Ка́нтар1 ’вуздэчка без цугляў для прывязвання каня’ (ТСБМ), ’моцны повад пры моцнай аброці (КЭС, лаг.). Ст.-бел. кантаръ ’аброць’. Запазычана са ст.-польск. kantar ’тс’, якое з венг. kantár, kentar < джагатайск. kantar ’кароткія лейцы’, тур. kantarma ’вуздэчка’ (Булыка, Запаз., 137; Слаўскі, 2, 46).

Ка́нтар2 ’спружынавы бязмен на шэсць пудоў’ (Сцяшк.) ’род бязмена’ (ТСБМ, Бяльк., Яруш., Растарг.; віц. КЭС; Сцяц. Нар.); ’чыгунная гіра’ (Мядзв.) ’бязмен з двума рычагамі’ (Мат. Гом.), ’вага’ (Яруш.). Укр. кантар, рус. контарь ’вага ў 2,5 пуда’, ст.-рус. контарь (з XVI ст.), польск. kantar ’вага ў 50 кг’. З тур. kantar ’вага, бязмен’, якое праз араб. узыходзіць да ст.-грэч. κβντηνάριον < лац. centēnārius ’цэнтнер’ (Фасмер, 2, 213; Слаўскі, 2, 46–47).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)