1. Драбніцца, дзяліцца на больш дробныя часткі. Сырое зерне дрэнна таўчэцца.
2.Разм. Быць, знаходзіцца, прысутнічаць дзе‑н., звычайна ў цеснаце. У доме, дзе быў сельсавет, у першым пакоі — «на пошце», век таўкліся людзі.Мележ.У вестыбюлі, падпёртым масіўнымі калонамі, збіўшыся ў талаку, таўкуцца можа дзвесце хлопцаў і дзяўчат.Навуменка.// Сноўдацца без справы, без работы. Пад рукою Таўкліся дзеці, заміналі, Або смяяліся, спявалі.Колас./ Пра насякомых, птушак. Кожнае раніцы на голым кусце бэзу таўкліся і гарлапанілі вераб’і.Паўлаў.// Увіхацца каля чаго‑н. Цэлую раніцу старая таўклася ля печы, усё нешта вымудрала, старалася.Гроднеў./уперан.ужыв.Дакучлівыя, невясёлыя думкі таўкуцца ў яго галаве, і на сэрцы цяжка.Колас.// Танцаваць. Але ў дзесятым класе, які пасля разборкі дашчанай перагародкі ў суседні пакой служыў заадно і школьным клубам, густа таўкліся пары.Б. Стральцоў.
3.Зал.да таўчы.
•••
Таўчыся на (адным) месцы — тое, што і таптацца на (аднымі месцы (гл. таптацца).
Таўчыся пад нагамі — замінаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ху́ткі, ‑ая, ‑ае.
1. Які адбываецца з вялікай хуткасцю. Хуткі бег. Хуткая хада. □ Коні, узмакрэлыя ад далёкай дарогі і хуткай язды, як толькі ім зноў дазволілі перайсці на ступу, пачалі задаволена фыркаць.Брыль.// Які імкліва перамяшчаецца ў прасторы, які вызначаецца вялікай хуткасцю. Прабягалі хуткія кур’еры За кароткім часам наўздагон.Глебка.
2. Быстры ў сваіх рухах, дзеяннях, рашэннях і пад. Арэшкін хоць і быў вышэйшы ростам, але крочыў паважна, не спяшаючыся, і імкліваму, хуткаму ў рухах Лемяшэвічу прыйшлося запаволіць сваю хаду, а калі ён парушыў рытм, рэчы пачалі замінаць.Шамякін.[Сяргей:] — Надта ж марудна кнот тлеецца... [Таня:] — Ах, які ты хуткі на ўсё.Машара.// Паспешлівы. [Андрэй] падаў паперку старэйшаму. Той узяў яе, кінуў хуткі погляд на напісанае.Самуйлёнак.Крушынскі аглядваецца па баках, хуткімі крокамі выходзіць з лесу.Бядуля.
3. Які адбываецца ў кароткі адрэзак часу. Хуткі рост прамысловасць Хуткі рост народнай асветы ў рэспубліцы.// Які павінен адбыцца праз невялікі адрэзак часу. Вер нам цвёрда, Зямля! І чакай нас, Зямля! Да спаткання, да хуткай сустрэчы.Гілевіч.
•••
Карэта хуткай дапамогігл. карэта.
Хуткая дапамогагл. дапамога.
У хуткім часегл. час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)