знішча́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. каго-што. Той, хто знішчае каго-, што-н.

З. грызуноў.

2. Баявы самалёт для знішчэння авіяцыі праціўніка.

3. Лётчык знішчальнай авіяцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

знішча́льнік

‘самалёт’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. знішча́льнік знішча́льнікі
Р. знішча́льніка знішча́льнікаў
Д. знішча́льніку знішча́льнікам
В. знішча́льнік знішча́льнікі
Т. знішча́льнікам знішча́льнікамі
М. знішча́льніку знішча́льніках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

знішча́льнік

‘асоба’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. знішча́льнік знішча́льнікі
Р. знішча́льніка знішча́льнікаў
Д. знішча́льніку знішча́льнікам
В. знішча́льніка знішча́льнікаў
Т. знішча́льнікам знішча́льнікамі
М. знішча́льніку знішча́льніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

знішча́льнік м., в разн. знач. истреби́тель;

з. та́нкаў — истреби́тель та́нков;

з. пацуко́ў — истреби́тель крыс;

звяно́ ~каў — звено́ истреби́телей

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

знішча́льнік, ‑а, м.

1. Той, хто знішчае каго‑, што‑н. Знішчальнік гадзюк. Знішчальнік танкаў.

2. Баявы самалёт, прызначаны для знішчэння авіяцыі праціўніка ў паветраным баі. Неба поўнілася рокітам матораў. Адны знішчальнікі прызямляліся, другія ўзнімаліся ў паветра. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ястрабо́к, -бка́, мн. -бкі́, -бко́ў, м.

1. Маленькі ястраб.

2. Савецкі самалёт-знішчальнік (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уничтожи́тель разг. знішча́льнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ястрабо́к

‘самалёт-знішчальнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ястрабо́к ястрабкі́
Р. ястрабка́ ястрабко́ў
Д. ястрабку́ ястрабка́м
В. ястрабо́к ястрабкі́
Т. ястрабко́м ястрабка́мі
М. ястрабку́ ястрабка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

знішча́льніца, ‑ы, ж.

Жан. да знішчальнік (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

истреби́тель в разн. знач. знішча́льнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)