Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
бру́ха, -а, М бру́се, мн. -і, -аў, н. (разм.).
Тое, што і чэрава, жывот (у 1 знач.).
Б. акулы.
Адгадаваў б.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бру́ха, ‑а, н.
Разм. Тое, што і чэрава. [Вепр] па самае бруха грузнуў у дрыгве.Самуйлёнак.Сытае бруха да навукі глуха.Прыказка./уперан.ужыв.Паўзуць жалезным брухам танкі, Аж стогнуць сцены камяніц.Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бру́хан.разм. Bauch m -(e)s, Bäuche; Wanst m -es, Wänste (пагард.);
набі́ць бру́ха sich (D) den Bauch [Wanst] vóllschlagen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Бру́ха ’жывот’ (Шат., Сцяшк. МГ). Ст.-рус.брюхо, брюхъ, рус.брю́хо, укр.бру́хо, польск.brzuch, чэш.břicho, břich (ст.-чэш.břucho, břuch) і г. д. Слав.*brʼucho (*brʼuchъ) ’жывот’. Этымалогія не вельмі надзейная: лічаць, што першапачатковае значэнне ’выпукласць’, і параўноўваюць з с.-в.-ням.brûsche, ням.Brausche шышка’, гоц.brusts ’грудзі’, ст.-ірл.brú ’жывот’ і г. д. Слав.*brʼucho < bhreu̯‑s‑. Бернекер, 95; Праабражэнскі, 1, 49; Фасмер, 1, 225; Слаўскі, 1, 47.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
чэ́рава, -а, н.
1.Бруха, жывот (разм.).
2. Унутраная частка жывата чалавека, жывёлы.
Развіццё плода ў чэраве маці.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падбру́шына, ‑ы, ж.
Спец. Ніжняя частка бруха.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
блін, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.
Мучны выраб з рэдкага цеста, спечаны на патэльні.
Бліны з макам.
Б. не клін: бруха не расколе (прыказка).
|| прым.блі́нны, -ая, -ае ібліно́вы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бру́шка, ‑а, н.
1.Памянш.дабруха. //Разм.жарт. Тоўсты жывот (у чалавека).
2. Задняя частка цела членістаногіх. Брушка чмяля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СЕЛЯДЦО́ВЫЯ, селядцы (Clupeidaė),
сямейства рыб атр. селядцападобных. 7 падсям., каля 20 (па інш. звестках каля 50) родаў, у т. л.пузанкі, салака, сардзіны, цюлькі, шпроты, сардзінелы. Каля 190 відаў. Пашыраны ў морах ад Арктыкі да Субантарктыкі, разнастайныя ў тропіках; некат. віды ва ўмераных і халодных водах.
Даўж. 35—45 см, у прахадных форм да 75 см, маса да 2 кг. Цела сціснутае з бакоў, укрытае вял. цыклоіднай луской. Спіна зеленавата-шэрая, бакі і бруха серабрыстыя. Характэрна адсутнасць прабадной лускі бакавой лініі (ёсць толькі 2—5 адразу за галавой). На галаве развітыя сейсмасенсорныя каналы. Уздоўж сярэдняй лініі бруха ў многіх відаў ёсць кіль з прывостранай лускі. Кормяцца пераважна планктоннымі беспазваночнымі. Аб’екты промыслу.