальнікаў, у т.л. МіГ-21, -23, -29. На рэактыўным самалёце Е-266 яго канструкцыі ўстаноўлена некалькі сусв. рэкордаў. Ленінская прэмія 1962. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1947, 1948, 1949, 1952, 1953.

Літ.: Арзуманян А.М. Генеральный конструктор А.И.Микоян. М., 1961.

А.І.Мікаян.

т. 10, с. 354

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)