2.што і без дап. Змацоўваць, злучаць ніткай і інш. матэрыялам.
Ш. альбом.
Хірургу даводзіцца больш ш., чым рэзаць.
3.чым і па чым. Вышываць, расшываць.
Ш. гладдзю.
◊
Шыта-крыта (разм.) — пра што-н. дрэннае, несамавітае, што застаецца ў тайне.
|| зак.сшыць, -ы́ю, -ы́еш, -ы́е; -ы́ты (да 1 знач.).
|| наз.шыццё, -я́, н. (да 1 і 3 знач.).
|| прым.шве́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Швейная майстэрня.
Швейная машына.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адзе́нне, ‑я, н.
1. Вырабы з тканіны, футра і пад., якія надзяюць на сябе. Цёплае адзенне. Цывільнае адзенне. □ Яны некуды спяшаліся, гэтыя людзі ў нязвыклым адзенні, у нязвыклым для Міколкі абутку.Лынькоў.[Настаўнік] выдзяляўся сярод вязняў не толькі сваім гарадскім адзеннем, але паважнасцю і стройнасцю чалавека інтэлігентнага.Машара./уперан.ужыв.Растрэслі адзенне лясы, Даўно адцвілі верасы.Колас.
2.Спец. Пакрыццё праезджай часткі дарогі, вуліцы, абліцоўка будынкаў і інш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адрэ́з, ‑а, м.
1. Кавалак тканіны, адрэзаны для пашыву чаго‑н. Дзядуля адчыніў [куфар] і дастаў адтуль адрэз моцнага корту цёмнага колеру.Якімовіч.Ці не занадта яркая расфарбоўка для маёй старой? — разгладжваючы крыху пакамечаны адрэз на плацце, спытаў .. [Красан] у Гашы.Стаховіч.
2. Тое, што і абрэз (у 1 знач.). [Андрэй:] — Дзе ў каго ёсць якія адрэзы, вінтоўкі, няхай бяруць з сабою ў лес.Пестрак.
•••
Даць галаву на адрэзгл. даць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абало́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
1. Покрыва ў выглядзе шкарлупіны, скуркі (у пладах), тканіны або проста верхні слой чаго‑н. Ядзерка арэха захавана пад моцнай абалонкай. Зямны шар мае цвёрдую абалонку — зямную кару. Абалонка аэрастата.// Назва некаторых покрыўных тканак. Слізістая абалонка. Рагавая абалонка. Сеткавая абалонка. Радужная абалонка.
2.перан. Форма вонкавага выяўлення якога‑н. унутранага зместу. Пад знешняй фантастычнай абалонкай падання мы бачым яе [легенды] рэальную аснову.Івашын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нашы́ўка, ‑і, ДМ ‑шыўцы; Рмн. ‑шырак; ж.
1. Кавалак тканіны, скуры і пад., нашытыя на што‑н. Шапка з чырвонай нашыўкай.
2. Знак адрознення вайсковых званняў. [Лявон] падбег да акна з двара і ўбачыў з другога боку стала паляка з афіцэрскімі нашыўкамі на зялёным салдацкім сурдуце.Чорны.// Ганаровы знак за раненне на фронце і звыштэрміновую службу ў арміі. [Васіль:] — Дзесяць медалёў мае [Іван Мікітавіч] ды яшчэ цэлую нашыўку за раны.Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пу́рпур, ‑у, м.
1. Натуральная каштоўная фарба чырвона-фіялетавага колеру, якая ўжывалася ў старажытнасці для афарбоўкі тканіны.
2. Ярка-чырвоны колер з фіялетавым адценнем. [Коркія] бачыў роўную гладзь мора і над ім палымнеючы пурпур зары.Самуйлёнак.Верасовыя пустэчы, аблітыя сонцам, так цвілі, што павольныя аблокі, адбіваючы іх .. цвіценне, былі афарбаваныя знізу ў лёгкі пурпур.Караткевіч.
3.Уст. Дарагое адзенне або тканіна ярка-чырвонага колеру з фіялетавым адценнем. Апрануцца ў пурпур.
[Лац. purpura.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)