СУЛЕЙМЕ́НАЎ Алжас Амаравіч (н. 18.5.1936, г. Алматы, Казахстан),
казахскі пісьменнік. Скончыў Казахскі ун-т (1959) і Літ. ін-т імя М.Горкага ў Маскве (1961). Друкуецца з 1959. Піша на рус. мове. Аўтар зб-каў вершаў «Аргамакі» (1961), «Сонечныя ночы» (1962), «Ноч-парыжанка» (1963), «Добры час усходу» (1964), «Год малпы» (1967), «Гліняная кніга» (1969), «Кожны дзень — раніца», «Паўтараючы ў поўдзень» (абодва 1973), «Круглая зорка» (1975), «Вызначэнне берага» (1976), зб. вершаў і прозы «Над белымі рэкамі» (1970), кн. нарысаў «Аз і я» (1975), даследаванняў «Мова пісьма» (2000), «Усмешка Бога» (2001). Творчасць вызначаецца складанасцю паэт. асацыяцый, філасафічнасцю, публіцыстычнасцю. Паводле сцэнарыяў С. зняты фільмы «Зямля бацькоў» (1966), «Сіні маршрут» (1968). На бел. мову асобныя яго вершы пераклаў Р.Барадулін.
Літ.:
Каратаев М. Дым отечества // Каратаев М. Мировоззрение и мастерство. Алма-Ата, 1965.
т. 15, с. 262
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)