ЧАРНУШЭ́ВІЧ Нічыпар Тодаравіч (14.11.1900, г. Капыль Мінскай вобл. — 18.2.1967),

бел. паэт. Брат М.Хведаровіча. Скончыў БДУ (1928). У 1917—20 настаўнічаў. У 1924—29 працаваў у газ. «Савецкая Беларусь». У 1930 рэпрэсіраваны, у 1931 сасланы на 5 гадоў у г. Вятка, працаваў у газ. «Вятская правда». У 1935 абвінавачанні зняты, рэабілітаваны ў 1960. З 1935 настаўнічаў у Маскве, з 1941 працаваў у Цюмені ў газ. «Тюменская правда». З 1947 у Мінску, працаваў у Дзярж. выд-ве Беларусі, на Бел. тэлебачанні і інш. Друкаваўся з 1923. Чл. літаб’яднання «Маладняк». У кнігах паэзіі «Дзіва» (1927), «Нясу надзею» (1962), «Гаворка дум» (1966) роздум над месцам чалавека на зямлі, тэма прыроды. Аўтар п’ес, кінааповесці. Перакладаў на бел. мову творы рус., укр. і інш. паэтаў.

Тв.:

Выбр. вершы. Мн., 1975.

І.​П.​Чыгрын.

Н.Т.Чарнушэвіч.

т. 17, с. 239

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)