непрысту́пны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, да якога цяжка або немагчыма наблізіцца; цяжкі для падыходу, узыходжання. Паграбішча было вялізным возерам з багністымі непрыступнымі берагамі. Асіпенка. Імкліва, нястрымна неслася вада ракі то роўнай лагчынай, то паміж непрыступных скал. Галавач. // Такі, якім цяжка авалодаць; які добра абараняецца, добра ўмацаваны. Непрыступная крэпасць. Непрыступны рубеж.

2. перан. Такі, да якога цяжка падступіцца: ганарысты. Галіна сядзела за швейнай машынай халодная, непрыступная. Шамякін. А перад вачамі ўсё так і стаяў высокі, з белымі калматымі бровамі стары, .. горды і непрыступны ў размове. Ракітны. // Уласцівы такому чалавеку. І вось.. [Алесь] сядзіць на заднім сядзенні адкрытай вайсковай машыны. Абапал — два штыхі, два непрыступныя твары пад коскамі. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ду́ма1 ’дума, думка’, ду́маць, таксама дума́ ’думка’ (Нас., Касп., Шат.). Лексемы *duma, *dumati вядомы амаль ва ўсіх слав. мовах (акрамя чэш. і славац., дзе dumati, dumať запазычаны з польск.). Семантыка іх розная (’думаць’, ’памятаць’, ’гаварыць’, ’меркаваць’ і г. д.); падрабязны агляд форм, значэння гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 154–156. Найбольш абгрунтаванай этымалагічнай версіяй (агляд версій у Трубачова, там жа) з’яўляецца дапушчэнне сувязі *duma, *dumati з *dъmǫ, *dǫti ’дуць’ (адсюль і шматлікасць семантыкі адпаведных слоў у слав. мовах). Параўн. яшчэ Мартынаў, Лекс. взаим., 82–84. Ад *dumati ўтвораны бел. ду́мка, укр. ду́мка.

Ду́ма2 ’ганарыстасць, пыха’ (Нас.). Запазычанне з польск. duma ’тс’, якое звычайна лічыцца герм. па паходжанню. Гл. Слаўскі, 1, 179; Брукнер, 103. Параўн. і ду́мныгорды, ганарысты’ (гл.). Гл. яшчэ Трубачоў, Эт. сл., 5, 154–156.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чаму́ 1, прысл.

1. пытальнае. З якой прычыны? І мне зноў успомніўся Галас. Чаму ён не згадзіўся ісці са мною праз лес? Колас.

2. адноснае. Ужываецца ў якасці злучальнага слова ў дапаўняльных сказах і адпавядае словам: па якой прычыне. Калі Марыя даведалася, чаму брат адмовіўся ад выгаднага месца, дык залямантавала. С. Александровіч.

3. у знач. злучн. Далучае сказы са значэннем выніку і адпавядае словам: таму, у выніку гэтага. І я ў захапленні, радасны і горды За свой край, народ, Убіраю ў сэрца дзіўныя акорды, Творчай сілы ўзлёт... Вось чаму я сёння не тужу па леце, Па сваёй вясне. Колас. На чым толькі мог [Даніла] ашчаджаўся, не траціў лішняе капейкі.. Вось чаму, калі часам дзеці ці жонка прасілі купіць селядца да бульбы ці алею да шаткаванай капусты, Даніла заўсёды знаходзіў што сказаць. Пальчэўскі.

чаму́ 2,

гл. што ​1 (у 1, 8 і 9 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тапы́рыць ’паднімаць, ставіць тарчма, настаўляць (валасы, шэрсць і пад.)’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Гарэц.), тапы́рыць ’апранаць з шыкам’ (Нас.), тапы́рыць ву́шы ’стрыгчы вушамі (пра каня)’ (Жыв. св.), тапы́рыцца ’стаяць тарчма, напружвацца, супраціўляцца’ (ТСБМ), ’распускаць пер’е, настыбурчвацца’ (Шат., Гарэц., Нас.), ’гневацца, злавацца’, ’апранацца з шыкам’ (Нас.), ’задавацца, фанабэрыцца’ (Некр. і Байк.), сюды ж тапы́ря ’капрызнік, капрызніца’ (Юрч. Фраз. 2), тапы́рныгорды, напышлівы, вычварны’ (Шпіл.). Укр. дыял. топи́рити ’натапырваць’, рус. топы́ритъ ’падымаць дыбка, натапырваць’. Да пы́рыць (гл.), якое, як мяркуюць, роднаснае да пяро́, пе́р’е (ЕСУМ, 5, 598; Фасмер, 4, 81; Махэк₂, 98), што неабавязкова. Пачатак слова ідэнтыфікуюць з экспрэсіўным ‑то‑ ў рус. растопы́ритъ ’развесці, расставіць’ (Фасмер, 3, 446; сумненні гл. Пятлёва, Этимология–1978, 66), або выводзяць з прыстаўкі ото‑ ў рус. отопы́риться ’надуцца, наставіцца, распушыць пер’е’, гл. Тадораў, Зб. Варбат, 361: тут адмаўляецца агульнае паходжанне з рус. топо́рщить ’тс’ (гл. тапоргичыць, тапыршчыць). Несумненна збліжэнне некалькіх этымалагічна розных, але блізкіх па значэнні слоў, параўн. яшчэ тапарашчыць, тапурыць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́рак, пе́ракам ’поперак, упоперак’ (Нас., Сл. ПЗБ, Бяльк., ушац., Нар. лекс.; Варл.), ’кароткая папярочная баразна’ (докш., Сл. ПЗБ), ’папярочны загон’ (ЛА, 2), смал. пе́рек ’упоперак’; укр. пере́ка ’супрацьдзеянне, супярэчанне’, рус. по‑перёк ’упоперак’, польск. w przek, w przeki, na przek(i) ’упоперак, наадварот, наперакор’, ст.-польск. przek(o) ’поперак’, н.-луж. prjeki ’поперак, наўскос’, в.-луж. prěki ’поперак’, prěčić ’перасякаць; супярэчыць, супраціўляцца’, палаб. pritʼai, pritʼě ’праз, звыш; па той бок’, ст.-чэш. na‑přiek(y), чэш. na‑přík ’насупраць, у параўнай з. насуперак’, na‑příč ’праз, па той бок; поперак’, славац. na‑priеку, na‑priek ’нягледзячы на’, славен. prẹ̑k ’рэзкі, грубы, жорсткі; які супраціўляецца; касы, які стаіць упоперак’, prȇ̥ko, prę̑k, priek, prȇ̥čki ’тс’, vprẹ̑k ’нягледзячы; праз; супраць’, prȇ̥kгорды чалавек’, серб.-харв. пре̂к, харв. prȉjek ’папярочны; просты, самы кароткі, запальчывы, круты, неадкладны, неабходны’, пре̂ко ’насупраць, па той бок; упоперак, раптоўна, рэзка; празмерна’, чак. priko ’тс’, макед. прек ’папярочны; неадкладны, круты’, балг. пряк. мн. л. пре́ки ’прамы, непасрэдны’, ст.-слав. въпрѣкы глаголати ’супярэчыць’, ц.-слав. прѣкъ ’папярочны; які ляжыць упоперак’, прѣко, прѣкы ’насуперак; супраць; праз’. Прасл. *perkъ ’папярочны, які знаходзіцца на супраць’ (перайшло ў прыслоўе, прыназоўнік *perko/*perkъ/*perky і ў адназоўнікавы дзеяслоў *perčiti ’пярэчыць’) — утварэнне з суф. *‑kǒ (> *‑kъ) ад прыслоўя *per‑ ’праз’ (Мее, Études, 329; Фасмер, 3, 238: Копечны, 1, 129 і 173; Махэк₂, 492; Бязлай, 3, 110–111).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стро́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Прыгожа і прапарцыянальна складзены, статны. На парозе з явілася стройная жанчына год трыццаці і, як даўнім знаёмым, усміхнулася нам. Няхай. Стройны стан, загарэлыя голыя рукі і ўзбітыя сонцам жоўтыя валасы акрэслена вызначаліся ў вялікай раме расчыненых варот. Дуброўскі. А прыгожыя ж, наўздзіў!.. Стан той стройны ды крамяны, Твар прыветны ды румяны. Крапіва. // Які мае прыгожую і прапарцыянальна складзеную фігуру. [Сяргееў:] — А-а, дык вы б [Марыля] так і сказалі, бландзін, стройны. Федасеенка. Сцяпанаў быў у новеенькай гімнасцёрцы,.. у зухавата ссунутай набакір фуражцы. Падцягнуты, акуратны, стройны. Алешка. / Пра жывёлін. [Лось], лёгкі і стройны, горды і прыгожы. Кірэйчык. / Пра будынкі, збудаванні, калоны і пад. Бялеюць стройныя муры, Іскрыцца чарапіца. Астрэйка. З балкона віднеліся стройныя карпусы завода, вялізны парк. Ваданосаў. / Пра дрэвы, лес. Плячысты дуб, І рослы клён, І стройная сасна Шумяць — пяюць, Што зноў прыйшла Да нас Вясна-красна. Кірэенка. Стройныя дрэўцы роўнай алейкай збягалі кудысьці ўніз, відаць, да ракі. Шыловіч. Палянкі зноў змяняліся лесам, то стройныя баравым, то нізкім балотным. Колас.

2. Роўна, правільна размешчаны. Я заспяшаўся насустрач і неўзабаве ўбачыў стройную калону піянераў з чырвоным сцягам дружыны ўперадзе. Шыловіч. Усе, хто быў на калгасным двары, высыпалі на вуліцу і праводзілі стройную школьную калону ўсхваляванымі позіркамі. Кулакоўскі.

3. Правільна і лагічна пабудаваны; паслядоўны. Стройная тэорыя. Стройная канцэпцыя. □ Стройныя і цэльных тэарэтычных поглядаў, якія б служылі базісам для яго рэфарматарскай праграмы і асвятлялі прыватныя пытанні рэформы, у Гобсана няма. Ленін. // Які вылучаецца, вызначаецца зладжанасцю, дакладнасцю. Усе ўтрох сцішана глядзелі па стройны працэс [будаўнічых] работ. Шынклер. То мне здавалася, што гэта самае лепшае з усяго, што мною напісана: яно самае строгае, самае стройнае і душэўнае; кожнае слова ў ім не толькі стаіць на месцы, а стаіць важка, значна, нясе на сабе найбольшую пагрузку; тут поўна чалавечых хваляванняў, самых трапяткія адзнак нашага часу. Скрыган. // Зладжаны, гарманічны (пра музыку, спевы). Стройныя гукі аргана. Даносіўся стройны спеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́гляд, -ду м., в разн. знач. вид; (внешний облик — ещё) вне́шность ж., нару́жность ж., о́блик; (кажущийся, внешний — ещё) ви́димость; (положение корпуса — ещё) оса́нка ж.;

здаро́вы в. — здоро́вый вид;

го́рды в. — го́рдый вид (го́рдая оса́нка);

агу́льны в. мясцо́васціо́бщий вид ме́стности;

в. го́рада — вид (о́блик, нару́жность) го́рода;

прыня́ць незале́жны в. — приня́ть незави́симый вид (незави́симую оса́нку);

кні́га зне́шнім ~дам перасягну́ла мае́ спадзява́нні — кни́га вне́шним ви́дом (вне́шностью) превзошла́ мои́ ожида́ния;

панчо́ха зніма́ецца з пло́скіх машы́н у ~дзе разго́рнутага палатна́ — чуло́к снима́ется с пло́ских маши́н в ви́де развёрнутого полотна́;

для ~ду — для ви́да;

на в., з ~ду — на вид, с ви́ду;

не пада́ць (не паказа́ць) ~ду — не пода́ть (не показа́ть) ви́ду;

пад ~дам — (чаго) под ви́дом (чего);

рабі́ць в. — де́лать вид;

у ~дзе — (чаго) в ви́де (чего)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тако́й мест.

1. указ. такі́;

тако́е вре́мя придёт такі́ час наста́не;

таки́м о́бразом такі́м чы́нам;

не на тако́го напа́л не на тако́га напа́ў;

никогда́ не встреча́л таки́х люде́й ніко́лі не сустрака́ў такі́х людзе́й;

ны́нче свет уже́ не тако́й (тако́в) цяпе́р свет ужо́ не такі́;

да́йте мне таку́ю кни́гу, каку́ю я проси́л да́йце мне таку́ю кні́гу, яку́ю я прасі́ў;

тако́й, како́й есть такі́, які́ ёсць;

вокру́г идёт тако́е строи́тельство! круго́м ідзе́ така́я будо́ўля!;

2. определительное такі́;

тако́й незави́симый, тако́й го́рдый такі́ незале́жны, такі́ го́рды;

3. неопр., разг. такі́;

э́то така́я небольши́х разме́ров па́лка гэ́та така́я невялі́кіх паме́раў па́лка;

не из таки́х не з такі́х;

до тако́й сте́пени да тако́й ступе́ні;

тут тако́е де́ло тут така́я спра́ва;

в тако́м слу́чае у такі́м вы́падку, у такі́м ра́зе;

что тут тако́го? што тут тако́га?

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пры, прыназ. з М.

Спалучэнне з прыназоўнікам «пры» выражае:

Прасторавыя адносіны

1. Ужываецца для ўказання на непасрэдную блізкасць ад якога‑н. месца. Міхась сядзеў адзінока пры мокрай дарозе, воддаль ад пастухоў. Цётка. Пры лесе, пад горкай Бруіцца крыніца. Броўка. Блізка пры заводзе варушыліся рабочыя, якія працавалі на падкатцы дрэва. Пестрак. // Паблізу ад чаго‑н., побач з чым‑н. Насупраць, пры адзіным акенцы, стаяў столік, засланы нейкай белай тканінай. Пестрак. Там, пры самай сцяне, было цемнавата. Чорны. Натрудзіўшы добра рукі, Натаміўшы плечы, Толькі маці з вераценцам Туліцца пры печы. Колас. // Ужываецца з назвай мясцовасці, населенага пункта, каля якіх або ў раёне якіх што‑н. адбываецца. Невялікае селішча Скіп’ёўскае Пераброддзе ўзнікла на голым месцы пры вялікім Скіп’ёўскім лесе адразу пасля рэвалюцыі. Чорны.

2. Ужываецца для ўказання на прадмет, установу ці арганізацыю, якія ўключаюць у свой склад што‑н. дапаможнае, падсобнае. Пры школе быў літаратурны гурток. А. Александровіч. Пры многіх кансультацыях арганізоўваліся малочныя кухні або раздатачныя пункты для забеспячэння грудных дзяцей малаком і пажыўнымі сумесямі. «Весці». З канца зімы і да лета пры кожнай хаце дыміцца вяндлярня, і па селішчы стаіць пах вэнджаных каўбас і шынак. Чорны.

3. Ужываецца для ўказання на месца, установу і пад., дзе хто‑н. займае якое‑н. службовае становішча або дзе што‑н. адбываецца. Папас адчуваў сябе добра і казаў, што ён ужо можа хадзіць, і яму дужа хацелася астацца пры войску. Колас. Вось так і стаў .. [дзед Ягор] вартаўніком пры школе... Скрыпка.

Часавыя адносіны

4. Ужываецца для ўказання на падзею ці з’яву, у момант якой адбываецца што‑н. Там ля ганку праходзілі калі-нікалі людзі, штосьці гаворачы, пры кароткім гэтым спатканні, адзін аднаму. Чорны. Вось .. [Рыгор] бачыць Сёмку на полі пры ворыве. Гартны. Нават родныя бацькі папракалі сына хлебам пры абедзе за сталом. Колас. Самі ў круг, Як пры цудзе, Пусціліся ногі ва ўсіх. Куляшоў. Мне гэтага здымка, Што вытварыў кат, Відаць, пры жыцці не забыцца ніколі! Броўка.

5. Ужываецца для ўказання на эпоху, перыяд, час, на працягу якіх што‑н. адбываецца, здзяйсняецца. Жыць пры камунізме. // Ужываецца для ўказання на асобу, у перыяд жыцця, дзейнасці ці прысутнасці якой што‑н. адбываецца. І толькі пры апошнім уладару, пры пану Лявону Длугошыцу захісталася гэта спадчыннасць ад подыхаў вялікай рэвалюцыі. Колас. Уля пры Пашку бянтэжыцца, чырванее. Паўлаў. Як пры бацьку жыў без ніякіх хатніх клопатаў, так цяпер і пры жонцы. Кулакоўскі.

Аб’ектныя адносіны

6. Ужываецца для ўказання на прадмет, які знаходзіцца ў наяўнасці, які ёсць у каго‑н. Пры карове дзецям хоць малако было. // Ужываецца для ўказання на наяўнасць у каго‑н. якіх‑н. заняткаў, пасады і пад. Горды сваёй сілай, Уладай сваёй горды, Пры станку стаіць ён [народ] Непахісна, цвёрда. Купала. Поп Мікіта Сеяў жыта І аўсы і грэчкі, А ў святыя дні нядзелі Ён таксама быў пры дзеле — Стрыг авечкі. Колас. Я застаўся дома, пры гаспадарцы. Кулакоўскі. Якая папрадуха пры кудзелі, такое палатно ў белі. Прыказка.

7. Разм. Ужываецца для ўказання на які‑н. прадмет, які знаходзіцца непасрэдна ў гэты момант у каго‑н. як характэрная прыкмета гэтай асобы. — А на табе манішка, пры гальштуку ты, чаравікі. Лынькоў. Увесь час невялікі атрад быў на нагах і пры зброі. Самуйлёнак. Чырвонаармейцы былі пры вінтоўках і з ручнымі гранатамі. Колас. // Ужываецца для ўказання на асобу, якая што‑н. мае ў гэты момант. Раненыя падхапіліся. У большасці іх зброя была пры сабе. Шамякін. — Добра яшчэ, што пры мне сякера была. Якімовіч.

8. Ужываецца для ўказання на асобу, у якой хто‑н. знаходзіцца, жыве. Жыў пры матцы перш хлапчынка, І была халупка ў іх, Дзе курылася лучынка, Дзе туліліся ўтраіх. Колас. Алесь не памятае, як ён потым, дзе і пры кім або з кім піў малако. Брыль.

Акалічнасныя адносіны

9. Ужываецца для ўказання на якую‑н. з’яву, акалічнасць, якія суправаджаюць што‑н. Пры святле месяца. □ І пры гэтым святле Я запісваю з болем у сэрцы Час дакладны, але, Час яе [вуліцы] незабыўнае смерці. Куляшоў. // Ужываецца пры назвах прадметаў, што служаць указаннем на пэўныя абставіны, пры якіх што‑н. адбываецца. І вось пры лучыне пільна і клапатліва тупаюць два чалавекі — бондар Даніла і яго жонка Аўдоцця. Бядуля. Недасачылі за ёю [газетай] фашысцкія вочы, Не захапілі пры лямпе яе апаўночы, Не пашматалі яе на кавалкі рукамі... Куляшоў.

10. Ужываецца для ўказання на асобу ці калектыў, у прысутнасці якіх што‑н. адбываецца. — Я шкадую, што не пайшоў наадкрытую: трэба было, каб пры нас, пры людзях Тэкля пайшла з хаты назаўсёды. Чорны. А ў сяле дзяўчаты ходзяць, Паглядаючы здаля Сарамліва пры народзе На Фядоса-каваля. Буйло. Схудзеў прафесар, аблахмаціўся, вочы ў яго ўваліліся, гаруе бедны, як не плача пры людзях. Гарэцкі.

11. Ужываецца для ўказання на стан, у якім хто‑, што‑н. знаходзіцца. Быць пры памяці. □ Жывём кожная ў адзіноце ды пры гадах — чым далей, тым страшней, ліха на яго, жыццё такое. Лось.

Прычынныя адносіны

12. Ужываецца для ўказання на прычыну, падставу чаго‑н. Пры вашым непасрэдным удзеле. □ Пры дапамозе таварышаў Паўлу ўдалося ўступіць у рабочы батальён. Брыль.

13. Ужываецца для ўказання на наяўнасць якіх‑н. уласцівасцей, якасцей і пад., якія выклікаюць што‑н., з’яўляюцца прычынай чаго‑н. або падставай для чаго‑н. — Пры тваіх здольнасцях ды старанні многа можна зрабіць. Колас.

Умоўныя адносіны

14. Ужываецца для ўказання на падзею, факт або абставіны, якія з’яўляюцца ўмовай для ажыццяўлення чаго‑н. Такім чынам зараз у сталоўцы магло свабодна абедаць чалавек сорак, але было яшчэ шмат вольнага месца, каб пры патрэбе гэты лік можна было значна павялічыць. Колас.

Уступальныя адносіны

15. Ужываецца для ўказання на прадмет або абставіны, нягледзячы на якія што‑н. існуе, адбываецца. Пры такой сціпласці ён усё ж адважыўся заявіць аб сабе ўголас. Пры ўсім пры тым нельга не ўказаць і на наступныя акалічнасці...

•••

Адзін пры адным гл. адзін.

Дзень пры дні гл. дзень.

Ні пры чым гл. што.

Пры чым тут..? гл. што.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

такі́ I, ж. така́я, ср. тако́е, мн. такі́я мест. м.

1. указ. тако́й; (такой, о котором говорится — ещё) подо́бный; (в знач. сказ. — ещё) тако́в;

т. час наста́не — тако́е вре́мя придёт;

у такі́м вы́падку — в тако́м слу́чае;

не на тако́га напа́ў — не на тако́го напа́л;

ніко́лі не сустрака́ў такі́х людзе́й — никогда́ не встреча́л подо́бных (таки́х) люде́й;

цяпе́р свет ужо́ не т. — ны́нче свет уж не тако́й (тако́в);

да́йце мне таку́ю кні́гу, яку́ю я прасі́ў — да́йте мне таку́ю кни́гу, каку́ю я проси́л;

т., які́ ёсць — тако́й, како́й есть;

2. опред. тако́й; (в сочетании с прил. в знач. сказ. — ещё) так, столь;

т. незале́жны, т. го́рды — тако́й незави́симый, тако́й го́рдый;

ён не т. ўжо до́бры — он не так (не столь) уж добр;

3. неопр., разг. тако́й; како́й-то;

гэ́та така́я невялі́кіх паме́раў па́лкаэ́то така́я небольши́х разме́ров па́лка;

4. указ. тако́й; э́кий;

т. хітру́н — тако́й (э́кий) хитре́ц;

не з такі́х — не из таки́х;

т. і т. — тако́й-то;

такі́м чы́намвводн. сл. таки́м о́бразом, ита́к, сле́довательно, ста́ло быть;

да тако́й ступе́ні — до тако́й сте́пени;

така́я ва́жнасцьэ́ка ва́жность;

така́я спра́ва — тако́е де́ло;

ёсць така́я спра́ва — есть тако́е де́ло;

у такі́м вы́падку, у такі́м ра́зе — в тако́м слу́чае;

така́я ўда́ча — тако́й уроди́лся;

тако́й бяды́ — невелика́ беда́;

які́я са́мі, такі́я і са́ніпогов. каковы́ са́ми, таковы́ и са́ни; по Се́ньке и ша́пка;

не такі́ стра́шны чорт, як яго́ малю́юцьпосл. не так стра́шен чёрт, как его́ малю́ют

такі́ II частица, разг. таки́;

ён т. прыйшо́ў — он таки́ пришёл

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)