ЖЫ́ЎКАЎ Тодар Хрыстаў (н. 7.9.1911, с. Правец Сафійскай акр., Балгарыя),
палітычны і дзярж. дзеяч Балгарыі. Герой Сац. ПрацыНар. Рэспублікі Балгарыі (1961), двойчы Герой НРБ (1971, 1981), Герой Сав. Саюза (1977). З 1932 чл. Балгарскай камуніст. партыі (БКП). Адзін з кіраўнікоў Вераснёўскага народнага ўзброенага паўстання 1944 у Балгарыі. З 1945 канд., з 1948 чл.ЦК БКП. У 1948—49 1-ы сакратар Сафійскага гаркома БКП, з 1950 сакратар, з 1951 чл. Палітбюро ЦК БКП. Ген. сакратар (у 1954—81 1-ы сакратар) ЦК БКП, адначасова старшыня Савета Міністраў НРБ (1962—71). З 1971 старшыня Дзярж. савета НРБ. У снеж. 1989 выключаны з БКП і зняты з усіх пасад. У 1994 асуджаны на 7 гадоў зняволення па абвінавачанні ў растраце дзярж. сродкаў, знаходзіўся пад хатнім арыштам; у 1996 апраўданы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАТУ́Н Антон Мартынавіч (13.11.1896, в. Амлынцы Нясвіжскага р-на Мінскай вобл. — 1938),
дзяржаўны і парт. дзеяч БССР. Акадэмік АНБССР (1931). Вучыўся ў Нясвіжскім гар. вучылішчы. Удзельнік 1-й сусв. і грамадз. войнаў. У 1920—27 на парт. і сав. рабоце ў Мазыры, Барысаве, Слуцку. З 1927 старшыня Цэнтр. праўлення прафсаюза працаўнікоў асветы БССР і рэдактар час. «Прафесійны рух Беларусі». У 1929—33 нарком асветы БССР, 7.3.1933 зняты з пасады. З 1933 на парт. рабоце ў Зах. Сібіры. Чл.ЦККП(б)Б у 1927—33. Чл.ЦВКБССР у 1927—33, Прэзідыума ЦВК у 1931—33. Неабгрунтавана асуджаны ў 1937. Рэабілітаваны ў 1957.
Тв.:
Нацыянальна-культурнае будаўніцтва ў БССР. Мн., 1930;
За культурную рэвалюцыю. Мн., 1931;
Итоги культурного строительства в БССР за 10 лет. М.; Л.;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СВЯ́ТА»,
бел.дзярж. ансамбль нар. музыкі. Створаны ў 1984 пры Бел. філармоніі. Арганізатар і маст. кіраўнік В.Купрыяненка, з 2001 — А.Кашталапаў. Уключае інстр. ансамбль (10 музыкантаў), вак. (4 спевакі) і танц. (4 выканаўцы) групы. У рэпертуары аўтэнтычныя і апрацаваныя бел.нар. песні і танцы, музыка і абрады з розных рэгіёнаў Беларусі, у т. л. «Цячэ вада ў ярок», «Ой, у полі крыніца», «Пасею гурочкі», віцебская і лядзецкая полькі, вак.-харэаграфічныя замалёўкі «Каханачка», «Лысы», вак.-інстр. кампазіцыя «Вяселле Магілёўшчыны і Палесся». Сярод выкарыстоўваемых бел.нар. інструментаў цымбалы, жалейка, акарына, колавая ліра, басэтля, саломка, дуда і інш. Лаўрэат Міжнар.маст. фестывалю садружнасці краін у Паўн. Карэі (г. Пхеньян, 1992). Пра «С.» знятыаднайм. кінафільм (1988). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЎРУКО́Ў Мікалай Іванавіч (н. 28.6.1947, г. Дальні, Кітай),
бел. баяніст, педагог. Засл. арт. Беларусі (1983). Праф. (1990). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1971). З 1966 выкладчык муз. школы ў Ленінградзе, з 1972 — Мінскага муз. вучылішча імя М.Глінкі, з 1973 саліст Бел. філармоніі, адначасова выкладчык Бел. акадэміі музыкі (з 1981 заг. кафедры). Яго выканальніцкі стыль адметны глыбокім пранікненнем у аўтарскую задуму, віртуозным валоданнем інструментам, раскрываючы яго тэхн. і тэмбравыя магчымасці. У рэпертуары творы кампазітараў-класікаў (у пералажэннях) і сучасных аўтараў, у т. л.бел. Я.Глебава, В.Войціка, В.Іванова, В.Помазава, Л.Шлег і інш. Лаўрэат Міжнар. конкурсу баяністаў у ГДР (1971). Пра творчасць С. зняты тэлефільм «Іграе Мікола Сеўрукоў». Сярод вучняў Б.Біёчыч, Г.Вінаградскі, І.Квашэвіч, А.Мацкевіч, Н.Слюсар, Ю.Тарасёнак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАШЧО́Ў Якаў Аляксандравіч (24.12.1885, С.-Пецярбург — 11.1.1929),
расійскі ваенны дзеяч. Ген.-лейт. (1920). Скончыў Акадэмію Генштаба (1911). Удзельнік 1-й сусв. вайны 1914—18. У грамадз. вайну 1918—20 у добраахвотніцкай арміі А.І.Дзянікіна камандаваў брыгадай, Чэчэнскай коннай дывізіяй, дзейнічаў супраць войск Н.І.Махно. Са снеж. 1919 камандзір 2-га армейскага корпуса, кіраваў абаронай Крыма (студз.—крас. 1920). У жн. 1920 з-за рознагалоссяў з П.М.Урангелем зняты з пасады камандзіра корпуса. Пасля эвакуацыі ў Турцыю белагвардзейскіх войск выступіў у друку супраць Урангеля, паводле загаду якога асуджаны і разжалаваны ў радавыя. Увосень 1921 з дазволу сав. ўрада з групай афіцэраў вярнуўся ў Сав. Расію, амнісціраваны. Служыў у Чырв. Арміі. Правобраз генерала Хлудава ў п’есе М.Булгакава «Бег».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАФА́НІК Васіль Сямёнавіч (14.5.1871, с. Русаў Снятынскага р-на Івана-Франкоўскай вобл., Украіна — 7.12.1936),
украінскі пісьменнік. Вучыўся ў Кракаўскім ун-це (1892—1900). Друкаваўся з 1897. Майстар псіхал. навелы: зб-кі «Сіняя кніжачка» (1899), «Каменны крыж» (1900), «Дарога» (1901), «Маё слова» (1905), у якіх адлюстраваў жыццё і побыт зах.-ўкр. сялянства. У зб-ках «Ваенныя страты», «Morituri» (абодва 1925), «Зямля» (1926); «Дурныя бабы» (1928), «У нас усё свята» (1933) паказаў антынар. сутнасць імперыялістычнай вайны, абуджэнне нац. самасвядомасці, пратэст супраць прыгнёту. Паводле навел С. знятымаст. фільм «Каменны крыж» (1968). На бел. мову асобныя творы С. пераклалі М.Багдановіч, Р.Зямкевіч, Я.Саламевіч, К.Чорны.
Тв.:
Твори. Київ, 1964;
Бел. лер. — [Навелы] // Полымя. 1971. № 5;Рус.пер. — Избранное. М., 1971.
Літ.:
Лесин В.М. Василь Стефаник — майстер новели. Київ, 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУЛЕЙМЕ́НАЎ Алжас Амаравіч (н. 18.5.1936, г. Алматы, Казахстан),
казахскі пісьменнік. Скончыў Казахскі ун-т (1959) і Літ.ін-т імя М.Горкага ў Маскве (1961). Друкуецца з 1959. Піша на рус. мове. Аўтар зб-каў вершаў «Аргамакі» (1961), «Сонечныя ночы» (1962), «Ноч-парыжанка» (1963), «Добры час усходу» (1964), «Год малпы» (1967), «Гліняная кніга» (1969), «Кожны дзень — раніца», «Паўтараючы ў поўдзень» (абодва 1973), «Круглая зорка» (1975), «Вызначэнне берага» (1976), зб. вершаў і прозы «Над белымі рэкамі» (1970), кн. нарысаў «Аз і я» (1975), даследаванняў «Мова пісьма» (2000), «Усмешка Бога» (2001). Творчасць вызначаецца складанасцю паэт. асацыяцый, філасафічнасцю, публіцыстычнасцю. Паводле сцэнарыяў С. зняты фільмы «Зямля бацькоў» (1966), «Сіні маршрут» (1968). На бел. мову асобныя яго вершы пераклаў Р.Барадулін.
Літ.:
Каратаев М. Дым отечества // Каратаев М. Мировоззрение и мастерство. Алма-Ата, 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНУШЭ́ВІЧ Нічыпар Тодаравіч (14.11.1900, г. Капыль Мінскай вобл. — 18.2.1967),
бел.паэт. Брат М.Хведаровіча. Скончыў БДУ (1928). У 1917—20 настаўнічаў. У 1924—29 працаваў у газ. «Савецкая Беларусь». У 1930 рэпрэсіраваны, у 1931 сасланы на 5 гадоў у г. Вятка, працаваў у газ. «Вятская правда». У 1935 абвінавачанні зняты, рэабілітаваны ў 1960. З 1935 настаўнічаў у Маскве, з 1941 працаваў у Цюмені ў газ. «Тюменская правда». З 1947 у Мінску, працаваў у Дзярж. выд-ве Беларусі, на Бел. тэлебачанні і інш. Друкаваўся з 1923. Чл. літаб’яднання «Маладняк». У кнігах паэзіі «Дзіва» (1927), «Нясу надзею» (1962), «Гаворка дум» (1966) роздум над месцам чалавека на зямлі, тэма прыроды. Аўтар п’ес, кінааповесці. Перакладаў на бел. мову творы рус., укр. і інш. паэтаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЖА́О ЦЗЫЯ́Н (н. 17.10.1919, Пав. Хуа, прав. Хунань, Кітай),
кітайскі паліт. і дзярж. дзеяч. З 1950 па адказных пасадах у Паўд.-кіт. бюро ЦККамуніст. партыі Кітая (КПК).З 1965 1-ы сакратар Гуандунскага правінцыяльнага к-таКПК. У час «культурнай рэвалюцыі» пацярпеў ад парт. чысткі і накіраваны па «перавыхаванне» ў вёску (1967—71); з 1971 зноў на парт. рабоце, у 1975 рэабілітаваны, з 1975 1-ы сакратар Сычуаньскага правінцыяльнага к-таКПК, набыў вядомасць эканам. рэформамі ў сельскай гаспадарцы. Чл. Палітбюро (1979—89), Пастаяннага к-та Палітбюро (1980—89) ЦККПК. У 1980—88 старшыня Дзярж. савета Кітая. З ліст. 1987 ген. сакратар ЦККПК. Садзейнічаў паляпшэнню адносін з СССР. У чэрв. 1989 зняты з усіх пасад за няздольнасць спыніць студэнцкія выступленні ў Пекіне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРОТКАМЕТРА́ЖНЫ ФІЛЬМ,
кінафільм, у якім не больш 4—5 частак (1200—1500 м, 40—50 мін экраннага часу). У першыя гады існавання кінематографа ўсе фільмы былі кароткаметражныя. Паступова К.ф. пачаў развівацца як самаст. форма кінамастацтва. Вылучаюцца дакумент. (хроніка, кінанарысы і інш.), навукова-папулярныя (у т. л. вучэбныя фільмы і фільмы-лекцыі), мультыплікацыйныя і маст. К.ф.
Іх жанравы і тэматычны дыяпазон — ад кінафельетона, кінаказкі і кінанавелы да кінарэкламы і кінаплаката. Асаблівасці драматургічнай пабудовы — дакладнасць задумы, яснасць, лаканізм. Практыкуецца выпуск спец. кінапраграм, якія складаюцца з 3—4 К.ф. Першыя бел. К.ф. зняты ў 1938 («Маска» і «Мянтуз» паводле А.Чэхава; рэж. і сцэнарыст С.Сплашноў). У многіх краінах праводзяцца нац. і міжнар. кінафестывалі К.ф. (Обергаўзен, Мангейм, Лейпцыг — Германія; Кракаў — Польшча; Эдынбург — Вялікабрытанія і інш.). Іх паказы арганізуюцца і ў час кінафестываляў агульнага тыпу.