Скру́жваць ‘аддзяляць збожжа ад адходаў пры дапамозе рэшата’ (в.-дзв., Шатал.; Сцяшк.), кружава́ць і скружава́ць ‘тс’ (полац., Нар. лекс.; навагр., віл., Сл. ПЗБ), скружа́ць ‘тс’ (Байк. і Некр.), скружоўваць, скру́жваць ‘веяць рэшатам’, скру́жваць ‘веяць змятаннем’ (ц.-палес., Выгонная, Лекс. Палесся). Укр.скругля́ти, скружлятп, рус.дан.скру́живать, польск.skrężać, krążyć, серб.-харв.skružívati, skrúžiti, славен.skrożíti. Магчыма, ужо прасл.*skrǫgiti ‘веяць рэшатам кругавымі рухамі’. Да круг, кружыць; гл. Слаўскі, 3, 76. У гэтым значэнні — вельмі старажытны славянскі земляробчы тэрмін; гл. спецыяльна Выгонная, там жа, 80.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ка́пар
(ст.-польск. kapar, kafar, ад ням. Keffer)
1) металічная або драўляная канструкцыя для забівання паляў;
2) тое, што і капёр;
3) прыстасаванне для драбнення металічнага лому і адходаў вытворчасці на металургічных заводах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АДСТО́ЙНІК,
1) збудаванне для адстойвання (ачысткі) вадкіх адходаў і сцёкаў ад узважаных рэчываў пад дзеяннем сілы цяжару. Адрозніваюць адстойнікі: аднакамерныя [паслядоўна ці паралельна злучаныя з каналам] і шматкамерныя; гарызантальныя, вертыкальныя і радыяльныя; з мех. ачысткай ад наносаў, гідраўл. прамываннем і камбінаваныя; бесперапыннага і перыядычнага дзеяння. Будуюць з бетону, жалезабетону, каменю, драўніны. Выкарыстоўваюць для ачысткі вады ў сістэмах гідравузлоў, ірыгацыйных збудаванняў, водазабеспячэння і каналізацыі.
2) Прылады ў машынах і ўстаноўках, дзе адстойваецца масла, бензін і інш.
Адстойнік: а — аднакамерны паслядоўна злучаны; б — паралельна злучаны з каналам; в — пяцікамерны; г — перыядычнага дзеяння; 1 — канал; 2 — камера; 3 — засаўка; 4 — прамыўны канал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЬНОАПРАЦО́ЎЧЫЯ МАШЫ́НЫ,
машыны для пач. апрацоўкі льняной трасты ці саломкі. Аддзяляюць валакно ад кастрыцы і ачышчаюць яго. Выкарыстоўваюцца: мяльна-трапальныя агрэгаты, якія ўключаюць ільнамялкі (размінаюць трасту, прапускаючы яе праз вальцы) і льнотрапальныя машыны (аддзяляюць доўгія валокны ад мятай трасты); трасільныя і кудзелепрыгатавальныя машыны (выдзяляюць кароткае валакно з адходаў трапальных машын). І.м. ўстанаўліваюцца ў закрытых памяшканнях, выкарыстоўваюцца ў паточных ільноапрацоўчых лініях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНДЫ́ЦЫЯ НАСЕ́ННЯ,
паказчык якасці насення. Залежыць ад чысціні, усходжасці, энергіі прарастання, вільготнасці, абс. масы, ступені адходаў, пашкоджанасці хваробамі, шкоднікамі і інш. Паводле гэтых паказчыкаў насенне збожжавых, зернебабовых і алейных культур падзяляюць на I, II i III класы, напр. усходжасць і чысціня насення мяккай азімай пшаніцы 1 кл. — 95 і 99%, II кл. адпаведна 92 і 98,5%. Якасць насення вызначаюць дзярж. насенныя інспекцыі. Не дапускаецца да сяўбы насенне пры выяўленні ў ім зерня каранціннага і ядавітага пустазелля, галаў пшанічнай нематоды, жывых шкоднікаў, іх лічынак і інш. Насенне, якое не адпавядае нормам якасці хоць бы па аднаму паказчыку, наз. некандыцыйным.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАНДША́ФТНЫ ЗАКА́ЗНІК,
від заказніка, тэрыторыя якога з’яўляецца аб’ектам аховы і аднаўлення асабліва каштоўных, рэдкіх прыродных маляўнічых ландшафтаў і комплексаў. На тэр. Л.з. абмежавана гасп. дзейнасць, у т. л. забаронены суцэльная высечка лесу, пасьба жывёлы, гідрамеліярац. работы, узвядзенне будынкаў, скідванне сцёкавых вод і быт.адходаў і інш. На Беларусі 16 Л.з. рэсп. значэння (агульная пл. каля 231 тыс.га): Бабінавіцкі, Міжазёрны, Сялява, Сіньша, Чырвоны Бор у Віцебскай, Азёры, Навагрудскі, Сарачанскія азёры, Свіцязянскі ў Гродзенскай, Блакітныя азёры, Прылуцкі ў Мінскай, Мазырскія Яры ў Гомельскай, Альманскія балоты, Прастыр, Стронга ў Брэсцкай, Старыца ў Магілёўскай абласцях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНЕРА́ЛЬНА-СЫРАВІ́ННЫЯ РЭСУ́РСЫдругасныя, адходы перапрацоўкі цвёрдых карысных выкапняў, якія могуць выкарыстоўвацца ў розных галінах. нар. гаспадаркі. Адходы горназдабыўной, хім. прам-сці, сланцаперапрацоўкі, буравугальнай вытв-сці, чорнай і каляровай металургіі — каштоўная сыравіна для прам-сці буд. матэрыялаў, мінер. угнаенняў і інш.Напр., пры перапрацоўцы сільвінітавых руд Старобінскага радовішча калійных і каменнай солей штогод утвараецца каля 30 млн.т цвёрдых галітавых адходаў і 2,5 млн.т вадкіх глініста-салявых шламаў, якія могуць выкарыстоўвацца ў дарожна-эксплуатацыйнай, гарнаруднай прам-сці, пасля дадатковай апрацоўкі — для вытв-сці кухоннай, кармавой і тэхн. солей, хлору, соды. Гл. таксама Мінеральныя рэсурсы, Мінеральная сыравіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛВОДАКАНАЛПРАЕ́КТ»,
Дзяржаўны праектны інстытут «Белводаканалпраект» Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1964 у Мінску як аддзел Ін-та «Саюзводаканалпраект». З 1992 сучасная назва. Асн. кірункі дзейнасці: тапаграфічныя, інж.-геал. і гідралаг. даследаванні, распрацоўка тэхн. дакументацыі на буд-ва сістэм і асобных збудаванняў прамысл. і пітнога водазабеспячэння, бытавой, вытв. і дажджавой каналізацыі для населеных пунктаў, прамысл. вузлоў прадпрыемстваў розных галін прам-сці, камунальнай і сельскай гаспадаркі; выкананне праектаў аховы падземных водаў ад забруджвання, лакальнай ачысткі прамысл. сцёкаў на тэр. прадпрыемстваў, станцый ачысткі прыродных і сцёкавых водаў, вадасховішчаў і вадаёмаў рознага прызначэння, збудаванняў рыбааховы на водапрыёмніках, шламанакапляльнікаў і накапляльнікаў адходаў вытв-сці, біял. сажалак і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯДЭГРАДА́ЦЫЯ (ад бія... + дэградацыя),
працэс раскладання матэрыялаў, рэчываў або аб’ектаў у навакольным асяроддзі пад уздзеяннем жывых арганізмаў (пераважна мікраарганізмаў); адзін з асн.энергет. працэсаў у экасістэме. Біядэградацыя мае месца пры нейтралізацыі забруджванняў прыроднага асяроддзя і утылізацыі адмерлых рэшткаў жывёл і раслін, у раскладанні быт. і прамысл.адходаў, ачыстцы сцёкавых водаў. Негатыўны бок біядэградацыі — біякарозія некаторых матэрыялаў. Зрэдку ў паняцце біядэградацыі ўключаюць працэсы распадання пад уздзеяннем непажаданых біягенных фактараў арган. часткі біягеацэнозаў (фіта- і зоацэнозаў). У больш шырокім паняцці тэрмінам біядэградацыя вызначаюць усякае агульнае пагаршэнне структуры біягеацэнозу; у гэтым сэнсе біядэградацыя можа разглядацца як састаўная частка і адзін з элементаў дэградацыі прыроды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГРЫ́НПІС»
(англ. Greenpeace «Зялёны мір»),
незалежная міжнар. грамадская экалагічная арг-цыя. Засн. ў вер. 1971 у г. Ванкувер (Канада) актывістамі на чале з Д.Мактагартам. Да 1979 стала міжнар. арг-цыяй. Мае аддзяленні ў 32 краінах, каля 2 млн. правадзейных членаў (1995), а таксама транспарт, у т. л. марскі. Штаб-кватэра ў г. Амстэрдам (Нідэрланды). Выступае за спыненне ядз. выпрабаванняў у свеце, забруджвання атмасферы, глебы, вады, затаплення хім. і радыеактыўных адходаў у морах, у абарону жывёльнага свету (асабліва кітоў і цюленяў), лясоў, Антарктыкі і інш. Дамагаецца ад урадаў і прамысл. кампаній прыняцця рашэнняў па канкрэтных экалагічных праблемах. Старшыні: Мактагарт (з 1978), У.Беліян (Германія, з 1993).