Мацю́к ’род зельцу з барановых або свіных унутранасцей’ (мядз., Нар. сл.). Зах.-укр.мацько, мацьок, жытом.мацьок, мацько ’свіны страўнік’ (ЛАПП). З польск.maciek ’тс’, ’сальцісон’, ’бруха’, ’страўнік, напханы кашай’. Паводле Вештарт (Бел.-польск. ізал., 20), польск. і ўкр. лексемы запазычаны з рум.mat ’кішка’, ’унутранасці’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГАГАРАПАДО́БНЫЯ (Gaviiformes),
атрад вадаплаўных птушак. 1 сям., 1 род, 5 відаў. Пашыраны на Пн Еўразіі і Паўн. Амерыкі. Пераважна марскія птушкі, на прэсных вадаёмах трапляюцца ў перыяд размнажэння і на пралётах. На Беларусі 3 віды: гагара палярная (Gavia immer) — вельмі рэдкі залётны від; гагара чырвонаваллёвая (Gavia stellata) — рэдкі пралётны від; гагара чорнаваллёвая (Gavia arctica) — рэдкі гнездавальны від, занесены ў Чырв. кнігу.
Цела прадаўгаватае, даўж. 66—95 см, маса 1—6,4 кг. Спіна чорная з белымі стракацінамі, бруха белае. Крылы вузкія, завостраныя, хвост кароткі, дзюба прамая, вострая і моцная. Тры пальцы злучаны плавальнымі перапонкамі. Добра плаваюць і ныраюць, па сушы перамяшчаюцца паўзком; узлятаюць толькі з вады. Кормяцца рыбай і воднымі беспазваночнымі. Гнёзды будуюць каля вады, нясуць 1—3 (звычайна 2) яйцы. Шкуркі гагарападобных выкарыстоўваюцца як «птушынае футра».
Да арт.Гагарападобныя. Гагары: 1 — чырвонаваллёвая; 2 — чорнаваллёвая; 3 — палярная (а — у шлюбным, б — у зімовым убранні).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРБУ́ША (Oncorhynchus gorbuscha),
прахадная рыба сям. ласасёвых атр. ласосепадобных. Пашырана ў паўн.ч. Ціхага ак. і прылеглай ч.Паўн. Ледавітага ак., на Пд — па амер. узбярэжжы да Каліфорніі, па азіяцкім — да Карэі. Акліматызавана ў Баранцавым і Белым м., у раёне Ньюфаўндленда. На нераст ідзе ў рэкі з быстрай плынню.
Даўж. цела да 68 см (сярэдняя даўж. каля 50 см, маса 1,5 кг). Самы дробны прадстаўнік роду ціхаакіянскіх ласосяў. Афарбоўка ў моры серабрыстая, на хваставым плаўніку дробныя цёмныя плямінкі; у рацэ з’яўляюцца цёмныя плямы на спіне, баках і галаве. Перад нерастам галава і плаўнікі амаль чорныя, цела карычняватае, бруха белае, у самцоў на спіне вырастае горб (адсюль назва), сківіцы загінаюцца крукападобна, на іх вырастаюць вял. зубы. Ікра буйная (дыяметрам да 8 мм). Пасля нерасту гіне. Маляўкі жывуць у гнёздах, потым скочваюцца ў мора, дзе кормяцца ракападобнымі, дробнай рыбай. Мае вял.прамысл. значэнне.
Гарбуша: 1 — звычайны выгляд; 2 — самец у шлюбным убранні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАРА́НКА, малінаўка (Erithacus rubecula),
птушка сям. драздовых атр. вераб’інападобных. Пашырана ў Еўропе, Паўн.-Зах. Афрыцы, М. Азіі, цэнтр. абласцях Зах. Сібіры, на Каўказе. Жыве ў мяшаных і хвойных лясах, садах і парках. На Беларусі звычайны пералётны від.
Даўж. цела 14—16 см, маса 16—20 г. Апярэнне мяккае, рыхлае. У дарослых спіна, крылы і хвост аліўкава-шэрыя, брушка белае, лоб, шчокі, гарляк, грудзі цагляна-рыжыя. Маладыя птушкі зверху цёмна-бурыя з вохрыстымі стракацінамі, бруха жаўтавата-вохрыстае з цёмнымі крапінамі. Гнёзды будуе з сухога лісця, травы, поўсці і інш. ў шчылінах ствалоў, на зямлі. Нясе 6—7 яец двойчы за год. Корміцца пераважна насякомымі. Зімуе на Пд да Егіпта, у Зах. Еўропе, М. Азіі, на З да Пакістана.
Публікаваў казкі, легенды, паданні (рубрыка «Працы нашых чытачоў»), гумарыст. творы (рубрыка «Куток смеху»), Меў таксама рубрыку «Загадкі і круцігалоўкі». Выйшла 15 нумароў (асобныя здвоеныя).
Літ.:
Войцікава Л. (Зоська Верас). [Заранка] // Полымя. 1968. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пры́бруч: жарт. пры́бруч легчы ’легчы на жывот’ (Марц.). Да бру́ха або бру́х (гл.), што, відаць, аднолькава магчыма. Сюды ж метафарычнае ўтварэнне прыбру́шыцца ’дарвацца; з прагнасцю есці або піць’ (жлоб., Нар. словатв.). Параўн. рус.дыял.прибрю́хий ’з вялікім жыватом, пузам’, прибрю́шистый ’тс’, прибрю́шие ’вялікі жывот, пуза’, укр.при́брюш ’каханак’, адносна апошняга гл. ЕСУМ, 4, 568.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
чэ́рава, ‑а, н.
1.Разм.Бруха, жывот. Нядоўга думаючы, .. [насарог] схіліў галаву ўбок і запусціў два страшэнныя рагі ў чэрава мастадонта.Маўр.Дзікі кабан павольна выходзіць з ляснога гушчару і брыдзе па чэрава ў снезе.Колас.
2. Унутраная частка жывата чалавека, жывёлы. Развіццё плода ў чэраве маці.//перан.; чаго. Унутраная частка чаго‑н. Тумілін адчыніў вузкія дзверцы і знік у чэраве электрапечы.Савіцкі.Васіль Малюк зноў адчыніў топку і з нейкай упартай метадычнасцю пачаў кідаць у яе ненажэрнае чэрава паліва.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Трабло́ ’тоўсты, непаваротлівы чалавек’ (Мат. Маг.), ’жывот, чэрава’ (Нік. Очерки, Мат. Гом.), ’жывот абжоры’ (Касп.), трэбло́ ’бруха, трыбух жывёлы’ (кам., Сл. ПЗБ), ’тоўсты, няўклюдны, прагны да яды чалавек’ (Растарг.); сюды ж трублаты ’з тоўстым жыватом’ (Касп.). Да трыбло́ (гл.); Трубачоў (Труды, 1, 284) мяркуе пра прасл.дыял.*treb(ъ)lo, *treb(ъ)latъ, роднаснае лац.strebula мн. л. ’мяса на бёдрах ахвярнай жывёлы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВУГО́Р ЕЎРАПЕ́ЙСКІ (Anguilla anguilla),
рыба сям. вугровых атр. вугрападобных. Пашыраны ў вадаёмах Еўропы ад Белага да Чорнага мораў (у Міжземным м. — па афр. і азіяцкім узбярэжжах). Прахадная рыба. У рэкі і азёры Беларусі (бас. Нёмана, Зах. Дзвіны і Зах. Буга) заходзіў з Балтыйскага м. З пабудовай плацін на рэках міграцыі спыніліся, азёры (пераважна Пн Беларусі) зарыбляюцца штучна. Нар. назвы вугар, вангор.
Даўж. да 2 м, маса да 6 кг (звычайна 30—70 см, 500—800 г). Цела амаль цыліндрычнае, змеепадобнае, спіна цёмна-зялёная або бура-чорная, бакі жоўтыя, бруха жаўтаватае ці белае. Луска дробная, паглыбленая ў скуру з тоўстым слоем слізі. Корміцца дробнай рыбай, ікрой, жабамі і беспазваночнымі. Большую ч. жыцця праводзіць у прэснай вадзе (ад 6 да 25 гадоў). Для размнажэння мігрыруе ў Саргасава м. Атлантычнага ак. У моры не корміцца. Пасля нерасту дарослая рыба гіне. Лічынкі (т.зв. лептацэфалы) з Гальфстрымам і Паўн.-Атлантычным марскім цячэннем дрэйфуюць 2,5—3 гады да берагоў Еўропы. Калі ператвараюцца ў малявак (т.зв. шклопадобных вугроў), рассяляюцца па вадаёмах.
Шклопадобныя вугры імпартуюцца на Беларусь пераважна з Францыі і Вялікабрытаніі. Больш за 40 млн. малявак вугра еўрапейскага запушчана ў больш як 70 вадаёмаў (па 1980-я г.). Каштоўны аб’ект промыслу і развядзення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пенцюха́йла, пенцяле́й ’непаваротлівы, тоўсты’, ’цюхцяй, неразвіты’ (Нас.). Можна супаставіць з рус.пе́ндюх ’цяльпук, мяла’, ’пуза’, ’нехлямяжы, нязграбны, няспрытны чалавек’, якое звязваюць з пень (Мацэнаўэр, LF, 12, 331; Праабражэнскі, 2, 36); збліжаюць з укр.бендюх, бендюг ’бруха, унутранасці’ (Фасмер, 3, 232), альбо выводзяць з уласнага імя Пенцеле́й, рус.Пе́нтелей з Пантелеймон < грэч.Παντέλειος < παντλήμων < παντάλας ’самы няшчасны’ (Нас., 397; Папоў, Из истории, 35). Параўн. таксама пянцю́х ’абрубак дрэва’, ’таўстун’ (гл.). Суфікс ‑айла ў адпрыметнікавых утварэннях, параўн.: даўгайла ’высокі’, дыга́йла ’цыбаты’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́нцыр ’адзенне ў выглядзе кашулі, зробленае з пераплеценых дробных металічных кольцаў, якім карысталіся даўней для засцярогі ад удараў халоднай зброяй’ (ТСБМ). Ст.-бел.панцеръ, панциръ, панцыръ, панцэръ, пансыръ ’панцыр’ < ст.-польск.pancerz (Булыка, Лекс. запазыч., 68). Рус.па́нцирь, укр.па́нцер, ст.-рус.пансыръ. Формы на ‑ц‑ ва ўсх.-слав. мовах праз польск.pancerz, чэш.panciř, panceř запазычаны з сяр.-в.-ням.panzier < ст.-франц.pancier ’тс’: лац.pantex ’бруха’, а формы на ‑c‑, магчыма, праз пасрэдніцтва сяр.-н.-ням.panser (Міклашыч, 231; Фасмер, 3, 200).