СТАФА́НІК Васіль Сямёнавіч (14.5.1871, с. Русаў Снятынскага р-на Івана-Франкоўскай вобл., Украіна — 7.12.1936),
украінскі пісьменнік. Вучыўся ў Кракаўскім ун-це (1892—1900). Друкаваўся з 1897. Майстар псіхал. навелы: зб-кі «Сіняя кніжачка» (1899), «Каменны крыж» (1900), «Дарога» (1901), «Маё слова» (1905), у якіх адлюстраваў жыццё і побыт зах.-ўкр. сялянства. У зб-ках «Ваенныя страты», «Morituri» (абодва 1925), «Зямля» (1926); «Дурныя бабы» (1928), «У нас усё свята» (1933) паказаў антынар. сутнасць імперыялістычнай вайны, абуджэнне нац. самасвядомасці, пратэст супраць прыгнёту. Паводле навел С. зняты маст. фільм «Каменны крыж» (1968). На бел. мову асобныя творы С. пераклалі М.Багдановіч, Р.Зямкевіч, Я.Саламевіч, К.Чорны.
Тв.:
Твори. Київ, 1964;
Бел. лер. — [Навелы] // Полымя. 1971. № 5;Рус. пер. — Избранное. М., 1971.
Літ.:
Лесин В.М. Василь Стефаник — майстер новели. Київ, 1970.
т. 15, с. 181
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)