Во́галаўаброць без повада’ (Бяльк.; Юрч., Нар. сін.). Рус. о́головь, оголо́вок, укр. (лемк.) огла́в, огла́вець, ц.-слав. оглавъ ’вуздэчка’, польск. ogłów, чэш. ohlav, ohlávka, балг. огла́вник, макед. оглав, оглавник, серб.-харв. о̏гла̄в ’тс’. Прасл. ogolvъ. З о‑ і галава. Паводле Брукнера, 376, запазычанне з ц.-слав., якое распаўсюдзілася ў слав. мовы, аднак гэтаму пярэчыць рус. форма. У бел., мяркуючы па тэрыторыі, не выключана запазычанне з рус.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Zügel m -s, - вуздэ́чка, павадо́к, абро́ць, цу́глі;

die ~ straff nziehen* нацягну́ць павады́ (тс. перан.);

die ~ scheßen lssen* [lcker lssen*] адпусці́ць павады́е́йцы]; разбэ́сціцца, да́ць во́лю (пачуццям, захапленням і да т.п.);

den [die] ~ nlegen надзе́ць абро́ць, закілза́ць (тс. перан.);

mit verhängtem ~ [verhängten ~n] riten* імча́цца наўска́ч

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Geschrr n -(e)s, -e

1) по́суд

2) збру́я, абро́ць;

sich ins ~ wrfen* [lgen] го́рача ўзя́цца за спра́ву; стара́цца, завіха́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

разахво́ціцца, ‑ахвочуся, ‑ахвоцішся, ‑ахвоціцца; зак.

Разм.

1. Пачаць адчуваць мацнейшую ахвоту, жаданне рабіць што‑н. [Хлопцы] паставілі кошыкі, а самі збіралі ягады і поўнымі жменямі кідалі ў рот.. І так разахвоціліся, што і на час забыліся. Паўлаў. / у вобразным ужыв. Хутка зноў захмарыла, дождж разахвоціўся і дробна ды густа ліў да самага вечара і ўсю наступную ноч. Кірэенка.

2. Страціць ахвоту, жаданне рабіць што‑н. Распутаў [каня Алесь], .. хацеў ўскочыць... Але нешта разахвоціўся — павёў, трымаючы за аброць. Хадановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Брыта́ць1 ’закілзаць’ (Шпіл., Нас.). Рус. брота́ть, заброта́ть, укр. брота́ти ’тс’. З *брътати (< *о‑брътати < *об‑рът‑ати да прэфікса об‑ і рътъ ’рот’). Бернекер, 92; Ільінскі, РФВ, 70, 274; Ваян, RÉS, 22, 9; Фасмер, 1, 219. Параўн. аброць.

Брыта́ць2 ’заблытваць (ніткі)’ (Сцяц.). Відавочна, таго ж паходжання, што і брыта́ць1 (гл.). Магчыма, не без уплыву дзеяслова блы́таць (гл.). Але не выключаецца, што брыта́ць ’блытаць, заблытваць’ < блытаць (з нерэгулярным ‑р‑ замест ‑л‑: параўн. брага́ць < блага́ць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

запрэ́гчыся, ‑прагуся, ‑пражэшся, ‑пражэцца; ‑пражомся, ‑пражацеся, ‑прагуцца; пр. запрогся, ‑прэглася і ‑праглася, ‑прэглася і ‑праглося; заг. запражыся; зак.

Разм.

1. Запрэгчы сябе ў што‑н.

2. Запрэгчы свайго каня, вала і пад. у што‑н. — Што, не запрагліся? Я так і знаў. Адны на ўсю вёску... Дзе кабыла? — .. [Юзік] узяў аброць у Тані.. Ён запражэ кабылу, і яны паедуць з усімі ў Карчаватку. Пташнікаў.

3. перан. Узяцца за цяжкую працяглую працу. — Запрогся ў воз — цягні, вязі! Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сыска́ць, сышчу, сышчаш, свішча; зак., каго-што.

1. Прымусіць заплаціць; патрабаваць, атрымаць з каго‑н. у прымусовым парадку. За свой прыезд у панскі двор Сыскаць з Данілы сорак злотых. Колас. [Сцепаніда:] — Не аддам! А пасаг сышчу праз суд! [Якаў:] — Скулу сышчаш, а не пасаг... Парызыкуй. Галавач. // Вярнуць сабе што‑н. пазычанае каму‑н. Сыскаць хамут і аброць.

2. Разм. Знайсці; адшукаць. Гануля і Яўхім па натуры былі маўклівыя і панурыя. Жартуючы, пра іх казалі: «Чорт сем пар лапц[ей] стаптаў, пакуль такую пару сыскаў». Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Quam camus cassus, equus est melior mala passus

Лепш конь благі, чым пустая аброць.

Лучше конь хромой, чем пустая уздечка.

бел. Лепш пагана ехаць, чым добра ісці. Лепш мала, ніж нічога.

рус. Лучше хоть что-нибудь, чем ничего. Всё лучше того, как нет ничего. Малый барыш лучше большого наклада. Лучше даровое лыко, чем купленный ремень. Хорош и лунный свет, как солнца на небе нет.

фр. Mieux vaut peu que rien (Лучше меньше, чем ничего). Un petit gain vaut mieux que rien (Лучше маленькая прибыль, чем ничего).

англ. Better a lean jade that an empty halter (Лучше худая кляча, чем пустая уздечка).

нем. Etwas’ ist besser denn nichts (Что-нибудь лучше, чем ничего).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

Ка́нтар1 ’вуздэчка без цугляў для прывязвання каня’ (ТСБМ), ’моцны повад пры моцнай аброці (КЭС, лаг.). Ст.-бел. кантаръаброць’. Запазычана са ст.-польск. kantar ’тс’, якое з венг. kantár, kentar < джагатайск. kantar ’кароткія лейцы’, тур. kantarma ’вуздэчка’ (Булыка, Запаз., 137; Слаўскі, 2, 46).

Ка́нтар2 ’спружынавы бязмен на шэсць пудоў’ (Сцяшк.) ’род бязмена’ (ТСБМ, Бяльк., Яруш., Растарг.; віц. КЭС; Сцяц. Нар.); ’чыгунная гіра’ (Мядзв.) ’бязмен з двума рычагамі’ (Мат. Гом.), ’вага’ (Яруш.). Укр. кантар, рус. контарь ’вага ў 2,5 пуда’, ст.-рус. контарь (з XVI ст.), польск. kantar ’вага ў 50 кг’. З тур. kantar ’вага, бязмен’, якое праз араб. узыходзіць да ст.-грэч. κβντηνάριον < лац. centēnārius ’цэнтнер’ (Фасмер, 2, 213; Слаўскі, 2, 46–47).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Музда́ць1 ’кілзаць’, муздзечка, муздэчкааброць’ (Нас., Грыг., Яруш., Др.-Падб., Гарэц., Бяльк., Юрч., Ян., Растарг.; бабр., Воўк-Лев.; мін., Шн. 2). Да вузда́ (гл.). Пачатковае м‑ замест в‑ пад уплывам літ. mãzgas ’вузел’. Аналагічна муздзі́ла ’цуглі’ (лудз., Сл. ПЗБ). Да вуздзіла (гл.).

Музда́ць2 ’моцна, балюча біць’ (Гарэц., Юрч.), муздану́ть ’ударыць, выцяць’ (Бяльк.), ’выцяць аброццю ці чым-небудзь іншым’ (Нас.) — тут можна назіраць уздзеянне народнай этымалогіі, параўн. музда́ць1; муздзануць ’зваліць, збіць’ (Сцяшк.). Рус. смал., бран., арл. музда́ть, муздану́ть ’біць, сцёбнуць’, маск., смал. мы́знуть ’ударыць, сцебануць’, смал., бран., кур. музда́ть ’жэрці, прагна глытаць’, каш. mužǯëc ’мяць, давіць, драбіць’. Да прасл. mug‑/muz‑/muzg‑/mỷzg‑ (Куркіна, Этимология–1972, 64–68). Магчыма, што некаторыя бел. формы на му‑ знаходзяцца пад уплывам літ. mùšti ’біць’, лат. mušīt ’выбіваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)